Людміла Віктараўна Шчэрба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Віктараўна Шчэрба
Асабістыя звесткі
Грамадзянства
Бацька Віктар Васілевіч Шчэрба
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людміла Віктараўна Шчэрба — беларуская пісьменніца. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і навукоўца-мікрабіёлага Віктара Васілевіча і педагагічнай работніцы Валянціны Міхайлаўны Шчэрбаў.

Скончыла музычную школу па класе цымбалаў, філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі. Была сябрам літаратурнага аб’яднання «Першацвет»[1][2]. Працавала ў часопісе «Першацвет», газеце «Сям’я», літаратурным рэдактарам у «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі». Працуе ў «Беларускім гістарычным часопісе».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выступленнне Людмілы Шчэрбы на сцэне Паэтычнага тэатра «Арт. С».
Вонкавыя відэафайлы
Выпуск праграмы «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Людмілы Шчэрба. 30 жніўня 2019

Пачала пісаць вершы ў дзяцінстве. Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Маладосць», перыядычным друку, у т.л. газеце «Літаратура і Мастацтва».

У 2016 годзе на платформе kniharnia.by электроннай кнігай выйшаў поўны варыянт яе рамана «Уладар рыбаў», напісанага яшчэ ў 2002 годзе.[2] У 2017 годзе выйшаў раман «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця»[3][4]. У 2020 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» быў выдадзены яе першы зборнік вершаў «Я пакідаю сонца тут…», прэзентацыя якога адбылася ў мінскім культурным хабе «ОК16». Беларускі паэт і журналіст Навум Гальпяровіч, які напісаў прадмову да кнігі, параўнаў тую прэзентацыю з тымі часамі, калі на сустрэчу з паэтамі збіраліся стадыёны[5].

Удзельнічала у імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт.С»[6], сярод іншага ў яго праекце «Сакральная Беларусь»[7]. Брала ўдзел у перадачах на радыё і тэлебачанні.[2]

З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[8].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

Зборнікі вершаў[правіць | правіць зыходнік]

Вершы[правіць | правіць зыходнік]

  • [вершы] // Верасень № 17, 2017;
  • Сэрца страляе вершам… [вершы] // Літаратура і мастацтва № 16, 19 крас. 2019. — С. 8.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес — 2017» з раманам «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця»

Зноскі

  1. Лапіцкая А. Адчуй сябе паэтам! — novychas.by, 31.5.2015
  2. а б в Молчан Т. «Уладар рыбаў», или Как персонажи шутят над автором(недаступная спасылка) — kp.by, 10.06.2016
  3. Роман, который разрывает все шаблоны! Не пропустите!(недаступная спасылка) — kp.by, 15.3.2017
  4. Людміла Шчэрба дэбютуе аўтограф-сесіяй на Менскім кніжным кірмашы Архівавана 27 лістапада 2021. — racyja.com, 12.2.2017
  5. Грушэцкі А.. Я пакідаю сонца тут.... Новы Час (28 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 2 сакавіка 2020.
  6. Сіўчыкаў У. Аксамітны Мятлік у годзе Скарыны — budzma.by, 24.1.2017
  7. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2017. Праверана 6 красавіка 2017.
  8. Прынятыя ў сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. СБП (11 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 11 чэрвеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Акулін Э. Падзяліцца поўняй: кніга гутарак (гутарка з пісьменніцай). — Мн. Палікрафт, 2020. — 280 с. — ISBN 978-985-7030-78-1 — С. 151.
  • Будовіч, Я. (4 чэрвеня 2021). "Простыя рэчы "Слухаць сябе і не баяцца самавыяўлення!"". Літаратура і мастацтва. 22: 16.
  • Будовіч, Я. (2018). "Урб@н.М і яго насельнікі". Верасень. 18: 217–221.
  • Весялуха, М. (23 лістапада 2018). "«Я патрабую сваё фота на вокладцы!»: (інтэрв'ю пра раман Урб@н.М)". Літаратура і Мастацтва. 46 (5001): 7.,
  • Гапееў, В. (30 чэрвеня 2017). "У кожнай жанчыне — свая варона: (рэцэнзія на раман Урб@н.М)". Літаратурная Беларусь. 6 (130): 17.// Новы Час № 25(539),
  • Грушэцкі, А. (9 чэрвеня 2017). "Раўнапраўе места і горада: (рэцэнзія на раман Урб@н.М)". Літаратура і Мастацтва. 23 (4926): 7.
  • "«Для мяне важная гармонія…»: (інтэрв'ю з пісьменніцай)". Верасень. 16: 184–193. 2017.
  • Лайкоў, Я. (29 чэрвеня 2020). "Сонца ў зеніце: (рэцэнзія на зборнік «Я пакідаю сонца тут...»)". Літаратура і Мастацтва.
  • Трафімчык, А. (2017). "Urbi et Orbi(t): чарговы раз пра новы раман Людмілы Шчэрбы (рэцэнзія на раман Урб@н.М)". Верасень. 17: 239.
  • Трафімчык, А. (2020). "«Сэрца страляе вершам»: дыялектыка душы ў паэзіі Людмілы Шчэрбы (рэцэнзія кнігу «Я пакідаю сонца тут…»)". Верасень. 22: 243.
  • Якавенка, Н (2017). "Постмадэрнісцкая чуллівасць, або Мэшап па-беларуску: (рэцэнзія на раман Урб@н.М)". Роднае Слова. 6 (354): 20–22.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]