Пагегі
| Горад | |||||
| Пагегі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| літ.: Pagėgiai | |||||
|
|||||
| 55°08′10″ пн. ш. 21°54′20″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Павет | Таўрагскі | ||||
| Самакіраванне | Пагегейскае | ||||
| Сянюнія | Пагегейская | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1281 | ||||
| Горад з | 1923 | ||||
| Вышыня цэнтра | 28 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | LT-99032 | ||||
| pagegiai.lt | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Паге́гі, таксама Пагеге́й (літ.: Pagėgiai, ням.: Pogegen) — горад у заходняй Літве. Адміністрацыйны цэнтр Пагегскага самакіравання Таўрогскага павета. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Літва. Назва горада азначае «На Гегі» і пайшла ад таго, што праз горад некалі цякла рака Гегі.
Горад размешчаны ў 30 км ад [[Таўрогі[Таўрогаў]]. Праз Пагегі праходзіць чыгуначная лінія Савецк)—Рыга і Пагегі—Клайпеда.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Версальскага дагавора, які быў падпісаны ў студзені 1920 года, частка Мемельскай зямлі, якая размяшчалася на поўнач ад Нёмана, была адабрана ў Германіі і была ўзята пад кантроль Антанты. Прускія землі, якія болей не належалі Германіі былі аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку (Kreis Pogegen), у якой Пагегі стаў сталіцай. Гэта тэрыторыя кантралявалася французскімі вайскоўцамі.
Пасля Мемельскага паўстання 1923 года Літва атрымала гэтыя землі і іх назва была зменена на Pagėgiai Apskritis (Пагегійскі павет). 22 сакавіка 1939 года гэта тэрыторыя разам з Клайпедай была вернута Германіі, і зноў змяніла назву на «Landkreis Pogegen».
Пасля Другой сусветнай вайны Пагегі былі перададзены Літоўскай ССР. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У выніку рэформы муніцыпальнага кіравання ў 2000 годзе, Пагегі сталі цэнтрам раёна.
У Пагегах размешчана ваенная частка памежнай літоўскай аховы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пагегі
