Людвік Ракіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Людвік Ракіцкі
POL COA Rawicz.svg
Герб «Равіч»

старшыня 2-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда[d]
1799 — 1 верасня 1802
маршалак шляхты Рэчыцкага павета[d]
1 верасня 1802 — верасень 1811
прадвадзiцель дваранства Мінскай губерні
верасень 1811 — 28 верасня 1814

Нараджэнне 5 жніўня 1774(1774-08-05)
Смерць не раней за 1824
Род род Ракіцкіх[d]
Бацька Адам Міхал Ракіцкі
Маці Марыянна Аскерка[d]
Жонка Ганна з Плятэраў[d]
Дзеці Тэкля з Ракіцкіх[d]
Член у
Дзейнасць скрыпач, дзяржаўны служачы
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені Order of Saint John of Jerusalem

Людвік Міхалавіч Ракіцкі (5 жніўня 1774 — пасля 1824) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Ракіцкіх герба «Равіч» («Урсын»), унесенага 16.07.1826 у 5-ю частка ДРК Мінскай губерні і названага «графскім», але не зацверджанага Сенатам ні ў графскім тытуле, ні ў дваранстве ўвогуле. Нарадзіўся ў сям’і Міхаіла Адама Францавіча Ракіцкага і Марыі-Юзафы Рафаілаўны-Алаізаўны з Аскеркаў.

Каталік. Ахрышчаны 11 ліпеня 1775 года ў Астраглядавіцкім касцёле. Выпускнік кадэцкага корпуса.

У 1793 пасланец польскага караля ва Упіцкім павеце, з 1797 дэпутат ад Рэчыцкага павета для раскладкі земскіх павіннасцей, з 1799 па 01.09.1802 старшыня 2-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда (зацверджаны імператарам на пасадзе 27.10.1800), з 1 верасня 1802 па верасень 1811 рэчыцкі павятовы маршалак (выбіраўся на тры 3-годдзі запар), з верасня 1811 па 28 верасня 1814 мінскі губернскі маршалак, стацкі саветнік (03.06.1812), на 24.06.1816 пражываў у фальварку Гарадзішча Рэчыцкага павета, на 1822—1824 ганаровы наглядчык вучылішчаў Рэчыцкага павета.

Таленавіты скрыпач-аматар, вучань італьянскага скрыпача і кампазітара Джавані Батыста Віёці; стварыў у сваім маёнтку Гарадзішча аркестр з 40 музыкантаў, дзе выконваў ролю першай скрыпкі.

Член масонскай ложы «Паўночнага шэсця пад паўночнай зоркай» у г. Мінску, на 1820 член ложы 1-й ст.

На 25.10.1795 валодаў разам з братам маёнткам Брагін Рэчыцкага павета Чарнігаўскай губерні; з 27.08.1799 валодаў Ялчанскім і Гарадзішчанскім ключамі, фальваркамі Пучын, Крыўча, Макрэц, Удалёўка і Вуглы Рэчыцкага павета (усяго на 1800 — 11220 душ прыгонных абодвух палоў; на 10.08.1815 — 2781 душа прыгонных муж. полу).

Узнгароды[правіць | правіць зыходнік]

Камандор Ордэна Св. Іаана Іерусалімскага (21.01.1810); кавалер Ордэна Св. Ганны 2-й ст.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе з графіняй Ганнай з Броэль-Плятэраў (каля 1780 — 26.01.1799), дачкой Яна Янавіча-Людвігавіча Броэль-Плятэра (1759 — 01.03.1789), уладальніка спадчынных маёнткаў Дусяты і Вялікія Галоты Віленскага ваяводства. Памерла ад пасляродавай гангрэны, пахавана ў с. Сялец Рэчыцкага павета). Дачка ад 1-га шлюбу:

Запіс аб хросце Тэклі Юзафаты Антаніны Ракіцкай, дачкі бацькоў z Pałacu Horodyszcza.

У другім шлюбе з Карнеліяй з Прозараў, дачкой Ігната Прозара, генерал-маёра войскаў ВКЛ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]