Перайсці да зместу

Людвік Ракіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Людвіг Міхайлавіч Ракіцкі)
Людвік Ракіцкі
Равіч
Равіч
старшыня 2-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда[d]
1799 — 1 верасня 1802
маршалак шляхты Рэчыцкага павета
1 верасня 1802 — верасень 1811
прадвадзіцель дваранства Мінскай губерні
верасень 1811 — 28 верасня 1814

Нараджэнне 5 жніўня 1774(1774-08-05)
Смерць не раней за 1828
Род Ракіцкія[d]
Бацька Адам Міхал Ракіцкі
Маці Марыяна з Аскеркаў[d]
Жонка Ганна з Плятэраў[d]
Дзеці Тэкля Ракіцкая[d]
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені Ордэн Сьвятога Яна Ерусалімскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людвік Міхалавіч Ракіцкі (5 жніўня 1774 — каля 1828[A]) — грамадскі дзеяч, буйны землеўласнік Расійскай імперыі і Беларусі, мінскі губернскі маршалак (1811—1814).

Паходжанне і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Людвік Міхалавіч Ракіцкі належаў да шляхецкага роду герба «Равіч» («Урсын»), унесенага 16.07.1826 у 5-ю частку дваранскай радаводнай кнігі Мінскай губерні і названага «графскім», але не зацверджанага Сенатам у графскай годнасці. На працягу жыцця карыстаўся графскім тытулам.

Нарадзіўся ў сям’і Адама Міхала і Марыі Юзэфы з роду Аскеркаў Ракіцкіх. 5 жніўня 1774 г. ахрышчаны «толькі з вады» (ex aqua solum) грэка-уніяцкім святаром Пракопіем Шумскім, парохам Ручаёўскай царквы, а 11 ліпеня 1775 года з усімі ўжо касцёльнымі цырымоніямі — айцом Эгідыюшам Піятроўскім, вікарыем Астраглядавіцкага парафіяльнага касцёла[2].

У першым шлюбе з графіняй Ганнай роду Броэль-Плятэраў (каля 1780 — 26.01.1799), дачкой графа Яна Янавіча-Людвікавіча Броэль-Плятэра (1759 — 01.03.1789), уладальніка спадчынных маёнткаў Дусяты і Вялікія Галоты Віленскага ваяводства. Памерла ад пасляродавай гангрэны, пахавана на могілках пры базыльянскім кляштары ў Сяльцы Рэчыцкага павета. Дачка ад першага шлюбу — «адзінае дзіця і адзінае суцяшэнне бацькі»:

У другім шлюбе з Карнеліяй з роду Прозараў, дачкой Ігната Прозара, генерал-маёра войскаў ВКЛ.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Выпускнік кадэцкага корпуса.

Службовая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Старонка з журнала паседжанняў мінскага губернскага дваранскага схода на чале з графам Людвікам Ракіцкім, 1814 г.

У 1793 г. пасланец польскага караля ва Упіцкім павеце, з 1797 г. дэпутат ад Рэчыцкага павета для раскладкі земскіх павіннасцей, з 1799 па 01.09.1802 г. старшыня 2-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда (зацверджаны імператарам на пасадзе 27.10.1800), з 1 верасня 1802 па верасень 1811 г. рэчыцкі павятовы маршалак (выбіраўся на тры 3-годдзі запар), з верасня 1811 па 28 верасня 1814 г. мінскі губернскі маршалак, стацкі саветнік (03.06.1812), на 24.06.1816 г. пражываў у фальварку Гарадзішча Рэчыцкага павета, на 1822—1824 гг. ганаровы наглядчык вучылішчаў Рэчыцкага павета.

Захапленне музыкай[правіць | правіць зыходнік]

Сам таленавіты скрыпач, вучань італьянскага музыканта і кампазітара Джавані Батысты Віёці, Людвік Ракіцкі стварыў у двары Гарадзішча аркестр з 40 музыкантаў, дзе выконваў ролю першай скрыпкі. Пад кіраўніцтвам запрошанага ў 1814 г. кампазітара, дырыжора і педагога Юзафа Дашчынскага той аматарскі аркестр дасягнуў вельмі высокага ўзроўню, бліскуча выконваў сімфоніі Гайдна, Моцарта і Бетховена. Канцэрты пад кіраўніцтвам Юзафа Дашчынскага, на якія з’язджаліся слухачы з розных куткоў Беларусі, праводзіліся не толькі ў маёнтку Людвіка Ракіцкага, але таксама ў Мінску і даволі часта з дабрачыннымі мэтамі. У гэтых канцэртах упершыню ў Беларусі прагучалі оперы А. Сальеры «Аксур, цар Армуза» і Ф. Буальдзьё «Белая дама»[5].

Масонства[правіць | правіць зыходнік]

Член масонскай ложы «Паўночнага шэсця пад паўночнай зоркай» у г. Мінску, на 1820 г. быў членам ложы 1-й ст.

Маёнтак[правіць | правіць зыходнік]

На 25.10.1795 г. валодаў разам з братам Рафалам Алаізам добрамі Брагін Рэчыцкага павета Чарнігаўскай губерні; з 27.08.1799 г. стаў уласнікам Ялчанскага і Гарадзішчаўскага ключоў, фальваркаў Пучын, Крыўча, Макрэц, Удалёўка і Вуглы Рэчыцкага павета (усяго на 1800 г. — 11220 душ прыгонных абодвух палоў; на 10.08.1815 г. — 2781 душа прыгонных мужчынскага полу).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Камандор Ордэна Св. Іаана Іерусалімскага (21.01.1810); кавалер Ордэна Св. Ганны 2-й ст.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 24 ліпеня 1828 года Л. Ракіцкі забяспечыў мэтру музыкі Юзафу Дашчынскаму нешта накшталт пенсіёну — дажыццёвае права на валоданне вёскай Пясочанка з сялянамі[1]. На сёння гэта — ці не самая позняя пра яго звестка.

Зноскі

  1. НГАБ у Менску. Ф. 443. Воп. 1. Спр. 1. А. 7, 26адв.-27: Список лицам, состоящим в числе дворян 2-го разряда Речицкого уезда, кои не представили в Минское Дворянское собрание в срок, назначенный Высочайшими указами 5 июля 1838 и 5 ноября 1841 годов доказательств о дворянском своем происхождении. Составлен июля 17 дня 1844 года.
  2. НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 160
  3. НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 198
  4. НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 1451. А. 3адв.
  5. А. Ахвердава. Юзаф Дашчынскі. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1988. № 2. С. 23; Святлена Немагай. Юзаф Дашчынскі і яго Вострабрамская літанія. // Наша вера. 2013. № 3(65).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • РОКИЦКИЙ Людвиг Михайлович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
  • Раюк, А. Р. Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894): адміністратар і гаспадар / А. Р. Раюк // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Сер. А. Гуманіт. навукі (гісторыя, філасофія, філалогія). — 2021. — Вып. 2. — С. 24—28.
  • Раюк, А.Р. Лёс і погляды мінскага губернскага прадвадзіцеля дваранства (1863–1877) Яўстаха Прушынскага на этнаканфесіянальную сітуацыю ў Беларусі / А.Р. Раюк // Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. артыкулаў. — Мінск : Бел. навука, 2022. — Вып. 1. — С. 79—89.
  • Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Мінскай губерні ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Гісторыя і грамадазнаўства. — 2020. — № 1. — С. 58—63.
  • Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж губернскім дваранствам у Беларусі ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нац. акад. навук Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2008. — Вып. 4. — С. 406—412.