Анатоль Антонавіч Рэвут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Анатоль Антонавіч Рэвут
сцяг
Намеснік Савета Міністраў Беларускай ССР
люты 1983 — май 1985
 
Партыя: Камуністычная партыя Савецкага Саюза
Нараджэнне: 30 кастрычніка 1928(1928-10-30)
Барысаў, Беларусь
Смерць: 11 красавіка 2001(2001-04-11) (72 гады)
Масква, Расія
Пахаванне: Траякураўскія могілкі
 
Узнагароды:
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Анато́ль Анто́навіч Рэ́вут (30 кастрычніка 1928, г. Барысаў[1], Беларуская ССР10 красавіка 2001, г. Масква, Расійская Федэрацыя) — савецкі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік старшыні Дзяржплана СССР — Міністр СССР (19851989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1952 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

  • 1952—1958 гг. — старшы майстар Мінскага прыборабудаўнічага завода імя У.І. Леніна; затым галоўны інжынер МТС у Слуцкім раёне Мінскай вобласці, старшы інжынер Мінскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі.
  • 1958—1962 гг. — на Мінскім заводзе лічыльных машын імя Г.К. Арджанікідзэ: старшы майстар, начальнік цэха, галоўны тэхнолаг, намеснік дырэктара.
  • 1962—1966 гг. — начальнік аддзела Дзяржплана БССР.
  • 1966—1970 гг. — дырэктар Мінскага прыборабудаўнічага завода.
  • 1970—1974 гг. — дырэктар Мінскага завода электронных вылічальных машын.
  • 1974—1975 гг. — другі сакратар Мінскага гаркама КП Беларусі.
  • 1975—1983 гг. — Першы намеснік Міністра радыёпрамысловасці СССР.
  • 1983—1985 гг. — Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржплана БССР.
  • 1985—1989 гг. — Першы намеснік старшыні Дзяржплана СССР — Міністр СССР.

Член КПСС у 1955—1991 гадах. Член ЦК КПСС у 1986—1990 гадах.

З ліпеня 1989 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923-1991 гг./ Сост. В.И.Ивкин. - М.: "Российская политическая энциклопедия", 1999 г.
  • ЦЕНТРАЛЬНЫЙ КОМИТЕТ КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б): Историко-биографический справочник / Сост. Горячев Ю.В. -М.: Издательский дом "Парад", 2005.

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] — Мн., 1997. — 712 с. — ISBN 985-11-0077-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]