Максім Антонавіч Антанюк
Максім Антонавіч Антанюк | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня 1961 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() ![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы |
![]() ![]() |
Званне | |
Камандаваў |
4-я стралковая дывізія 5-я стралковая дывізія 3-я стралковая дывізія 8-ы стралковы корпус СібВА Петразаводская аператыўная група 48-я армія 60-я армія 2-я рэзервовая армія |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Грамадзянская вайна ў Расіі Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | з 1947 года |
![]() |
Максі́м Анто́навіч Антаню́к (19 кастрычніка 1895, в. Мацы, Кобрынскі раён — 30 ліпеня 1961) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1940).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Мацы, цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь у сялянскай сям’і.
Служыў у Рускай імператарскай арміі з 1915[1] года па 1917, курсант 3-й Маскоўскай школы прапаршчыкаў, паручнік. Ваяваў у баях Першай сусветнай вайны на Паўночным фронце.
У Чырвонай гвардыі з 1917 года[1]. У Чырвонай Арміі з 1918 года. Член РКП(б) з 1918 года.
У Грамадзянскую вайну М. А. Антанюк начальнік тапаграфічнага аддзела, памочнік і начальнік баявога ўчастка, ваенны прадстаўнік Рэўваенсавета, камандзір 7-га Нежынскага палка, брыгады 44-й стралковай дывізіі, Мазырскай групы войскаў. Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА (1921 і 1924).
У міжваенны перыяд з ліпеня 1924 года да кастрычніка 1930 года паслядоўна камандаваў 4-й Туркестанскай, 5-й Віцебскай імя Чэхаславацкага пралетарыяту, 3-й Крымскай стралковымі дывізіямі. З кастрычніка 1930 года па люты 1931 года — выкладчык Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ. З лютага 1931 — камандзір і ваенкам 8-га стралковага корпуса ва Украінскай ваеннай акрузе. 20 лістапада 1935 года М. А. Антанюку прысвоена званне камкора[2]. З чэрвеня 1937 года — камандуючы войскамі Сібірскай ваеннай акругі. У чэрвені 1938 года рэпрэсаваны па паказаннях былога каменданта Крамля П. П. Ткалуна, вызвалены ад пасады камандуючага СібВА з накiраваннем у распараджэнні Упраўлення па каманднага складу. Палажэнне М. А. Антанюка пагаршалася тым, што яго малодшы брат, капітан, таксама быў арыштаваны і знаходзіўся пад следствам. З вялікай цяжкасцю яму ўдалося апраўдацца, і ў снежні 1938 года ён атрымаў прызначэнне выкладчыкам тактыкі ў Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ[3]. З чэрвеня 1940 года — начальнік пяхоты РСЧА. 4 чэрвеня 1940 года М. А. Антанюку прысвоена званне генерал-лейтэнант[4]. З 2 жніўня 1940 года — намеснік генерал-інспектара пяхоты РСЧА.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны займаўся камплектаваннем, фарміраваннем і расфармаванне стралковых і кавалерыйскіх злучэнняў, падрыхтоўкай маршавага папаўнення. Са жніўня 1941 года камандуючы Петразаводскай аператыўнай групай войскаў 7-й арміі, а з верасня — 48-й арміяй Ленінградскага фронту, якая пад ударамі праўзыходных сіл суперніка вяла баі ў раёне горада Шлісельбург, 14 верасня палявое ўпраўленне арміі расфармавана, а М. А. Антанюк прызначаны камандуючым групай войскаў 54-й арміі Ленінградскага фронту на мгінскім кірунку. З кастрычніка 1941 г. знаходзіўся ў распараджэнні Маршала Савецкага Саюза К. Я. Варашылава, які здаў камандаванне войскамі Ленінградскага фронту генералу арміі Г. К. Жукаву. З чэрвеня 1942 года М. А. Антанюк — камандуючы 60-й арміяй, якая была створана на базе 3-й рэзервовай арміі. З верасня 1942 года — намеснік, затым камандуючы 2-й рэзервовай арміяй Стаўкі ВГК. З красавіка 1943 года намеснік камандуючага войскамі Стэпавай ваеннай акругі (з 10 ліпеня 1943 — Стэпавы фронт)[1]. У гэтай пасадзе М. А. Антанюк прарабіў вялікую працу па падрыхтоўцы войскаў да маючых адбыцца баявых дзеянняў, праявіўшы высокія арганізатарскія здольнасці, цвёрдую волю і рашучасць у выкананні задач, пастаўленых камандуючым войскамі фронту. Гэта дазволіла войскам фронту паспяхова дзейнічаць у Белгародска-Харкаўскай наступальнай аперацыі і вызваленні гарадоў Белгарад і Харкаў. З кастрычніка 1943 М. А. Антанюк — памочнік камандуючага войскамі Прыбалтыйскага (з 20 кастрычніка 2-га Прыбалтыйскага) фронту, войскі левага крыла якога ва ўзаемадзеянні з 1-м Прыбалтыйскім фронтам вялі наступ на Віцебска-Полацкім кірунку. У студзені-лютым 1944 года фронт удзельнічаў у Ленінградска-Наўгародскай наступальнай аперацыі. Надыходам ў раёне Навасакольнікаў войскі фронту скавалі 16-ю нямецкую армію і не дапусцілі перакідання яе сіл пад Ленінград і Ноўгарад. У ходзе Стараруска-Наваржэўскай аперацыі яны прасунуліся на 110—160 км і выйшлі на подступы да Вострава, Пушкінскі Гарам, Ідрыцы. У ліпені 1944 года войскі фронту правялі Режыцка-Дзвінскую аперацыю і прасунуліся на захад да 200 км. Ва ўпраўленні войскамі камандуючаму фронтам падчас аперацый актыўную дапамогу аказваў М. А. Антанюк.
Пасля вайны з кастрычніка 1945 года па май 1946 года — намеснік камандуючага войскамі Львоўскай ваеннай акругі па вышэйшым навучальным установам[1]. З 1947 года ў адстаўцы[1].
Памёр 30 ліпеня 1961 года ў Маскве, пахаваны на Новадзявочых могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна
- Тры ордэна Чырвонага Сцяга
- Ордэн Суворава II ступені
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- замежныя ордэны
Зноскі
- ↑ а б в г д Антонюк Максим Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 28. — 737 с..
- ↑ Приказ Народного комиссара обороны Союза ССР от 20.11.1935 № 2395 «По личному составу армии» Архівавана 3 красавіка 2012.
- ↑ Н. С. Черушев 1937 год: Элита Красной Армии на голгофе. — М.: Вече, 2003
- ↑ Постановление СНК СССР от 4.06.1940 № 945
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 14—15. — ISBN 5-86090-113-5. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 382. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 123. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 19 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў 1961 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Асобы
- Генерал-лейтэнанты СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Военачальнікі СССР
- Камандуючыя Сібірскай ваеннай акругай
- Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Выкладчыкі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