Вольскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Кулянскі сельсавет)
Jump to navigation Jump to search
Вольскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Пружанскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Воля
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 16 красавіка 1973

Во́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Воля.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Кулянскі сельсавет у складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Манцякоўскага і Поланскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Куляны[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна. 12 ліпеня 1963 года перайменаваны ў Вольскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Воля. 16 красавіка 1973 года сельсавет перайменаваны ў Ружанскі, цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак Ружаны (адначасова Ружанскі сельсавет перайменаваны ў Паўлаўскі). 1 снежня 2009 года Ружанскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ружанскага пассавета, які 29 мая 2015 года рэарганізаваны ў сельсавет.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.