Арцемій Маісеевіч Любовіч
Арцемій Маісеевіч Любовіч | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
22 лютага 1935[1] — 5 ліпеня 1937 | |||
Прэм’ер-міністр | Мікалай Галадзед | ||
Партыя | УКП(б) ( 1917) | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 29 кастрычніка 1880 | ||
Смерць | 28 чэрвеня 1938[2] (57 гадоў) | ||
Пахаванне |
Арце́мій (Арцё́м) Маісе́евіч Любо́віч (17 (29) кастрычніка 1880, Жытомір, Валынская губерня — 28 чэрвеня 1938, Мінск) — савецкі дзяржаўны дзеяч, удзельнік рэвалюцыйнага руху, наркам пошт і тэлеграфа РСФСР і СССР, намеснік старшыні СНК Беларускай ССР (1935—1937).
Член УКП(б) з сакавіка 1917 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын будаўнічага дзесятніка (мяшчаніна). У 1894 годзе скончыў двукласнае гарадское вучылішча ў Жытоміры.
- 1896—1902 гг. — тэлеграфіст у Жытоміры, потым у Кіеве.
- 1902—1906 гг. — радавы-тэлеграфіст 2-й іскравай роты.
- 1906—1914 гг. — тэлеграфіст у Кіеве, затым у Бярдзічаве (з 1908 года) і Белай Царквы (з 1912 года).
- 1914—1917 гг. — мабілізаваны ў армію: служыў радавым 6-га чыгуначнага батальёна, затым тэлеграфістам Кранштацкай тэлеграфнай роты.
- У 1917 годзе — член Кранштацкага камітэта РСДРП(б), старшыня Савета салдацкіх і матроскіх дэпутатаў, дэлегат VII (Красавіцкай) Усерасійскай канферэнцыі і VI з'езда РСДРП(б), член Петраградскага ВРК на Галоўным тэлеграфе і камісар Кексгольмскага рэзервовага палка. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі рэдактар газеты «Известия Кронштадтского Совета», затым член калегіі наркамату пошт і тэлеграфаў і намеснік наркама.
- Студзень — май 1918 г. — старшыня Кранштацкага камітэта РСДРП(б).
- 1918—1919 гг. — старшыня Усерасійскага Саюза работнікаў сувязі.
- 1919—1920 гг. — намеснік наркама пошт і тэлеграфаў РСФСР і начальнік сувязі РККА.
- 1920—1921 гг. — выконваючы абавязкі народнага камісара пошт і тэлеграфаў РСФСР.
- з 1923 г. — намеснік наркама пошт і тэлеграфа СССР.
- 1927—1928 гг. — выконваючы абавязкі народнага камісара пошт і тэлеграфа СССР.
- 1928—1934 гг. — упаўнаважаны наркамата сувязі СССР па Далёкім Усходзе, Усходняй Сібіры.
- 1934—1935 гг. — у распараджэнні ЦК УКП(б).
- 1935—1937 гг. — намеснік старшыні СНК Беларускай ССР і старшыня Дзяржплана рэспублікі.
Дэлегат VII, X, XV з'ездаў партыі.
Арыштаваны 5 ліпеня 1937 года.
Асуджаны 28 чэрвеня 1938 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да вышэйшай меры пакарання. Абвінавачванне: артыкулы 69, 79, 76 (удзел у антысавецкіх правых арганізацыях, шкодніцтва ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы). Расстраляны ў той жа дзень, пахаваны ў Мінску[3]. Рэабілітаваны 29 лютага 1956 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.
Працы[правіць | правіць зыходнік]
- За высокую якасць планавай работы//Сацыялiстычнае будаýнiцтва, 1935, № 1-2. - С. 9-13;
- Асноýныя задачы плана народнай гаспадаркi БCCР на 1936 г.// Бальшавiк Беларусi, 1936, № 13. - С. 64-77;
- Тэмпы i структурныя зрухi ý народна-гаспадарчым плане на 1936 г.// Сацыялiстычнае будаýнiцтва, 1936, № 1-2. - С. 53-63;
- Планы народнай гаспадаркi БCCР на 1937 г.// Бальшавiк Беларусi, 1937, № 1. - С. 40-50.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
18 красавіка 2013 года ў Жытоміры на будынку гарадской гімназіі № 3 (былым гарадскім вучылішчы) адкрыта мемарыяльная дошка А. М. Любовічу[4].
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ ЛЮБОВИЧ Артем Моисеевич
- ↑ Любович Артемий Моисеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Белорусский «Мемориал». Списки жертв.. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 30 ліпеня 2013.
- ↑ В Житомире на фасаде школы №3 открыли мемориальную доску Артему Любовичу , Жизнь Житомира. (19-04-2013). Праверана 30 ліпеня 2013.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг. Москва, 1999.
- Нарадзіліся 29 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Жытоміры
- Памерлі 28 чэрвеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Мінску
- Асобы
- Нарадзіліся ў Валынскай губерні
- Памерлі ў Мінску
- Старшыні Дзяржплана БССР
- Пасмяротна рэабілітаваныя
- Расстраляныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Члены КПСС
- Намеснікі Старшыні СНК БССР