Ваеннае прымяненне БПЛА

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амерыканскі Shadow 200, Іракская вайна, 2004 год.
Невядомы камбатант з квадракоптэрамі, грамадзянская вайна ў Іраку, 2017 год.
Турэцкі Bayraktar TB2 арміі Азербайджана, 2020 год. Падобны выкарыстоўваўся супраць армянскіх сіл у Другой Карабахскай вайне.
Удар расійскага «Інаходзец» па ўкраінскіх пазіцыях, уварванне ва Украіну, 2022 год.

Беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА) могуць вырашаць наступныя ваенныя задачы:

Ударныя БПЛА[правіць | правіць зыходнік]

Ударныя БПЛА выкарыстоўваюцца для мэтавых забойстваў некалькімі краінамі[1][2].

Упершыню яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у 1991 годзе падчас вайны ў Персідскім заліве, але прымяняліся выключна для назірання. Аналагічныя задачы БПЛА выконвалі падчас Югаслаўскіх войн[3]. Прымяненне дронаў для атак пачалося толькі пасля 2001 года ў ходзе вайны з тэрарызмам. Так, напрыклад, ЗША ўдарныя БПЛА ўжываліся ў Афганістане і Пакістане. Пры адміністрацыі Барака Абамы іх прымяненне павілічылася[4]. Яшчэ большы рост адзначаны падчас прэзідэнцтва Дональда Трампа; колькасць удараў БПЛА павялічана на 400 %[5][6][7]. Удзел ударнай беспілотнай авіяцыі выклікаў асцярогу з боку ААН, паколькі ад дзеянняў дронаў перыядычна пакутавала мірнае насельніцтва[8][9]. У прыватнасці, падчас удараў амерыканскіх БПЛА ў Пакістане станам на 2017 год загінулі ад 158 да 965 цывільных асоб[10][11].

Невялікія беспілотнікі і квадракоптары меліся таксама ў ІДІЛ. Яны прызначаліся для нанясення ўдараў у Іраку і Сірыі[12].

Падчас канфлікту ў Нагорным Карабаху ў 2020 годзе беспілотнікі шырока выкарыстоўваліся азербайджанскай арміяй супраць армянскіх войск[13]. Сярод азербайджанскіх дронаў былі ізраільскія IAI Harops і турэцкія Bayraktar TB2[14].

Згодна з дакладам групы экспертаў Савета Бяспекі ААН па Лівіі, апублікаваным у сакавіку 2021 года, у 2020 годзе беспілотнік турэцкай вытворчасці Kargu, напоўнены выбухоўкай, выявіў і атакаваў сілы Хафтара ў Лівіі з дапамогай уласнага штучнага інтэлекту без каманды аператара. Гэта лічыцца першай атакай, ажыццёўленай беспілотнікамі па ўласнай ініцыятыве[15][16][17].

Эфектыўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Меркаванні навукоўцаў адносна эфектыўнасці ўдараў беспілотнікаў неадназначныя. Некаторыя даследаванні пацвярджаюць, што ўдары з мэтай знішчэння кіраўніцтва тэрарыстычнай або паўстанцкай групы абмяжоўваюць магчымасці гэтых арганізацый у будучыні, у той час як іншыя даследаванні абвяргаюць гэта. Аперацыі дронаў паспяхова душаць дзейнась баевікоў. Даныя сумесных намаганняў ЗША і Пакістана па барацьбе з тэрарызмам паказваюць, што радыкалы спыняюць зносіны і планаванне нападаў, каб пазбегнуць выяўлення і прыцэльнага ўдару[18].

Прыхільнікі дронавых атак сцвярджаюць, што ўдары БПЛА ў значнай ступені эфектыўныя для паразы канкрэтных баевікоў. Яны таксама памяншаюць колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва і тэрытарыяльную шкоду ў параўнанні з іншымі відамі ваеннай сілы, такімі як буйныя бомбы. Ваенныя альтэрнатывы ўдарам беспілотнікаў, такія, як рэйды і допыты, могуць быць надзвычай рызыкоўнымі, працяглымі і патэнцыйна неэфектыўнымі. Стаўка на БПЛА не абыходзіцца без рызыкі, паколькі выкарыстанне амерыканскіх апаратаў стварае міжнародны прэцэдэнт у дачыненні да экстэрытарыяльных і пазасудовых забойстваў[19].

