Канстанцін Уладзіслаў Пац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Канстанцін Уладзіслаў Пац
польск.: Konstanty Władysław Pac
POL COA Gozdawa.svg
Газдава

харунжы надворны літоўскі
7 сакавіка 1658 — 1686
Папярэднік Жыгімонт Адам Слушка
Пераемнік Ян Казімір Пац[d]
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
староста васількаўскі[d]

Нараджэнне 1620
Смерць 1686[1]
Род Пацы
Бацька Аляксандр Пац[d]
Маці Соф’я з Галоўчынскіх[d]
Жонка Аляксандра з Лісоўскіх[d]
Дзеці Міхал Казімір Пац[d] і Мікалай Андрэй Пац[d]

Канстанцін Уладзіслаў Пац (? — 1686) — ураднік і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Паца і Соф’і з Галоўчынскіх.

Харужы надворны літоўскі з 1658, стараста васількаўскі.

Служыў у войску, з 1657 года камандаваў казацкай (легкаконнай шляхецкай) харугвай, палкоўнік войска ВКЛ. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў удзельнічаў у аблозе Вільні (1660), бітвах на р. Бася (1660), пад Кушлікамі (1661) і Шкловам (1664), а таксама ў вайне 1673 года супраць Турцыі.

Прыхільнік прафранцузскай партыі Крыштофа Зыгмунта Паца і праекта выбараў караля пры жыцці яго папярэдніка. Атрымаў у спадчыну маёнткі князёў Галоўчынскіх, валодаў Княжыцамі, Сенькавам і Рафалавам у Аршанскім павеце, Чартарыйскам на Валыні, Беразіном, Даневам, Домжарыцамі, Шытавам, Усачамі, Вілейкамі, Ветрынам.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Аляксандрай з Лісоўскіх (пам. пасля 1689) меў двух сыноў:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Konstanty Władysław Pac h. Gozdawa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny