Вадзім Міхайлавіч Кабанчук
| Вадзім Кабанчук | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 29 лістапада 1974 (50 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | Беларусь |
| Адукацыя | Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія |
| Член у | |
| Род дзейнасці | палітык, актывіст, афіцэр |
| Маці | Таісія Кабанчук |
| Узнагароды | Нацыянальная прэмія у галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча |
| Удзельнік | |
Вадзім Міхайлавіч Кабанчук (нар. 29 лістапада 1974, Бабруйск, Беларусь) — адзін з заснавальнікаў руху «Зубр» і спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Край», сябра «Маладога фронту», сябра БХД, палітвязень Беларусі. Намеснік камандзіра палка Каліноўскага[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кабанчук нарадзіўся 29 лістапада 1974 года ў Бабруйску. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію ў Мінску.
У 1990-я гады — актывіст «Маладога фронту», актыўна ўдзельнічаў у акцыях беларускай дэмакратычнай апазіцыі. Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».
12 кастрычніка 1997 года, неўзабаве пасля «Маршу пустых каструль», Кабанчук арыштаваны за ўдзел у акцыях апазіцыі 10 сакавіка і 23 сакавіка 1997 года з нагоды Дня Волі. Актывіста зняволілі ў СІЗА-1 у Мінску і калываннямі схілялі да супрацоўніцтва з КДБ.
Кабанчуку прад’явілі абвінавачванні па артыкуле 186.3 КК РБ («арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 2 артыкула 187 КК РБ («супраціў супрацоўніку міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў, звязаны з гвалтам альбо пагрозай прымянення гвалту»). Яго абвінавацілі ў нападзе на капітана міліцыі ў цывільным, які рабіў відэаздымкі падчас дэманстрацыі 23 сакавіка 1997 года.
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін 14 снежня 1997 года напісаў і прысвяціў сябрам «Маладога Фронту», якія знаходзіліся ў зняволенні, Аляксею Шыдлоўскаму, Вадзіму Лабковічу і Вадзіму Кабанчуку верш «Люблю Беларусь!»
23 снежня 1997 г. выканаўчы дырэктар Хьюман Райтс Вотч звярнуўся да Лукашэнкі з заклікам спыніць пераслед і незаконныя арышты сяброў арганізацыі «Малады фронт» Вадзіма Лабковіча, Аляксея Шыдлоўскага і Вадзіма Кабанчука[4].
27 сакавіка 1998 года суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні грамадскага парадку і супраціўленні міліцыі і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. Вызвалены ў зале суда.
Узначальваў заснаваную ў кастрычніку 1998 года спартыўна-патрыятычную арганізацыю «Край» радыкальнага кірунку, якая ўтварылася з спартыўнага аддзелу «Маладога Фронту» — СПА «КРАЙ»[5].
На працягу 2001 года Кабанчук удзельнічаў у працы грамадскай камісіі па расследаванні выкраданняў вядомых беларускіх апазіцыйных дзеячаў Ю. Захаранкі і В. Ганчара, бізнесмена А. Красоўскага і журналіста Д. Завадскага[6].
У 2002 годзе Кабанчук папрасіў палітычнага прытулку ў Бельгіі. Кабанчук браў актыўны ўдзел у жыцці беларускай дыяспары. Быў адным з арганізатараў «Беларуска-Еўрапейскага Задзіночання» ў Бельгіі. Закладзенае ў Антверпене 26.05. 2003 года[7][8].
Праз некалькі гадоў вярнуўся ў Беларусь. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года падтрымаў кандыдата Аляксандра Мілінкевіча.
У прэзідэнцкія выбары 2010 года быў актывістам штаба кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Удзельнік Плошчы-2010. 13 лютага 2011 годзе Кабанчук быў затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы ўвечары 13 лютага за тое, што вёз з сабой брашуры аб падзеях у краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. Суткі яго пратрымалі ў Ашмянскім РАУС, спрабуючы абвінаваціць у супраціве супрацоўнікам мытні. Пазней перавезлі ў Мінск у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна. Суд Маскоўскага раёна Мінска асудзіў Кабанчука на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. Падчас арышту яго некалькі разоў вазілі на допыты ў КДБ як сведку па справе аб «масавых беспарадках», узяўшы падпіску пра неразгалошванне.
