Франсуа Марыяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франсуа Марыяк
фр.: François Mauriac
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Charles François Mauriac[1]
Псеўданімы Forez[2] і François Sturel[2]
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1885(1885-10-11)[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1970(1970-09-01)[5][3][…] (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Jeanne Mauriac[d]
Дзеці Claude Mauriac[d], Luce Mauriac[d], Claire Mauriac[d] і Jean Mauriac[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, паэт, раманіст, драматург, сцэнарыст, літаратурны крытык, біёграф
Гады творчасці 19061970
Жанр мемуары, раман і эсэ
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Франсуа Марыяк (фр.: François Mauriac; 11 кастрычніка 1885, Бардо — 1 верасня 1970, Парыж) — французскі пісьменнік. Адзін з самых буйных каталіцкіх пісьменнікаў XX стагоддзя.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў універсітэт у Бардо (1905). Член Французскай акадэміі (з 1933).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў як паэт зборнікамі «Рукі, складзеныя для малітвы» (1909) і «Развітанне з юнацтвам» (1911). Першы раман «Дзіця пад цяжарам ланцугоў» (1913). У лепшых раманах «Пацалунак, дараваны пракажонаму» (1922), «Маці» (1923), «Пустыня кахання» (1925), «Тэрэза Дэскейру» (1927), «Клубок гадзюк» (1932), «Дарога ў нікуды» (1939) узняты маральна-рэлігійныя праблемы. Аўтар раманаў «Ягня» (1954), «Падлетак мінулага часу» (1969), аповесці «Мартышка» (1951), зборніка публіцыстычных артыкулаў «Чорны сшытак» (1943), нарысаў «Блакноты» (1952—70), п’ес, эстэтычных прац і інш. Яго проза адметная тлыбокім псіхалагізмам, экспрэсіўнасцю, вастрынёй і драматызмам сюжэтаў.

На беларускую мову асобныя вершы Ф. Марыяка пераклала Ніна Мацяш[7], асобныя раманы — Леанід Казыра.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1952). Узнагароджаны Вялікім крыжам ордэна Ганаровага легіёна (1958).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк. Мн., 1985

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лявонава Е. Марыяк // БЭ ў 18 тамах. Т.10. Мн., 2000, С. 160.

Зноскі

  1. birth certificate
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  3. а б Francois Mauriac // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. François Mauriac // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б в Мориак Франсуа // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б François Mauriac // Académie française Праверана 7 ліпеня 2020.
  7. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.