Перайсці да зместу

Ленінскі сельсавет (Слуцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ленінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Леніна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 349
Код аўтам. нумароў 5

Ле́нінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Леніна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. У 1976 годзе скасаваны пасёлак Крушнікі[1]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Знаменскага сельсавета[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1349 чалавек[3], з іх 94,1 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: Заляддзе, Кажушкі, Леніна, Нявязцы, Падлессе, Славінск, Ульянаўка, Цяраспаль, Шалавічы.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка, 7 і 29 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.