Малая падарожная кніжка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Малая падарожная кніжыца)

«Малая падарожная кніжка» — зборнік, выданы Францыскам Скарынам, мусіў служыць людзям, што па роду сваёй дзейнасці шмат часу праводзілі ў дарозе гэта абумовіла назву і склад, а таксама яго выдавецкі фармат у 1/12 аркуша. У склад зборніка, як сведчыць яго падрабязны змест, Ф. Скарына ў парадку чарговасці планаваў ўключыць: «Псалтыр», «Часасловец», 8 акафістаў і 10 канонаў, «Шасцідневец», Саборнік (уключае сціслыя «Святцы» і «Пасхалію» са звесткамі з астраноміі і грамадзянскага календара, пасляслоўе). Невядома, ці былі ўсе запланаваныя часткі зборніка аб'яднаныя самім выдаўцом у адзіную кнігу і ці быў надрукаваны Скарынам агульны да ўсяго выдання тытульны аркуш з загалоўкам «Малая падарожная кніжка». Слядоў такога тытульнага аркуша не захавалася. Назва зборніка, якая ўжо даўно і трывала ўвайшла ў навуковы ўжытак, аўтарская — так азагаловіў яго сам першадрукар у прыведзеным ім пасля «Пасхаліі» падрабязным змесце. Не ўсе часткі «Малой падарожнай кніжкі» аднолькава зберагліся.[1]

Псалтыр[правіць | правіць зыходнік]

Гэта 2-ое выданне «Псалтыра» (1522) Ф. Скарынам, яно зроблена ў якасці першай часткі «Малой падарожнай кніжкі» пасля пераезду з чэшскай Прагі ў Вільню. Гэтым выданнем Псалтыра пачалася кнігадрукарская справа ў ВКЛ. Па колькасці захаваўшыхся асобнікаў «Псалтыр» займае першае месца сярод іншых частак займае «Малой падарожнай кніжкі», захаваўся ў 9 асобніках.[1]

Часасловец[правіць | правіць зыходнік]

Акафісты і каноны[правіць | правіць зыходнік]

Акафіст імю Ісуса Хрыста[правіць | правіць зыходнік]

У пададзеным ў «Малой падарожнай кніжцы» змесце Ф. Скарына называе гэты акафіст творам якогасьці Феакціста, у той час як у змешчаным у ім акравершы чытаецца: «Делал доктор Скоринич Францискус». Магчыма Ф. Скарына перарабіў чужы тэкст, выкарыстаў акафіст іншага аўтара для складання патрэбнага акраверша. У ленінградскім камплекце выданняў Ф. Скарыны на тытульным аркушы гэтага акафіста пададзена гравюра, у цэнтры якой змешчана багародзіца з Ісусам Хрыстом, а паабапал іх стаяць два анёлы. Пад гравюрай надрукаваны загаловак: «Починаеться акафіст пресладкому імені господа нашего Ісуса Христа, глаголемы по вся дни». Тэкст пасляслоўя да гэтага акафіства надрукаваны чырвонай кінаварнай фарбай. Ён адкрываецца гравюрай з надпісам: «Господь наш Ісус Христос во храме навчаеть законовчителей Іудейских».[2]

Шасцідневец[правіць | правіць зыходнік]

Чацвёртая складовая частка "Малой падарожнай кніжкі" «Шестодневець кратькій на всу неделю, поченши от суботы, по обычаю всех восточных церквии». Займае 36 аркушаў друкаванага тэксту, але ні прадмовай, ні пасляслоўем выдаўца не суправаджаецца.[2]

Саборнік[правіць | правіць зыходнік]

Святцы[правіць | правіць зыходнік]

Пасхалія[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя вывучэння[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ў навуковы ўжытак Малую падарожную кніжку ўвёў І. Добраслаўскі ў 1796 годзе. Добраслаўскі ведаў і пра агульнае пасляслоўе да кнігі, аднак зместу яго ён не раскрыў. У 1813 годзе В. С. Сопікаў апісаў Псалтыр, які ён лічыў самастойным выданнем надрукаваным у Вільне каля 1525 года, а таксама 14 акафістаў і канонаў. У 1825 годзе П. І. Кёпен упершыню назваў Шасцідневец і Саборнік, якія ён, як і Дабраслаўскі, лічыў часткай аднаго выдання. У 1849 годзе І. П. Сахараў  (руск.) у «Храналогічным роспісе славяна-рускай бібліяграфіі» апісаў у складзе Малой падарожнай кніжкі 16 акафістаў і канонаў, увеўшы ў навуковы абарот раней не вядомы Акафіст і канон Ісусу. У 1878 годзе І. П. Каратаеў у «Апісанні славяна-рускіх кніг, надрукаваных кірылаўскімі літарамі» апісаў выданне як «Малая падарожная кніжка». Адным выданнем лічыў Малую падарожную кніжку і Уладзіміраў. У савецкі час існавалі меркаванні, што кожная з кніжак — асобнае выданне, указваючы на асобную фаліяцыю, выхадныя звесткі і ўласны тытульны ліст. Час выдання меркаваўся 1525 годам, пасля віленскага Апостала 1525 года. Аднак пасля знаходцы ў Капенгагене экзэмпляра поўнай Пасхаліі дата выдання была удакладнена 1522 годам. Да сярэдзіны 1970 гг. выданне называлі «Малая падарожная кніжыца», а ў 1975 годзе пасля працы Ісаевіча ўсталявалася сучасная назва кнігі.

Кнігі Малой падарожнай кніжкі захаваліся ў параўнальна невялікай колькасці: найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца Псалтыр і Часасловец (па 9 экзэмпляраў), самыя рэдкія Канон пакаяльны (2 экз.), Саборнік і Шасцідневец (па 4 экз.), а Пасхалія, як састаўная частка Саборніка, захавалася толькі ў адным капенгагенскім экзэмпляры.

Зноскі

  1. а б Скарына Ф.: Творы... С. 174—175.
  2. а б Скарына Ф.: Творы... С. 179—180.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]