Перайсці да зместу

Маргарыта Паўлаўна Ворыхава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргарыта Паўлаўна Ворыхава
Нараджэнне 6 чэрвеня 2001(2001-06-06)[1] (23 гады)
Маці Інэса Ворыхава[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць студэнцкае таварыства[d] і палітыка

Маргарыта Паўлаўна Ворыхава (нар. 6 чэрвеня 2001) — беларуская грамадская і палітычная дзяячка. Сустаршыня Бюро Кансультатыўнай рады па моладзі Савета Еўропы з 2024 года. Прадстаўніца па моладзевай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі з 2024 года. Чаліня Каардынацыйнай рады 3-га склікання.

Жыла ў Полацку, пазней пераехала ў Мінск[3]. Два гады вучылася на факультэце эканомікі і менеджмэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Была вымушана з’ехаць з Беларусі ў 2021 годзе праз пагром грамадскіх арганізацый[4]. У 2022 годзе працавала праектнай менеджэркай у маркетынгавым агенцтве ў Тбілісі[3]. Год вучылася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце па напрамках міжнароднай эканоміцы і палітыцы. Пасля працавала ў IT-кампаніі[4].

Грамадска-палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічала ў дзейнасці Еўрапейскага моладзевага парламенту (англ.) і Задзіночання беларускіх студэнтаў. Прэзыдэнт Беларускай Нацыянальнай моладзевай рады «Рада». Прадстаўляла «Раду» ў кантактнай групе Савета Еўропы і ў Кансультатыўнай радзе Еўрапейскага Саюза[4][5]. 29 красавіка 2024 года абраная сустаршынёй Бюро Кансультатыўнай рады па моладзі Савета Еўропы[6].

У 2023 годзе перайшла працаваць ў Офіс Святланы Ціханоўскай[4]. 6 жніўня 2023 года стала дарадцай Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве[5].

Праз удзел у выбарах у Каардынацыйную раду ў 2024 годзе яе выбарчы спіс «Моладзевы наступ» быў прызнаны рэжымам Лукашэнкі экстрэмісцкім фармаваннем, а супраць яе была ўзбуджаная крымінальная справа[7][8]. Па выніках галасавання прайшла дэлегатам у Каардынацыйную раду 3-га склікання па спісе «Моладзевага наступу»[9][10].

4 жніўня 2024 года на канферэнцыі «Новая Беларусь  (руск.)» анансавана Святланай Ціханоўскай прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па моладзевай палітыцы[11].

9 лістапада 2023 года ў Бруселі атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023»[12].

Маці – Інэса Ворыхава. У сувязі з палітычнай дзейнасцю дачкі арыштавана 30 лістапада 2023 года на 15 содняў[13].

Зноскі

  1. https://mvd.gov.by/uploads/news/8642/c00748f846e48749e36c23e9a1a7f5598e0a684e.xlsx
  2. https://nashaniva.com/343695
  3. а б Бродик, Палина. Даже наш министр образования — представитель КГБ — беларусская активистка Марго Ворихова (руск.). Громадське радіо (15 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2024. Праверана 5 жніўня 2024.
  4. а б в г «40% палітвязняў — моладзь да 25 гадоў». Дарадца Ціханоўскай пра дылему: з'язджаць ці заставацца . Наша Ніва (9 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2023. Праверана 5 жніўня 2024.
  5. а б Ціханоўская зняла Азарава і зрабіла некалькі прызначэнняў . Наша Ніва (6 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2023. Праверана 5 жніўня 2024.
  6. Маргарита Ворихова избрана сопредседателем Бюро Консультативного совета по молодежи в Совете Европы (руск.). Reform.news (29 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2024. Праверана 5 жніўня 2024.
  7. Хруст, Якуб. Еще четыре коалиции на выборы в Координационный совет признаны «экстремистами» (руск.)(недаступная спасылка). Белсат (10 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2024.
  8. СК: возбуждены уголовные дела в отношении 257 членов экстремистских формирований (руск.). БелТА (21 мая 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
  9. «Я не хотела выходить из колонии. Меня отрывали от шконки». Алана Гебремариам — о тюрьме, воле и о том, как освободить политзаключенных (руск.). Zerkalo.io (22 мая 2024). Праверана 5 жніўня 2024.
  10. Названыя 80 асобаў, якія будуць засядаць у новай Каардынацыйнай радзе (руск.). Наша Ніва (27 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2024. Праверана 5 жніўня 2024.
  11. «Працы сапраўды шмат, і кожнаму знойдзецца месца». Тихановская — об итогах конференции «Новая Беларусь» и планах на будущее (руск.). Zerkalo.io (4 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2024. Праверана 5 жніўня 2024.
  12. Советница Тихановской по молодежной политике Маргарита Ворихова удостоена премии "Молодая женщина Европы 2023" (руск.). Позірк  (англ.) (10 лістапада 2023). Праверана 5 жніўня 2024.
  13. «Я не беглая – я мать, которая любит своего ребенка» (руск.). Салідарнасць (8 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2024. Праверана 5 жніўня 2024.