Казімір Міхал Пац
Казімір Міхал Пац | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() Газдава | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Казімір Асоўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Канстанцін Пац | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1655 | ||||||
Смерць | 1719[1] | ||||||
Род | Пацы | ||||||
Бацька | Геранім Дамінік Пац | ||||||
Маці | Ганна з Войнаў[d] |
Казімір Міхал Пац (каля 1655—1719) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Пісар вялікі літоўскі (1683—1710), маршалак дворны літоўскі (1708—1709). Камандор Мальтыйскага ордэна.
Быў старостам шырвінцкім і мейшагольскім.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Гераніма Дамініка і Ганны з Войнаў.
З 1685 камандор Мальтыйскага ордэна ў Рэчы Паспалітай «на Познані», з 1688 — «на Сталовічах». У часы бескаралеўя падтрымаў Станіслава Ляшчынскага, з намінацыя якога атрымаў урад маршалка надворнага.
Як камандор Мальтыйскага ордэна не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.
Партрэт Казіміра Міхала Паца — пагрудная выява рыцара ў даспехах з мальтыйскім крыжам — у цяперашні час захоўваецца ў Смаленску[2].
Зноскі
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 274.
- ↑ Аляксей Хадыка. Вяртанне страчанай спадчыны Архівавана 23 ліпеня 2009. // «Новы час» № 26 (154), 17 ліпеня 2009.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Грыцкевіч А. Пацы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 423. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Генеалогія Пацаў Архівавана 5 кастрычніка 2013.