Крысціна Латарынгская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крысціна Латарынгская
Cristina di Lorena
Крысціна Латарынгская
Arms of Christina of Lorraine as Grand Duchess of Tuscany.png
рэгент Вялікага герцагства Тасканскага
1621 — 1632
 
Дзейнасць: арыстакрат
Нараджэнне: 16 жніўня 1565[1]
Смерць: 19 снежня 1637(1637-12-19)[1][2][3] (72 гады)
Пахаванне:
Дынастыя: Латарынгскі дом
Бацька: Карл III, герцаг Латарынгіі
Маці: Клод Валуа
Муж: Фердынанда I Медычы
Дзеці: Козіма II Медычы[d], Марыя Мадалене Медычы[d], Кацярына Медычы, Карла Медычы[d], Клаўдыя Медычы[d], Ларэнца Медычы[d], Франчэска дзі Фердынанда Медычы[d] і Элеанора Медычы[d]
 
Узнагароды:

Крысціна Латарынгская (італ.: Cristina di Lorena, 16 жніўня 1565 — 19 снежня 1637) — вялікая герцагіня Тасканская.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Крысціна нарадзілася ў 1565 годзе ў Нансі (герцагства Латарынгія). Яе бацькамі былі герцаг Карл III і яго жонка Клод Валуа — дачка Кацярыны Медычы. Імя сваё яна атрымала ў гонар бабулі па бацьку — Крысціны Дацкай. Пасля смерці маці, якая здарылася ў 1575 годзе, Крысціна жыла пры двары бабулі ў Парыжы.

У 1587 годзе сканаў, не маючы спадчынніка мужчынскага полу, Франчэска I, вялікі герцаг Тасканы, і яго брат Фердынанд тут жа абвясціў сябе новым герцагам. У пошуках варыянту жаніцьбы, які б дапамог яму захаваць палітычную незалежнасць, Фердынанд спыніўся на далёкай сваячцы — Крысціне. Кацярына Медычы паспрыяла шлюбу каб прывязаць Таскану да Францыі ў процівагу Іспаніі (якая прапаноўвала ў якасці нявесты аўстрыйскую эрцгерцагіню ці прынцэсу з дому Браганса). Смерць бабулі затрымала адбыццё Крысціны з Францыі, і яна адправілася ў шлях толькі 28 лютага 1589 года, прыбыўшы ў Ліворна 23 красавіка, а ў Фларэнцыю — 30 красавіка.

Шлюб па даверанасці быў складзены 27 лютага, а афіцыйнае вяселле адбылося 3 мая. Велізарныя святы па выпадку шлюбу зрабілі ўражанне на ўсю Еўропу XVI стагоддзя. Крысціна прынесла багаты пасаг: 600.000 гатоўкай, а таксама каштоўнасці на суму 50.000 і правы на герцагства Урбіна, якія перайшлі да яе пасля смерці Кацярыны Медычы.

Пасля смерці мужа ў 1609 годзе новым вялікім герцагам стаў яго сын Козіма II Медычы, але калі ў 1621 годзе памёр і ён, яго сыну Фердынанду II было ўсяго 10 гадоў. Крысціна і Марыя Магдаліна (удава Козіма) сталі рэгентамі пры малалетнім герцагу. Пры іх Таскана прытрымлівалася кірунку палітыкі Папскай дзяржавы, у выніку чаго стаў магчымым працэс Галілея. Пасля смерці апошняга герцага Урбіна Крысціна замест таго, каб прад’явіць правы на герцагства ад імя Фердынанда II (жанатага на ўнучцы і спадчынніцы нябожчыка), пагадзілася з тым, каб Урбіна ўвайшло ў склад Папскай дзяржавы. У 1631 годзе сканала Марыя Магдаліна, і да паўналецця Фердынанда II у 1632 годзе Крысціна кіравала герцагствам у адзіночку.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У Фердынанда і Крысціны было дзевяць дзяцей:

  • Козіма (1590—1621), вялікі герцаг Тасканскі
  • Элеанора (1591—1617)
  • Кацярына (1593—1629), у 1617 годзе выйшла замуж за мантуанскага герцага Фердынанда I Ганзага
  • Франчэска (1594—1614)
  • Карла (1595—1666), кардынал
  • Філіпіна (1598—1602)
  • Ларэнца (1599—1648)
  • Марыя Мадаленэ (1600—1633)
  • Клаўдзія (1594—1648), у 1620 годзе ажанілася з герцагам Урбіна Федэрыка Убальда, а пасля яго смерці ажанілася у 1626 годзе з аўстрыйскім эрцгерцам Леапольдам V.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
  2. Christina of Lorraine // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Christine de Lorraine // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119429411 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. http://collections.vam.ac.uk/item/O103086/christine-of-lorraine-medal-dupre-guillaume/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]