Піліп Лаўрэнцьевіч Коханаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піліп Лаўрэнцьевіч Коханаў
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
1965 — 1978
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Сцяг Міністр фінансаў БССР
1951 — 1965
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Папярэднік Аляксей Кулікоў
Пераемнік Баляслаў Шаціла

Нараджэнне 9 кастрычніка 1911(1911-10-09)
Смерць 2008
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Пілі́п Лаўрэ́нцьевіч Ко́ханаў (9 кастрычніка 1911, вёска Мілаславічы2008 год, Мінск, Беларусь) — беларускі камуністычны і дзяржаўны дзеяч, міністр фінансаў Беларускай ССР (19511965), намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР і старшыня Дзяржплана Беларускай ССР (1965—1978). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7 — 9 скліканняў. Заслужаны эканаміст БССР (1978). Член ЦК КПБ (1952—1973).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1911 годзе ў сялянскай сям'і ў вёсцы Мілаславічы (сёння — Клімавіцкі раён). З пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя працаваў рознарабочым, малатабойцам на коксабензольным заводзе ў Варашылаўградскай вобласці Украіны, калгаснікам, рахункаводам, сакратаром сельскага савета ў вёсцы Мілаславічы.

З 1935 года жыў у Мінску, дзе служыў эканамістам-інспектарам, намеснікам начальніка, начальнікам Бюджэтнага ўпраўлення Наркамата фінансаў Беларускай ССР. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1932—1936). Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Мінск.

У ліпені 1946 года быў прызначаны намеснікам міністра фінансаў Беларускай ССР. З 1951 па 1965 года — міністр фінансаў Беларускай ССР, з 1965 па 1978 год — намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР і старшыня Дзяржплана Беларускай ССР.

З 1979 па 1984 год — намеснік дырэктара НДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР.

Абіраўся дэлегатам XXXXI, XXIVXXVII з'ездаў КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання (1966—1970), 8-га склікання (1970—1974) і 9-га склікання (1974—1979), Вярхоўнага Савета БССР (1951—1967).

Памёр у 2008 годзе.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Экономика Белорусской ССР: Краткий обзор и перспективы развития, 1967
  • Состояние и перспективы работ по созданию автоматизированных систем управления народным хозяйством республики : Докл. на респ. совещ. по применению вычисл. техники и автоматизир. систем упр. в нар. хоз-ве БССР, 6-7 апр. 1973 г. / Гос. плановый ком. Совета Министров Бел. ССР, 1973
  • Подъём материального благосостояния трудящихся за годы Советской власти : Стеногр. лекции, прочит. на окт. чтениях 20 апр. 1967 г. в г. Минске : Материал в помощь лектору / Правление о-ва «Знание» Бел. СС
  • Стенограмма лекции Председателя Совета Министров БССР, Председателя Госплана БССР тов. Кохонова Ф. Л. на тему: «Народное хозяйство республики накануне XXIV съезда КПСС», прочит. 27 января 1971 г. во Дворце культуры Белсовпрофа. — Минск: Б. и., 1971.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Т. 3, 1980
  • Коханаў Піліп Лаўрэнцьевіч // Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт у біяграфіях выкладчыкаў і выпускнікоў : 75 гадоў, 1933-2008. — Мінск, 2008. — С. 269.
  • Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя. [У 5 т.] Т. 5. — Мінск, 1981, стар 324
  • Беларускі навукова-даследчы інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР. — Мінск, 1980.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]