Львоўская духоўная семінарыя Святога Духа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Львоўская духоўная семінарыя Святога Духа
Львівська духовна семінарія Святого Духа
Арыгінальная назва Львівська духовна семінарія Святого Духа
Міжнародная назва Lviv Theological Seminary of the Holy Spirit
Заснаваны 1783
Год закрыцця 1939
Рэарганізаваны 1990
Тып рэлігійная навучальная ўстанова
Рэктар Ігар Бойка
Юрыдычны адрас вул. Хутарыўка 35, Львоў, 79070, Украіна
Сайт lds.lviv.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Львоўская духоўная семінарыя Святога Духа (укр.: Львівська духовна семінарія Святого Духа) — вышэйшая багаслоўская навучальная ўстанова Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, якая знаходзіцца ў Львове.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Семінарыя ў Львове заснавана імператарам Іосіфам II 30 жніўня 1783 г. Называлася яна тады Генеральнай духоўнай семінарыяй ў Львове і была прызначаная выхоўваць уніяцкіх святароў са ўсёй тагачаснай імперыі Габзбургаў — Галічыны, Закарпацця, Славакіі, Югаславіі, Сяміграддзя і Харватыі. Першым яе рэктарам стаў будучы Галіцкі мітрапаліт Ацін Ангеловіч.

У 1929 г. намаганнямі графа і мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага на базе семінарыі была створана Грэка-Каталіцкая Багаслоўская Акадэмія. Святочнае адкрыццё Акадэміі адбылося 6 кастрычніка 1929 г. на вул. Каперніка 36 у храме Львоўскай духоўнай семінарыі. Пачатак работы акадэміі быў цяжкім, недахоп прафесараў разумелі і заснавальнік і арганізатар акадэміі, таму спачатку быў заснаваны толькі багаслоўскі факультэт. Рэктарам акадэміі стаў Іосіф Сляпы.

У 1939 г. з наступленнем Чырвонай Арміі семінарыя была зачынена. У той жа год памяшканне Львоўскай духоўнай семінарыі па вул. Каперніка стала ўласнасцю Львоўскага дзяржаўнага універсітэта імя Івана Франка. Падчас Другой сусветнай вайны дзейнасць семінарыі часова аднавілася. У 1945 г. яе паўторна ліквідавалі ўлады СССР. Большасць яе выкладчыкаў былі арыштаваныя і сасланыя ў сталінскія лагера; памяшканні, маёмасць і бібліятэка акадэміі былі канфіскаваныя, а выпускнікі і студэнты семінарыі рассеяны па ўсёй тэрыторыі Украіны і далёка за яе межамі.

Але семінарыя працягвала існаваць падпольна. Пасля атрымання блаславення епіскапа на навучанне семінарыст штодня хадзіў на свецкую працу, а па вечарах у пэўных месцах сустракаўся з выкладчыкам (дзеля бяспекі нават бацькам семінарыст не паведамляў пра яго вучобу і святарскую хіратонію). Іншыя юнакі, якія не мелі магчымасці сустрэцца з падпольнай Царквой, а адчувалі пакліканне да святарства, сваю навуку адбывалі ў легальных праваслаўных семінарыях Маскоўскага Патрыярхату.

У канцы 1980-х — пачатку 1990-х гг. УГКЦ выйшла з падполля. Некаторыя святары РПЦ з грэка-каталіцкага падполля вярнуліся да лону ўніяцкай царквы. Трэба было памяшканне, дзе б выхоўваліся, вучыліся будучыя манахі і святары. Былі нават спробы вярнуць будынак былой Львоўскай духоўнай семінарыі Святога Духа, што знаходзіцца на вул. Каперніка ў Львове, але ўсе спробы аказаліся марнымі. Тады паўстала пытанне аб іншым месцы. Была прапанаваная тэрыторыя былога піянерскага лагера «Гранада», які знаходзіўся ў маляўнічай лясной мясцовасці на ўскраіне мястэчка Рудна ў ваколіцах Львова. Так у 1990 г. Львоўская духоўная семінарыя Святога Духа афіцыйна аднавіла сваю дзейнасць на тэрыторыі Львоўшчыны. Цяпер комплекс будынкаў семінарыі складаецца з навучальнага корпуса; царквы-капліцы святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, асвячоная 15 красавіка 2000 г. уладыкам Любамірам і некалькіх будынкаў гаспадарчага прызначэння.

З прыходам на пасаду рэктара семінарыі доктара Багдана Праха ад 1999 г. пачалася праца над праектаваннем і будаўніцтвам новага комплексу духоўна-адукацыйнага цэнтра УГКЦ непасрэдна ў Львове. Гарадскія ўлады выдзелілі пад гэта будаўніцтва тэрыторыю плошчай каля 17 га на вул. Хуктарыўка ў Львове. Прысвячэнне ўчастка пад будаўніцтва багаслоўскага цэнтра адбылося ў 2000 г. Пачынаючы з 2001 г. пачата праектаванне новага будынка Львоўскай духоўнай семінарыі ў Львове. На працягу 2001—2005 гг. па праекце групы архітэктараў быў пабудаваны новы комплекс збудаванняў у складзе корпуса Львоўскай духоўнай семінарыі, багаслоўска-філасофскага факультэта Украінскага каталіцкага ўніверсітэта, гаспадарчага корпуса семінарыі і будынка студэнтату айцоў-рэдэмптарыстаў на гэтай тэрыторыі. Прысвячэнне новага комплексу Львоўскай духоўнай семінарыі УГКЦ адбылося ў жніўні 2005 г. пры ўдзеле кардынала Любаміра Гузара і членаў Сіноду епіскапаў УГКЦ.

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]