Ісаак Львовіч Чорны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісаак Львовіч Чорны
Сцяг Намеснік Савета Міністраў Беларускай ССР
красавік 1938 — чэрвень 1944
Кіраўнік урада Апанас Кавалёў
Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік Данііл Чудноўскі
Пераемнік Рыгор Эйдзінаў

Нараджэнне 1906
Смерць 1994
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Ваенная служба
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік

Ісаа́к Льво́віч Чо́рны (1906, [1] — 1994) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік старшыні Савета Народных Камісараў БССР, старшыня Дзяржплана БССР (19381944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1935 годзе скончыў Мінскі політэхнічны інстытут, інжынер-тэхнолаг.

Працоўную дзейнасць пачаў з 17 гадоў. У 192430 гадах працаваў на Барысаўскім шклозаводзе[2].

У 1935—1937 гадах працаваў у апараце ЦК КП(б)Б інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела.

У 1937 годзе — аспірант, сакратар парткама Мінскага палітэхнічнага інстытута.

У 1937—1938 гадах — загадчык прамыслова-транспартнага аддзела ЦК КП(б)Б.

У красавіку 1938 года прызначаны старшынёй Дзяржплана і намеснікам старшыні СНК БССР.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны у шэрагах Чырвонай Арміі, член Ваеннага савета 22-й арміі.

Некалькі разоў прызначаўся на пасаду і вызваляўся ад пасады намесніка старшыні СНК БССР і старшыні Дзяржплана БССР.

У 1953—1971 гадах — дырэктар НДІ будматэрыялаў (Мінск).

Кандыдат тэхнічных навук[2].

Зноскі

  1. Иоффе Э. Г. Черный Исаак Львович // Страницы истории евреев Беларуси. Краткий научно-популярный очерк. — Мн.: АРТИ-ФЕКС, 1996. — С. 245.
  2. а б Следы в траве забвения

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]