Іосіф Сляпы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Сляпы
Foto D70 06 (cropped).jpg
Кардынал з тытулам царквы Сан Атанасіа
Герб
Вярхоўны Архіепіскап Львоўскі, мітрапаліт Галіцкі, епіскап Камянецкі
23 снежня 1963 — 8 верасня 1984
Царква: Украінская Грэка-Каталіцкая Царква
Пераемнік: Міраслаў Іван Любачыўскі
Кардынал з тытулам Сан Атанасіа
22 лютага 1965 — 8 верасня 1984
Царква: Украінская Грэка-Каталіцкая Царква
Папярэднік: Сільвестр Сембратовіч
Пераемнік: Міраслаў Іван Любачыўскі
Архіепіскап Львоўскі
1 лістапада 1944 — 22 снежня 1963
Царква: Украінская Грэка-Каталіцкая Царква
Папярэднік: Андрэй Шаптыцкі

Адукацыя:
Навуковая ступень: доктар багаслоўя[d]
Прафесія: ксёндз, каталіцкі дыякан
Нараджэнне: 17 лютага 1892(1892-02-17)[1][2][3]
Смерць: 7 верасня 1984(1984-09-07)[4][1][…] (92 гады)
Пахаванне:
Бацька: Іван
Маці: Анастасія
Прыняцце свяшчэннага сану: 30 верасня 1917
Кардынал з: 22 лютага 1965
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Іосіф Сляпы (17 лютага 1892 — 7 верасня 1984, Рым, Італія) — украінскі рэлігійны дзеяч, прадстаяцель Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў 1944—1984 гг., мітрапаліт Галіцкі і архіепіскап Львоўскі з 1 лістапада 1944 г., Вярхоўны архіепіскап Львоўскі, мітрапаліт Галіцкі і епіскап Камянецкі з 23 снежня 1963 г., кардынал з 1965 г.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іосіф Сляпы нарадзіўся 17 лютага 1892 г. у сяле Заздысць Церабаўлянскага павета, калі Галічына ўваходзіла ў склад Аўстра-Венрыі, ў шматдзетнай сям’і. Бацька — Іван Каберніцкі-Сляпы, маці — Анастасія Дзічкоўская. Дзед меў вясковую мянушку «Сляпы»: паводле падання, гэты псеўданім паходзіў ад аднаго з продкаў, якога ў 1709 г. маскавіты асляпілі за тое, што ён ваяваў пад Палтавай супраць цара Пятра І на баку гетмана Івана Мазепы і шведскага караля Карла XII. Продкі Іосіфа Сляпога гандлявалі розным таварам, у прыватнасці, на рынку ў Бучачы, дзе іх, нягледзячы на гэта, ніхто не ведаў.

У 1898—1901 гг. ён вучыўся ў пачатковай вясковай школе. З другога класа вывучаў польскую і нямецкую мовы. У 1911 г. з адзнакай скончыў Цярнопальскую ўкраінскую гімназію. Падчас візітацыі Цярнопальшчыны мітрапаліт Андрэй наведаў гімназію, дзе ўпершыню ўбачыў юнака ў царкоўным хоры гімназіі. Ён запомніўся мітрапаліту высокім ростам (пад 2 метра), магутным, прыгожым басам. Фактычна, мітрапаліт ўзяў яго пад сваю апеку.

Затым ён паступіў у Львоўскую духоўную семінарыю ў 1911 г., дзе, сустрэўшыся з мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім, малады юнак спытаў савета: ці можа жаданне пачаць універсітэцкія студыі можа быць перашкодай да святарства? Уладыка развейвае ягоныя сумневы, адказаўшы, што можна вельмі добра карыстацца навукай і навучаннем падчас службы Богу і гэта зусім не ў кантрасце з таямніцай святарства. Як адзначае біёграф Іосіфа Сляпога біскуп Іван Хама, мітрапаліт Андрэй, бачачы прыродныя таленты Іосіфа, пасылае яго на навучанне ў Інсбрук, у Аўстрыю, да багаслоўскай калегіі «Канізіянум».

Пасля вяртання са зняволення ў Расіі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі 30 верасня 1917 г. у сценах Уніўскай лаўры высвячае Іосіфа Сляпога на святара. У 1918 г. у Інсбруку Іосіф Сляпы абараняе доктарскую працу на тэму «Паняцце аб вечным жыцці ў евалгеллі св. Іаана»; у 1921 г. — хабілітацыйную працу «Вучэнне візантыйскага патрыярха Фоція аб Святой Троіцы».