Тэхнічныя недахопы[правіць | правіць зыходнік]

Праблемай БПЛА з’яўляецца ўразлівасць каналаў сувязі-сігналы GPS-навігатараў, так як іх можна глушыць, перахопліваць і падмяняць[20]. Для кіравання дронам патрабуюцца каналы сувязі высокай прапускной здольнасці. Гэта складана арганізаваць, асабліва для загарызонтнай (у тым ліку спадарожнікавай) сувязі. Так, падчас кампаніі ЗША ў Афганістане адначасова ў паветры маглі знаходзіцца не больш за два БПЛА, а для эканоміі прапускной здольнасці канала спадарожнікавай сувязі аператары былі вымушаныя адключаць некаторыя датчыкі[21].

У 2012 годзе навукоўцамі з Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне была даказана практычная магчымасць узлому і перахопу кіравання беспілотнікаў шляхам так званага «GPS-спуфінгу»[22], але толькі для тых апаратаў, якія выкарыстоўваюць незашыфраваны грамадзянскі сігнал[23].

Сур’ёзнай праблемай для оптыка-электронных сістэм ўдарных апаратаў з’яўляюцца ўмовы надвор’я: у выпадку нізкай воблачнасці ўдарным БПЛА даводзіцца зніжацца ніжэй мяжы воблачнасці, тады яны трапляюць у зоны паразы ПЗРК і нізкавышынных ЗРК. Таму дроны найбольш эфектыўныя ў пустынных рэгіёнах Блізкага Усходу, дзе звычайна яснае неба і можна дзейнічаць з вялікай вышыні (як адзначалі эксперты Мінабароны ЗША, падчас грамадзянскай вайны ў Емене ў мясцовых дзяцей з’явілася прыказка «калі яснае неба — чакай беспілотніка»[24]).

Барацьба з БПЛА[правіць | правіць зыходнік]

Лазерная ўстаноўка барацьбы з беспілотнікамі комплексу «Раць» на шасі КамАЗ СБА-70К2.
Зенітная ўстаноўка комплексу «Раць» на шасі КамАЗ СБА-70К2.

