Мая Міхайлаўна Яніцкая
| Мая Міхайлаўна Яніцкая | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 22 мая 1931 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 кастрычніка 2025 (94 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастацтвазнаўца |
| Навуковая сфера | мастацтвазнаўства[1], мастацтва Беларусі[d][2], помнік гісторыі[d][3], дэкаратыўна-прыкладное мастацтва[3] і studio glass[d][3] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1974) |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Мая Міхайлаўна Яніцкая (22 мая 1931, Валянцінава, Барысаўскі раён — 15 кастрычніка 2025, Мінск) — беларуская мастацтвазнавец. Спецыялістка па гісторыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Кандыдат мастацтвазнаўства (1974)[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю ў Маскве (1955), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва» (1970). У 1971—1974 гадах — малодшая навуковая супрацоўніца ІМЭФ НАН Беларусі, у 1974—1977 гадах — у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» (у 1975—1976 гадах — загадчыца рэдакцыі «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі»). З 1978 года — старшая навуковая супрацоўніца ІМЭФ НАН Беларусі, з 1991 года — Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны, з 1997 года — рэдакцыі мультымедыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры.
Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Беларускае мастацкае шкло (16 — першая палова 19 ст.)»[4].
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1975 года[4].
Памерла 15 кастрычніка 2025 года[5].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследчыца гісторыі беларускай культуры, у тым ліку дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Аўтарка кніг «Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.)» (1977), «Вытокі шкларобства Беларусі» (1980), «Фёдар Зільберт» (1980, творчы партрэт мастака-кераміста), «Беларускае мастацкае шкло XIX — пачатку XX стст.» (1984), «Людміла Мягкова» (1984, творчы партрэт мастака), «Гісторыя шкляной вясёлкі» (1986), «Художественное стекло Советской Белоруссии» (1989). Першая аўтарка фундаментальных артыкулаў па гісторыі розных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў шэрагу энцыклапедычных выданняў. Адна з аўтараў, навуковых рэдактараў і член рэдкалегіі «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (1984—1988) і серыйнага навуковага выдання «Вяртанне-1», «Вяртанне-2», «Вяртанне-3», «Вяртанне-4» (1992—1997), адна з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1-6, 1987—1994), а таксама першага мультымедыйнага выдання Беларускага інстытута праблем культуры «Беларуская культура. Лепшыя старонкі: Іканапіс. Традыцыйны касцюм. Архітэктура. 100 рарытэтаў з музеяў Беларусі» (2000). Аўтарка шматлікіх артыкулаў у перыядычных выданнях Беларусі і Расіі, прысвечаных агляду выстаў розных відаў сучаснага беларускага мастацтва, аналізу твораў персанальных выстаў сучасных мастакоў Беларусі, а таксама складальнік каталогаў гэтых выстаў. Складальніца раздзела «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» да альбома-каталога «Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя» (2003).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя шкляной вясёлкі. Мінск, 1986.
- Беларускае мастацкае шкло XIХ — пачатак XХ ст. Мінск, 1984.
- Вытокі шкларобства Беларусі. Мінск, 1980.
- Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мінск, 1977.
- Удзел у калектыўных працах
- В граде Слуцке: [слуцкія паясы: фотаальбом]. Мінск, 2006.
- Вяртанне; Вяртанне-2; Вяртанне-3: дакументы і архіўныя матэрыялы па праблемах пошуку і вяртання нацыянальных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 1992; 1994; 1996.
- Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Мінск, 1987—1994.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск, 1984—1988.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Národní autority České republiky Праверана 22 мая 2024.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2024.
- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 8 лістапада 2025.
- ↑ а б в Марозаў 2022.
- ↑ Памерла славутая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая . Радыё Свабода (7 лістапада 2025). Праверана 10 лістапада 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ЯНІЦКАЯ Мая Міхайлаўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 271. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. — С. 340
- Нарадзіліся 22 мая
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
- Памерлі 15 кастрычніка
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
- Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны
- Кандыдаты мастацтвазнаўства
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мастацтвазнаўцы Беларусі
- Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага