Максім Сяргеевіч Марцінкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максім Сяргеевіч Марцінкевіч
руск.: Максим Сергеевич Марцинкевич
Род дзейнасці мілітант, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 8 мая 1984(1984-05-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 2020(2020-09-16) (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе
Альма-матар
Партыя
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максім Сяргеевіч Марцінкевіч (руск.: Максим Сергеевич Марцинкевич; 8 мая 1984 — 16 верасня 2020[1][2][3]) — расійскі грамадскі дзеяч, відэаблогер неанацысцкага толку[4], сузаснавальнік і ідэолаг нефармальнага міжнароднага грамадскага руху «Рэструкт», які дзейнічаў на постсавецкай прасторы.

Марцінкевіч стаў вядомы як нацыянал-сацыялістычны скінхэд і лідар міжрэгіянальнага аддзялення неанацысцкай моладзевай арганізацыі «Фармат 18»[5].

Загінуў у 2020 годзе ў турэмнай камеры падчас адбыцця тэрміна пакарання па абвінавачанні ў экстрэмізме і, паводле афіцыйнай версіі, скончыў жыццё самагубствамі[6].

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Паводле самога Марцінкевіча, у сям’і спляліся рускія, польскія, літоўскія і беларускія карані. Бацькі — Сяргей Яўгенавіч і Вікторыя Леанідаўна Марцінкевіч. Маці не падзяляла экстрэмісцкія погляды сына, бацька — падтрымліваў, пра гэта Цясак распавёў у сваёй першай кнізе «Дэструкт», выпушчанай у фармаце аўдыёзапісу, дзе апавядае пра сям’ю, юнацтва, падзеі ад паступлення ў каледж да першага судовага прысуду[7]. У інтэрв’ю Lenta.ru у верасні 2012 года Марцінкевіч паведаміў, што не жанаты і дзяцей у яго няма. З юнацтва цікавіўся журналістыкай.

Прызваны у армію, але, адслужыўшы некалькі дзён, збіў саслужыўца-азербайджанца, пасля чаго прайшоў дадатковае абследаванне псіхічнага здароўя і быў камісаваны[8]. Мянушку «Цясак» атрымаў праз любоў да халоднай зброі. Скончыў Маскоўскі каледж архітэктуры і будаўнічых мастацтваў. Вучыўся ў Расійскім дзяржаўным сацыяльным універсітэце, але быў адлічаны ў сувязі з заключэннем пад варту[9]. У адным з інтэрв’ю сцвярджаў, што тры з паловай гады прапрацаваў інжынерам.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

16 верасня 2020 года Марцінкевіч знойдзены мёртвым у камеры СІЗА № 3 у Трактаразаводскім раёне Чалябінска. Паводле афіцыйных папярэдніх даных, здзейсніў самагубства[10][11][12][13][14]. Пры Марцінкевічы была перадсмяротная запіска з просьбай выбачэнняў у адміністрацыі СІЗА Чалябінска за праблемы, а таксама просьбай даслаць грамадзянскай жонцы ліст і перадаць кнігу пра камунізм і асабісты дзённік[15]. Пазней знайшлі другую запіску, напісаную ад яго імя і адрасаваную, як мяркуецца, жонцы, са словамі: «А паміраць зусім не страшна! Кахаю цябе! Жыві!»[16]. Daily Mail прыводзіць меркаванне эксперта па почырку, што адна з запісак напісана жанчынай[17].

У 2014 годзе ў сацсетках размешчана паведамленне Марцінкевіча, што ён не збіраецца здзяйсняць суіцыд падчас знаходжання ў папраўчай установе[18]. У кастрычніку 2019 года Марцінкевічу адмянілі прысуды па артыкуле пра экстрэмізм праз дэкрыміналізацыю артыкула 282 КК РФ, а таксама знізілі тэрмін пакарання па артыкулах пра разбой і хуліганства. У выніку сумарны тэрмін адбывання пакарання знізіўся з дзесяці да васьмі гадоў[19]. Па заяве блізкіх, Марцінкевіч павінен быў выйсці ў маі 2021 года[20], то-бок ад даты меркаванага самагубства да выхаду на волю яму заставалася адбыць у зняволенні восем месяцаў[21]. Па словах апазіцыйнага актывіста Ляўковіча, родныя і адвакаты не маглі звязацца з Цясаком некалькі месяцаў у 2020 годзе[22]. Адвакат Марцінкевіча Іван Северавіч заявіў, што падчас знаходжання Марцінкевіча ў Краснаярску да яго не дапускалі адваката, публічная адмова Марцінкевіча ад адвакатаў была ім раней у размове адхілена[23].

Відэаназіранне ў дзень яго смерці не працавала[24].

Пахаванне і акцыі памяці[правіць | правіць зыходнік]

Пахаванне адбылося 3 кастрычніка 2020 года на Кунцаўскіх могілках Мажайскага раёна Заходняй адміністрацыйнай акругі Масквы. Марцінкевічу на час смерці было 36 гадоў. На пахаванне прыйшло, паводле розных ацэнак, ад 2 да 4,5 тысяч чалавек. Акцыі памяці прайшлі ў Расіі[25][26], Украіне[26][27] і Кіпры[28].

У верасні 2021 года ў Кургане каля помніка ахвярам палітычных рэпрэсій з’явіўся мемарыял памяці Максіма Марцінкевіча. Гэта не першы выпадак з’яўлення каля помніка фотаздымкаў Марцінкевіча, такі мемарыял з’яўляўся і ў верасні 2020 года. Устаноўка фатаграфій і свечак каля помніка рэпрэсаваным не ўзгоднена ў мемарыяльным фондзе «Ісціна» і, на іх думку, была правакацыяй[29].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. По факту суицида Тесака начаты служебная и доследственная проверки // ТАСС, 16.09.2020
  2. Неонацист Тесак покончил с собой в челябинском СИЗО // Медиазона, 16.09.2020
  3. Тесак найден мёртвым в СИЗО (руск.). // graniru.org. Грани.ру (16 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 19 верасня 2020.
  4. Неонацист по прозвищу Тесак задержан на Кубе - Газета.Ru | Новости (руск.). Газета.Ru (18 студзеня 2014). Праверана 3 верасня 2023.
  5. "Прокуратура Москвы подозревает объединение «Формат-18» в экстремизме". Журнал «Шум». 2010-09-10. Праверана 2014-03-04.
  6. Чем запомнился Максим Марцинкевич по прозвищу Тесак — самый талантливый медиаманипулятор из российских неонацистов (руск.). Meduza. Праверана 3 верасня 2023.
  7. Книги Тесака(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2014. Праверана 4 лістапада 2014.
  8. Тесак попал в засаду партизан Архіўная копія на Wayback Machine // Московский комсомолец, 18.02.2013
  9. РГСУ открестился от Тесака. Lenta.ru (4 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 23 лістапада 2020.
  10. Baza: Максим «Тесак» Марцинкевич покончил с собой (руск.). Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 16 верасня 2020.
  11. Националист Максим «Тесак» Марцинкевич покончил с собой в СИЗО (руск.). РБК. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2020. Праверана 16 верасня 2020.
  12. Сергей Сотников. Максима Марцинкевича, известного как Тесак, нашли мертвым в челябинском СИЗО. Комсомольская правда (16 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 27 верасня 2020.
  13. "Неонацист Тесак найден мертвым в СИЗО. ФСИН утверждает, что он покончил с собой, родственники и адвокаты в это не верят". Дождь. 2020-09-16. Праверана 2020-09-17.
  14. Александр Бородихин, Егор Сковорода, Анастасия Ясеницкая (2020-09-16). "«Суицида с моей стороны не может быть». Жизнь и смерть Тесака — самого известного российского ультраправого". Медиазона. Праверана 2020-09-17.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  15. Раскрыто содержание предсмертной записки «Тесака» Архіўная копія на Wayback Machine РИА Новости
  16. Раскрыто содержание второй предсмертной записки «Тесака» Архіўная копія на Wayback Machine РИА Новости
  17. Notorious Russian Neo-Nazi leader nicknamed Machete was 'tortured and murdered' in blood-splattered jail cell with CCTV cameras not working and death faked as suicide, say family. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2020. Праверана 5 кастрычніка 2020.
  18. Дмитрий Здорников. «Найдут мёртвым — не верьте»: Чем знаменит Максим «Тесак» Марцинкевич (руск.). ОСН (16 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2021. Праверана 23 мая 2022.
  19. Националиста Максима Марцинкевича (Тесака) нашли мёртвым в челябинском СИЗО. Esquire. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 16 верасня 2020.
  20. Много вопросов в личку одинаковых, ещё раз: Макс выходит в мае 21-го года,.(недаступная спасылка)
  21. Как погиб Тесак? Политические предпочтения не должны влиять на результаты следствия. Новая газета. — «Да и особых мотивов для самоубийства у Тесака не было. Он ждал освобождения, до которого, повторюсь, оставалось всего восемь месяцев.»  Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2020. Праверана 18 верасня 2020.
  22. Активист рассказал об «адских» пытках Тесака перед смертью в СИЗО. Lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 17 верасня 2020.
  23. «Забивали „молотками“ почти три месяца». Правозащитники считают, что смерть Тесака спровоцировали пытки. Радио «Свобода». — «Во-вторых, девятого сентября у него в Новосибирске состоялась встреча с адвокатом, которой он сообщил, что последние три месяца подвергался пыткам.»  Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2020. Праверана 17 верасня 2020.
  24. "Адвокат: в день смерти неонациста Тесака в его камере не работало видеонаблюдение". Дождь. 2020-09-23. Праверана 2020-09-23.
  25. У здания ФСБ в Москве задержали участников акции памяти "Тесака" (руск.). Московский комсомолец. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
  26. а б В России и на Украине прошли акции памяти Тесака. На следующей неделе тело националиста привезут в Москву (руск.). Фонтанка.ру (19 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
  27. В Киеве у посольства РФ разместили плакат в память о Тесаке (руск.). Шарий.net. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
  28. На Кипре состоялась акция памяти Максима Тесака Марцинкевича - Новости Кипра. Cyprus Butterfly (21 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
  29. "В Кургане у памятника жертв политических репрессий появился мемориал в память Тесака". Znak.com. 23.09.2021. Праверана 2021-10-21. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 10 жніўня 2023.
  30. Интервью П. Бардина «Новой газете»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2009. Праверана 19 жніўня 2009.
  31. «Тесак в СИЗО за кино, в котором резал падаль. Как жаль! Он хотел быть как Жан Рено». «Бухенвальд Флава», «Мой друг Гитлер». Альбом «Мой друг Гитлер», 2009. Видеоверсия композиции внесена в Федеральный список экстремистских материалов 21.12.2017 под № 4341 на основании решения Южно-Сахалинского городского суда Сахалинской области от 06.09.2017 и дополнительного решения Южно-Сахалинского городского суда Сахалинской области от 10.10.2017.
  32. Оккупай Кинофиляй — Матильда (BadComedian). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
  33. Слава КПСС (Slava KPSS) — Сезонное (Seasonal) Lyrics | Genius Lyrics