Маскоўскае электрадэпо (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Электрадэпо «Маскоўскае»

Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Minsk metro - depot Moskovskoye 01.jpg
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Flag of Minsk, Belarus.svg Мінск
Дата адкрыцця 24 чэрвеня 1984
Тыпы вагонаў 81-717.5/714.5, 81-717.5М/714.5М, 81-540/541
Адрас вул. Фабрыцыуса, 24
Найбліжэйшая станцыя «Інстытут культуры»
Commons-logo.svg Электрадэпо «Маскоўскае» на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Смаленская
Уручча
Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Грушаўка
Міхалова
Пятроўшчына
Малінаўка
Шчомысліца

Электрадэпо «Маскоўскае» (ЦЧ-1) — электрадэпо Мінскага метрапалітэна, цяпер абслугоўвае Маскоўскую лінію. Да 2003 г. таксама абслугоўвала Аўтазаводскую лінію.

Дэпо мае адгалінаванне да звычайнай чыгункі (станцыя «Мінск-Сартавальны»), што абумоўлена выкарыстаннем той жа каляіны ў метро, што і ў звычайнай чыгунцы (1520 мм). Агулам дэпо мае 126 вагонаў (што складае 25 пяцівагонных складаў ды адзін рэзервовы вагон). У самы напружаны час на лініі працуе 21 электрацягнік.

Маюцца планы па будаўніцтве новага электрадэпо, якое зменіць старое ў Шчомысліцы за станцыяй метро Малінаўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Электрадэпо ўзведзена па праекце архітэктараў Я. Леановіча, У. Целяпнёва, М. Лапато[1]. Было адкрыта ў складзе першай чаргі Мінскага метрапалітэна ў 1984 годзе.

Лініі[правіць | правіць зыходнік]

Лінія Тэрмін
1 Маскоўская з 1984
2 Аўтазаводская 19902003

Рухомы састаў[правіць | правіць зыходнік]

Пасажырскі рухомы састаў[правіць | правіць зыходнік]

Тып вагонаў Гады
81-717/714 19842003
81-717.5/714.5 з 1989
81-717.5М/81-714.5М з 1997
81-540/541 з 2001

Зноскі

  1. Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.