Сябра аргкамітэту грамадскай кампаніі Народны сход, якая разгарнулася ў 2011 года. 07 кастрычніка 2011 года затрыманы ў Мінску на машыне з улёткамі з праектам рэзалюцыі Народнага сходу, які мусіў адбыцца 08 кастрычніка 2011 года 40 тысяч улётак былі канфіскаваныя[9].
25 сакавіка 2012 года Кабанчук быў затрыманы перад пачаткам акцыі, прысвечанай Дню Волі, каля Опернага Тэатра ў Мінску. У яго аўтамабілі знаходзіліся візуальныя матэрыялы і расцяжкі, якія планавалася выкарыстоўваць падчас шэсця. Кабанчука пратрымалі ў Цэнтральным РУУС каля шасці гадзін і вызвалілі без тлумачэння прычын затрымання. Аўтамабіль, якім ён кіраваў падчас затрымання, застаўся ў міліцыі. Яго праверылі на магчымасць угону[10].
Кабанчук апошнія гады знаходзіцца ва Украіне. Удзельнічае ў ваенных дзеяннях на Усходзе Украіны як добраахвотнік на баку Украіны[11]. З сакавіка 2022 года намеснік камандзіра Батальёну імя Кастуся Каліноўскага, які пазней быў ператвораны ў полк[12].
Пазней пакінуў полк. У жніўні 2024 года заняў пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Беларусі[13].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй у галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2016 год[14][15], медалём Ордэна Пагоні (2024)[16].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://archive.today/2024.09.24-011210/https://palitviazni.info/viazen/vadim-kabanchuk?lang=en
- ↑ https://web.archive.org/web/20240921214013/https://tsikhanouskaya.org/en/news/sviatlana-tsikhanouskaya-announced-new-members-of-united-transitional-cabinet.html
- ↑ Каліноўцы збіраюцца паставіць кропку ў гісторыі Лукашэнкі(недаступная спасылка). Белсат. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2023. Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ [1](недаступная спасылка)
- ↑ Error. m.vk.com.
- ↑ В.Кабанчук попросил политического убежища в Бельгии(недаступная спасылка). Белорусская деловая газета.
- ↑ Новыя беларускія аб’яднаньні ў Эўропе. Беларуская служба Радыё «Свабода».
- ↑ Белорусская диаспора в Европе становится организованной(недаступная спасылка). Белорусская деловая газета.
- ↑ Затрыманыя ўлёткі з праектам рэзалюцыі Народнага сходу. Беларуская служба Радыё «Свабода».
- ↑ Машину Кабанчука оставили под арестом / Мой BY. www.moyby.com (26 сакавіка 2012).
- ↑ «Хартыя’97» уручыла прэміі за абарону правоў чалавека(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (26 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2022. Праверана 16 красавіка 2022.
- ↑ «Міру не будзе ніколі, пакуль існуе такая грозная імперыя, як Расея». Забіты яшчэ адзін беларус(недаступная спасылка). Белсат. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2022. Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ Замест Сахашчыка ў Аб'яднаным пераходным кабінеце цяпер будзе Кабанчук. Наша Ніва.
- ↑ Вадзім Кабанчук узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй у галіне абароны правоў чалавека за 2016 год (30.11.1).
- ↑ Недаступная спасылка Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека ў 2016 годзе. harodniaspring.org.(недаступная спасылка)
- ↑ Рада БНР узнагародзіла розных дзеячоў за заслугі перад беларускім народам . Беларускае Радыё Рацыя (25 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Palitviazni.info — 2013. — С.119-120
- Я адзавуся. Укладальнік Сяргей Панізнік — Мінск. 2014. — С.46