Ладдзя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ладдзя, судна)
Ладдзя
Ладдзі на карціне М. К. Рэрыха «Варажскія госці».
Ладдзі на карціне М. К. Рэрыха «Варажскія госці».
Клас і тып судна Ладдзя
Асноўныя характарыстыкі
Даўжыня па верхняй палубе каля 25 метраў
Вышыня 3 метры
Рухавікі Вёслы, ветразь
Экіпаж ад 40 да 60 чалавек
Узбраенне
Агульная колькасць гармат Няма

Ладдзя́ — старажытнае рачное і марское судна ўсходніх славян.

Мадэль старажытнарускай ладдзі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі

Шырока бытавала на тэрыторыі Беларусі. Вядома з 7 ст., калі на іх перавозілі грузы па шляху «з варагаў у грэкі». Аднадрэвы човен, найчасцей з дашчанымі набоямі па баках для павелічэння памераў. 3 12 ст. мела палубу. Кіравалася рулявымі вёсламі на карме і носе, рухалася з дапамогай грабных вёслаў і ветразя. Вялікая ладдзя змяшчала 40—60 і нават 100 чалавет. Тэрмін «ладдзя» выйшаў з ужытку ў 14 ст. ў сувязі са з’яўленнем тэрміна «судна».

Геральдыка[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]