Перайсці да зместу

Крынічны сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крынічны сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мазырскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Крынічны
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 906
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 236
Паштовыя індэксы 247781
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Крыні́чны сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2018 г. пасёлак[1]) Крынічны.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бібікаўскі сельсавет у складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бібікі. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Нараўлянскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Нараўлянскім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тварычаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. У Другую сусветную вайну з жніўня 1941 года да студзеня 1944 года тэрыторыя сельсавета знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Крынічны[2]. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Міхалкаўскага сельсавета перададзена вёска Стрэльск[3]. 11 чэрвеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Крынічны, сельсавет перайменаваны ў Крынічны[4].

У склад сельсавета ўваходзіць 10 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2004 Гаспадаркі, 2004 Насельніцтва, 2009[5] Насельніцтва, 2018
Акулінка вёска 83 62 62 45
Бібікі вёска 211 117 209 192
Гурыны вёска 236 129 190 196
Крынічны аграгарадок 1560 519 1858 2219
Лубня вёска 32 22 23 14
Матрункі вёска 79 46 86 107
Молажава хутар 6 2 4 4
Пянькі вёска 8 6 7 3
Стрэльск вёска 45 31 48 32
Тварычаўка вёска 303 103 335 302

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2822 чалавекі[5], з іх 90,0 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 2,8 % — украінцы, 0,7 % — цыганы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2906 чалавек[7].

Зноскі

  1. Решение Мозырского районного Совета депутатов от 13 февраля 2018 г. № 180 Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Мозырского района к агрогородкам Архівавана 19 верасня 2020.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 124—IX ад 2 кастрычніка 1975 г. Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Бібікаўскага сельсавета Мазырскага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474).
  3. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 жніўня, 1 і 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  5. а б Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2. Кн.2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэдактар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. –520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.