У сучаснасці многія дзяржавы займаюцца распрацоўкай сістэмы абароны ад ваенных дронаў[25]. Звычайна для выяўлення выкарыстоўваюць РЛС, аптычныя і акустычныя сродкі, сродкі перахопу радыёсігналаў перадачы інфармацыі і іх аналізу[26][27]. Комплекс РЭБ можа запеленгаваць месцазнаходжанне БПЛА, а таксама станцыі кіравання, адвесці апарат з курсу за кошт падмены сігналу GPS (такімі магчымасцямі, напрыклад, валодаюць беларуская сістэма РЭБ «Навальніца» і расійская «Рэпелент»). Праблема ў тым, што радыус уздзеяння такіх сістэм РЭБ абмежаваны і часцяком не перавышае 10 км[28]. Для знішчэння могуць выкарыстоўвацца як звычайныя зенітныя ракетна-артылерыйскія комплексы[29] і сродкі РЭБ (у прыватнасці, шляхам глушэння сігналаў кіравання)[30][31], так і стралковая зброя (малаэфектыўна).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Глобальный вагон заказных убийств: кто следующий после Франции? (англ.). theconversation.com (8 февраля 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2020.
  2. Почему работают беспилотники: Доводы в пользу избранного оружия Вашингтона (англ.). Brookings.edu (17 июня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2021.
  3. От "Бури в пустыне" до Солеймани: как развивалась война беспилотников США (англ.). Financial Times (9 января 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
  4. Фогель, Райан Дж. (Зима 2010). "Беспилотная война и право вооруженных конфликтов". Denver Journal of International Law and Policy [англійская]: 101+. Архівавана з арыгінала 2019-03-06. Праверана 8 мая 2018. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadlink= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  5. S. E. Cupp. При Дональде Трампе количество ударов беспилотников значительно превышает показатели Обамы. Chicago Sun-Times (8 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2020. Праверана 8 снежня 2021.
  6. Трамп отменяет правило Обамы сообщать о смертях в результате ударов беспилотников (англ.). BBC (7 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 8 снежня 2021.
  7. Кэри Уэдлер. Число ударов американских беспилотников выросло на 432% с момента вступления в должность Трампа (англ.). World Beyond War (12 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2021. Праверана 8 снежня 2021.
  8. Удары беспилотников США могут нарушать международное право, заявляет ООН (англ.). the Guardian (18 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
  9. Доклад ООН призывает к проведению независимых расследований атак беспилотников (англ.). the Guardian (10 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
  10. "Полные наборы данных Бюро об ударах беспилотников в Пакистане, Йемене и Сомали". Bureau of Investigative Journalism [англійская]. 2015-06-06. Архівавана з арыгінала 2015-06-08. Праверана 2015-06-06. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2015. Праверана 6 ліпеня 2023.
  11. Беспилотные удары: Пакистан (англ.). New America. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2017. Праверана 10 снежня 2017.
  12. Хенниган, W.J. (2017-09-28). "Смертоносная операция "Исламского государства" с использованием беспилотников идет на спад, но американские командиры видят более серьезную опасность впереди". L.A. Times. Архівавана з арыгінала 2017-10-01. Праверана 2017-10-02.
  13. Новое оружие усложняет старую войну в Нагорном Карабахе (англ.). Los Angeles Times (15 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2020. Праверана 23 кастрычніка 2020.
  14. Мнение | Как взрыв дешевых вооруженных беспилотников меняет характер войны (англ.). NBC News. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2021. Праверана 23 кастрычніка 2020.
  15. "Беспилотник-убийца "выследил человеческую цель" без приказа" [англійская]. 29 мая 2021.
  16. "Доклад ООН: БПЛА турецкого производства совершил первую в мире автономную атаку беспилотников". The Independent [турэцкая]. 31 мая 2021.
  17. "Неавторизованный беспилотник-убийца "выследил" человеческую цель без приказа, говорится в докладе ООН" [англійская]. 30 мая 2021.
  18. Горовиц, Майкл К. (2020). "Имеют ли новые военные технологии значение для международной политики?". Annual Review of Political Science. 23: 385–400. doi:10.1146/annurev-polisci-050718-032725.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: date і year (link)
  19. Байман. Почему работают беспилотники: Доводы в пользу избранного оружия Вашингтона (англ.). Brookings (17 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2016. Праверана 19 сакавіка 2021.
  20. Nils Miro Rodday, Ricardo de O. Schmidt, Aiko Pras. Exploring Security Vulnerabilities of Unmanned Aerial Vehicles (англ.)(недаступная спасылка). Университет Твенте. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2016. Праверана 19 лістапада 2016.
  21. Greg Jaffe. Military Feels Bandwidth Squeeze As the Satellite Industry Sputters (англ.). The Wall Street Journal (10 лютага 2002). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2016. Праверана 19 лістапада 2016.
  22. Американские учёные на спор «взломали» беспилотник Архівавана 3 ліпеня 2012. | ИноСМИ
  23. РТ: Texas college hacks drone in front of DHS (англ.). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012.
  24. The Revolution in Drone Warfare. The Lessons from the Idlib De-Escalation Zone
  25. Темная сторона будущего беспилотников (англ.). Bulletin of the Atomic Scientists (4 октября 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2019. Праверана 19 апреля 2020.
  26. О. Титков. Как уничтожить беспилотник // Популярная механика, 17.03.2014 / Опубликовано в № 4 журнала от 2014 г. / Архіўная копія ад 13 жніўня 2020 на Wayback Machine
  27. Г. Арсений. Борьба за дрон. Гражданские беспилотники из милой забавы за пару минувших лет превратились в потенциальный источник серьёзных угроз// «Военно-промышленный курьер», 11.02.2020 / Архівавана 25 лістапада 2020.
  28. Казанский «Эникс»: «Турецкие беспилотчики предлагали нам сотрудничать» (руск.). БИЗНЕС Online. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2021. Праверана 7 студзеня 2021.
  29. «Умножая силу магнитного поля»: российский разработчик — об уникальном боеприпасе для борьбы с беспилотниками // RT, 18 февраля 2023
  30. Александр Степанов. Удар с неба (Военные всего мира ищут способ борьбы с беспилотниками) (руск.). Versia.ru. Издательский дом «Версия» (16 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 22 кастрычніка 2017.
  31. В. Саранов. Не жужжит. Как и чем можно сбить беспилотник// РИА Новости, 22.01.2018 / Архівавана 24 чэрвеня 2020.