Леанід Аляксеевіч Казыра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Аляксеевіч Казыра
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 12 верасня 1949(1949-09-12) (70 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык
Валодае мовамі: беларуская
Мова твораў: беларуская

Леанід Аляксеевіч Казыра (нар. 12 верасня 1949, Негрымава, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1966) працаваў слесарам-мантажнікам Навагрудскага раённага аб’яднання «Сельгастэхніка». Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1972). Працаваў рэферэнтам-перакладчыкам з французскай і англійскай моў у навуковых установах Мінска і Масквы, служыў у Савецкай Арміі (1976—1977), быў перакладчыкам бюро «Загрантэхдапамога» пры Мінскім электратэхнічным заводзе (1977—1978). З красавіка 1978 года — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Сябра СП СССР з 1986 года. У 2000-х гадах быў Ганаровым консулам Швейцарыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У друку выступае з артыкуламі і рэцэнзіямі па пытаннях мастацкага перакладу і літаратурных узаемасувязей з 1979 года. Аўтар кнігі «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (з Г. Адамовіч, У. Сакалоўскім, І. Чаротай, 1988). Перакладае з французскай, англійскай, польскай і рускай моў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі раманы Ф.Марыяка «Тэрэза Дэскейру» і «Клубок гадзюк» (1985), а таксама апавяданні і навелы А. Вюрмсэра, М. Друона, В. Кандрацьева, Б. Клавэля, А. Маруа, Ф.Саган, М. Эмэ і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]