Лілія Фёдараўна Тамашова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лілія Фёдараўна Тамашова
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1924(1924-06-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 2016(2016-05-18) (91 год)
Месца смерці
Род дзейнасці літаратуразнаўца
Месца працы
Альма-матар

Лілія Фёдараўна Тамашова (25 чэрвеня 1924, в. Цеплякі, Сенненскі раён — 18 мая 2016, Каралёў Стан) — беларускі літаратуразнаўца, педагог, аўтар метадычных дапаможнікаў для сярэдніх школ[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства прайшло на Кольскім паўвостраве, куды сям’я выехала ў пошуках заробку. У 1935 г. адбылося вяртанне ў Беларусь. Вучылася ў беларускай сярэдняй школе ў Багушэўску. Сям’я Тамашовых жыла ў Расіі ў гады эвакуацыі. У верасні 1944 вярнуліся ў Багушэўск.

Паехала ў Мінск, дзе без экзаменаў паступіла на толькі што арганізаванае аддзяленне журналістыкі. Адначасова працавала ў рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», сакратаром факультэта журналістыкі. На другім курсе перайшла на філалагічны факультэт. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1949). Працавала выкладчыцай у Віцебскім педагагічным інстытуце да 1954 год. З 1954 г. старшая навуковая супрацоўніца, у 1959 г. загадчыца сектара методыкі мовы і літаратуры Інстытута педагогікі. У 1967—1978 гг. інспектарка метадыстка аддзела падручнікаў і метадычнай літаратуры Міністэрства асветы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Лілія Тамашова распрацоўвала пытанні методыкі выкладання літаратуры ў школе. Пачала друкавацца з 1956 года. Першыя яе публікацыі звязаны з тэмай «Якуб Колас у школе», таксама распрацоўвала таксама методыку вывучэння апавяданняў Кузьмы Чорнага, Эдуарда Самуйлёнка, рамана Iвана Шамякіна «Крыніцы», паэзіі Пімена Панчанкі.

Найбольш значнымі яе працамі з’яўляюцца метадычныя дапаможнікі «Вывучэнне трылогіі Якуба Коласа „На ростанях“ у школе» (3-е выд. 1976), «Вывучэнне паэмы Якуба Коласа „Новая зямля“ у школе» (2-е выд. 1974). Адзін з аўтараў падручніка хрэстаматыі «Родная літаратура» для сёмага і восьмага класаў (1962—1993) і інш. Упершыню ў школьную праграму ўключыла творы Васіля Быкава.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Бацька — Фёдар Анісімавіч, беззямельны селянін, у пошуках заробку разам з сям’ёй выехаў на Кольскі паўвостраў. У 1935 сям’я вярнулася на радзіму, жыла на чыгуначным перагоне каля чыгуначнай станцыі Багушэўск. У час Вялікай Айчыннай вайны бацька эвакуіравацца не змог, працаваў на чыгунцы і ў гады акупацыі, за што ў 1944 асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі, высланы ў лагер у Горкаўскую вобласці, дзе і памёр.
  • Маці — Фядора Сямёнаўна, прысвяціла жыццё выхаванню траіх дзяцей. Яна, маючы пачатковую адукацыю, многа чытала, хораша спявала, малявала.

Кнігапіс[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]