Пасля нядоўгай душпастырскай працы з 1922 г. ён становіцца прафесарам дагматыкі Львоўскай грэка-каталіцкай духоўнай семінарыі, з 1926 г. — яе рэктарам. Арганізатар багаслоўскага навуковага таварыства, з 1926 г. — яго нязменны старшыня: напісаў для яго статут, згуртаваў вакол сябе навукоўцаў. З 1923 г. — заснавальнік, рэдактар квартальніка «Багаслоўе». Перабудоўваў у 1929 г. па даручэнню мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага семінарыю. 14 красавіка 1929 г. стаў рэктарам Львоўскай багаслоўскай акадэміі, урачыстая інаўгурацыя адбылася 6 кастрычніка 1929 г.

З 1926 г. — член кураторыі ўкраінскага нацыянальнага музея ў Львове, з 1931 г. — намеснік старшыні ўкраінскага каталіцкага саюза. За навуковыя заслугі, актыўнасць у развіцці культурна-нацыянальнай і рэлігійнага жыцця ў 1930 г. ён абраны сапраўдным членам Навуковага таварыства імя Шаўчэнка. Здзейсніў шэраг падарожжаў па Заходняй Еўропе, да Святой Зямлі, прымаў актыўны ўдзел ва ўніяцкіх кангрэсах у Веляградзе, Празе, Пінску, у 1936 г. арганізаваў уніяцкі з’езд у Львове.

Падчас першай савецкай акупацыі Заходняй Украіны (з 22 снежня 1939 г.) мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі, са згоды Папы Пія XII, высвяціў таемна Іосіфа Сляпога на епіскапа з правам пераемніка. 30 чэрвеня 1941 г. І. Сляпы падтрымаў Акт аднаўлення Украінскага дзяржавы. Пасля смерці мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага 1 лістапада 1944 г. прыняў кіраўніцтва Галіцкай мітраполіяй.

Разам з іншымі епіскапамі 11 красавіка 1945 г. быў зняволены савецкай уладай; асуджаны на 8 гадоў катаржных работ. Адкідваючы пастаянныя савецкія прапановы пераходу ў праваслаўе (у прыватнасці пасаду мітрапаліта Кіеўскага РПЦ), далей быў асуджаны ў 1953, 1957 і 1962 гг. Адбыў агулам 18 гадоў ссылкі ў лагерах Сібіры і Мардовіі. Падчас зняволення доўгі час хварэў, неаднаразова знаходзіўся на мяжы паміж жыццём і смерцю. Падчас аднаго з прыступаў быў выратаваны былым капеланам літоўскіх антысавецкіх паўстанцаў («лясных братоў»). Іосіф Сляпы пазней называў гады свайго зняволення страчанымі. Ён быў засмучаны тым, што найбольш прадуктыўны перыяд жыцця прайшоў у атачэнні крымінальнікаў, следчых, наглядальнікаў. Некалькі разоў яму ламалі рукі і ногі, ён меў цэлы шэраг хвароб, абмарожаныя канечнасці і інш.

У выніку шматлікіх мер уплывовых асоб з усяго свету, па хадайніцтве папы Іаана XXIII мітрапаліта Іосіфа Сляпога вызвалелі з-за кратаў. 9 лютага 1963 г. прыбыў у Рым, пасяліўся ў Ватыкане. 11 кастрычніка на Сусветным саборы Каталіцкай Царквы ў Ватыкане прапанаваў стварыць патрыярхат для ўкраінскай каталіцкай царквы.

Апостальская Сталіца 23 снежня 1963 г. прызнала, што Галіцкі мітрапаліт мае статус Вярхоўнага архіепіскапа і называла І. Сляпога членам Усходняй кангрэгацыі. 25 студзеня 1965 г. папа Павел VI зрабіў яго кардыналам. З вясны 1975 г. І. Сляпы карыстаўся тытулам патрыярха, але Рым яго такім не прызнаў. Падчас сустрэчы Іосіфа Сляпога на аўдыенцыі Папа Ян Павел II, праявіўшы вялікую павагу, сам устаў і падышоў яго прывітаць, што ішло насуперак з пратаколам. Кіраўнікі СССР, пачынаючы ад Мікіты Хрушчова, катэгарычна забаранялі Іосіфу Сліпому вяртацца ва Украіну (але той ад савецкага пашпарта не адмовіўся).

У Рыме пры яго садзейнічанні быў пабудаваны сабор святой Сафіі (асвечаны ў 1969 г.). Ён выкупіў і аднавіў парафіяльны храм Жыровіцкай іконы Маці Божай для ўкраінцаў-каталікоў, пры якім заснаваў музей. Арганізаваў Украінскі каталіцкі ўніверсітэт св. Клімента (з 1963 г.), навукова-выдавецкую працу пры ім. Актывізаваў працу ўкраінскага багаслоўскага навуковага таварыства (адноўлена ў выгнанні ў 1960 г.) і аднавіў выданне «Багаслоўя» (з 1963 г.).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Josyf Slipyj // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Josef Kardinal Slipyj // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Josyf Slipy // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. http://web.archive.org/web/20190427150558/http://sobor-svyura.lviv.ua/krypta/