Людміла Віктараўна Шчэрба
Людміла Віктараўна Шчэрба | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Грамадзянства | |
Бацька | Віктар Васілевіч Шчэрба |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Людміла Віктараўна Шчэрба — беларуская пісьменніца. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям'і навукоўца-мікрабіёлага Віктара Васілевіча і педагагічнай работніцы Валянціны Міхайлаўны Шчэрбаў.
Скончыла музычную школу па класе цымбалаў, філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі. Была сябрам літаратурнага аб’яднання «Першацвет»[1][2]. Працавала ў часопісе «Першацвет», газеце «Сям’я», літаратурным рэдактарам у «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі». Працуе ў «Беларускім гістарычным часопісе».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Выпуск праграмы «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Людмілы Шчэрба. 30 жніўня 2019 |
Пачала пісаць вершы ў дзяцінстве. Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Маладосць», перыядычным друку, у т.л. газеце «Літаратура і Мастацтва».
У 2016 годзе на платформе kniharnia.by электроннай кнігай выйшаў поўны варыянт яе рамана «Уладар рыбаў», напісанага яшчэ ў 2002 годзе.[2] У 2017 годзе выйшаў раман «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця»[3][4]. У 2020 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» быў выдадзены яе першы зборнік вершаў «Я пакідаю сонца тут…», прэзентацыя якога адбылася ў мінскім культурным хабе «ОК16». Беларускі паэт і журналіст Навум Гальпяровіч, які напісаў прадмову да кнігі, параўнаў тую прэзентацыю з тымі часамі, калі на сустрэчу з паэтамі збіраліся стадыёны[5].
Удзельнічала у імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт.С»[6], сярод іншага ў яго праекце «Сакральная Беларусь»[7]. Брала ўдзел у перадачах на радыё і тэлебачанні.[2]
З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[8].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раманы
[правіць | правіць зыходнік]- «Уладар рыбаў» (2016)
- «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця» (2017)
Зборнікі вершаў
[правіць | правіць зыходнік]- «Я пакідаю сонца тут…» (2020, выд. «Кнігазбор»)
Вершы
[правіць | правіць зыходнік]- [вершы] // Верасень № 17, 2017;
- Сэрца страляе вершам… [вершы] // Літаратура і мастацтва № 16, 19 крас. 2019. — С. 8.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес — 2017» з раманам «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця»
Зноскі
- ↑ Лапіцкая А. Адчуй сябе паэтам! — novychas.by, 31.5.2015
- ↑ а б в Молчан Т. «Уладар рыбаў», или Как персонажи шутят над автором(недаступная спасылка) — kp.by, 10.06.2016
- ↑ Роман, который разрывает все шаблоны! Не пропустите!(недаступная спасылка) — kp.by, 15.3.2017
- ↑ Людміла Шчэрба дэбютуе аўтограф-сесіяй на Менскім кніжным кірмашы Архівавана 27 лістапада 2021. — racyja.com, 12.2.2017
- ↑ Грушэцкі А.. Я пакідаю сонца тут... . Новы Час (28 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 2 сакавіка 2020.
- ↑ Сіўчыкаў У. Аксамітны Мятлік у годзе Скарыны — budzma.by, 24.1.2017
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2017. Праверана 6 красавіка 2017.
- ↑ Прынятыя ў сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў . СБП (11 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 11 чэрвеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Акулін Э. Падзяліцца поўняй: кніга гутарак (гутарка з пісьменніцай). — Мн. Палікрафт, 2020. — 280 с. — ISBN 978-985-7030-78-1 — С. 151.
- Будовіч, Я. (4 чэрвеня 2021). "Простыя рэчы "Слухаць сябе і не баяцца самавыяўлення!"". Літаратура і мастацтва. 22: 16.
- Будовіч, Я. (2018). "Урб@н.М і яго насельнікі". Верасень. 18: 217–221.
- Весялуха, М. (23 лістапада 2018). "«Я патрабую сваё фота на вокладцы!»: (інтэрв'ю пра раман Урб@н.М)". Літаратура і Мастацтва. 46 (5001): 7.,
- Гапееў, В. (30 чэрвеня 2017). "У кожнай жанчыне — свая варона: (рэцэнзія на раман Урб@н.М)". Літаратурная Беларусь. 6 (130): 17.// Новы Час № 25(539),
- Грушэцкі, А. (9 чэрвеня 2017). "Раўнапраўе места і горада: (рэцэнзія на раман Урб@н.М)". Літаратура і Мастацтва. 23 (4926): 7.
- "«Для мяне важная гармонія…»: (інтэрв'ю з пісьменніцай)". Верасень. 16: 184–193. 2017.
- Лайкоў, Я. (29 чэрвеня 2020). "Сонца ў зеніце: (рэцэнзія на зборнік «Я пакідаю сонца тут...»)". Літаратура і Мастацтва.
- Трафімчык, А. (2017). "Urbi et Orbi(t): чарговы раз пра новы раман Людмілы Шчэрбы (рэцэнзія на раман Урб@н.М)". Верасень. 17: 239.
- Трафімчык, А. (2020). "«Сэрца страляе вершам»: дыялектыка душы ў паэзіі Людмілы Шчэрбы (рэцэнзія кнігу «Я пакідаю сонца тут…»)". Верасень. 22: 243.
- Якавенка, Н (2017). "Постмадэрнісцкая чуллівасць, або Мэшап па-беларуску: (рэцэнзія на раман Урб@н.М)". Роднае Слова. 6 (354): 20–22.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Людміла Віктараўна Шчэрба на Вікісховішчы |
- Людміла Шчэрба / Суразмоўцы / Беларусь 3 на YouTube
- Перадача Белсат «Мова Нанова: Каханне і секс» ад 21.2.2018
- Перадача Радыё Рацыя «Жыццё з літаратурай» ад 10.4.2017
- Чэмер М.. Літаратурная творчасць — гэта мой спосаб існавання ў гэтым свеце і спосаб узаемадзеяння з ім . Настаўніцкая газета (8 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 6 красавіка 2017.
- Балахонаў С.. Спадарыня, што зрушыла дэпо . Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны (2017-15-10).(недаступная спасылка)
- Каўняровіч М.. Інтымная лексіка на курсах «Мова Нанова»(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (9 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2019.
- Настасья Корсак. «Читатель приехал за автографом с виски - дезинфекцией от коронавируса»: белорусская поэтесса о пророческих стихах, шоу и месте в учебниках . Комсомольская Правда в Беларуси (8 красавіка 2020).(недаступная спасылка)