Леанід Сяргеевіч Собалеў
Леанід Сяргеевіч Собалеў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 (21) ліпеня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1971[1] (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, ваенны карэспандэнт, палітык |
Жанр | апавяданне, аповесць[d], раман і нарыс |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Леанід Сяргеевіч Со́балеў[2] (руск.: Леонид Сергеевич Соболев; 21 ліпеня 1898 — 17 лютага 1971) — рускі савецкі пісьменнік, журналіст, капітан 1-га рангу, Герой Сацыялістычнай Працы (1968).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Л. С. Собалеў нарадзіўся ў Іркуцку. Вучыўся ў 3-м Аляксандраўскім кадэцкім корпусе. У 1917 годзе скончыў марскі кадэцкі корпус і праходзіў практыку на Балтыйскім флоце. Прымаў удзел у Маанзунскай аперацыі і Лядовым паходзе балтыйскага флоту. З сакавіка 1918 года на службе ў Чырвоным флоце. У 1921 годзе скончыў Курсы ўласканалення каманднага саставу Марской акадэміі, у 1924 годзе — гіраскапічныя курсы. З лютага 1930 года праходзіў службу ў аператыўным аддзеле штаба Марскіх сіл Балтыйскага мора. У студзені 1931 года быў дэмабілізаваны. У 1939 годзе Л. С. Собалеў быў накіраваны ў якасці ваеннага карэспандэнта на фронт савецка-фінляндскай вайны. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — ваенны карэспандэнт газеты «Праўда» і Саўінфармбюро, газеты «Чырвоны флот». З пачатку 1950-х гадоў займаўся грамадскай работай. Быў ініцыятарам стварэння Саюза пісьменнікаў РСФСР і яго старшынёй у 1957—1970 гадах.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Друкавацца пачаў з 1926 года[2]. Асноўная частка твораў прысвечана марской тэматыцы. Сярод твораў раман «Капітальны рамонт», зборнік апавяданняў «Марская душа», аповесць «Зялёны прамень», трагедыя «Абай» (разам з М. Аўэзавым), кнігі нарысаў «Дарогамі перамогі», «Святло перамогі», зборніка публіцыстычных артыкулаў, кінасцэнарыяў і інш.
Апавяданне «Салавей» перакладзена на беларускую мову В. Рабкевічам.
Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5—8 скліканняў. Член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Мемарыяльныя дошкі на доме ў Санкт-Пецярбургу, дзе ён жыў у 1924—1971 гадах і на доме ў Маскве, дзе ён жыў і працаваў з 1955 года па 1971 год. Імем Л. С. Собалева былі названы акіанаграфічнае судна Ваенна-Марскога Флоту СССР, рачны цеплаход у Ніжнім Ноўгарадзе, базавы тральшчык Ваенна-Марскога Флоту Расіі, Цэнтральная раённая бібліятэка Неўскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Санкт-Пецярбурга.
Зноскі
- ↑ а б в Соболев Леонид Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б БелЭн, 2002
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Собалеў Леанід Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 72. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Соболев Леонид Сергеевич (руск.) // Праект «Память народа»
- Нарадзіліся 21 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Іркуцку
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Марскога кадэцкага корпуса
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Адэсы»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Севастопаля»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Журналісты СССР
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Афіцэры СССР
- Пісьменнікі-сацрэалісты
- Публіцысты СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання
- Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
- Застрэліліся ў СССР