Мемарыяльная кватэра Пушкіна на Арбаце

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мемарыяльная кватэра Пушкіна
на Арбаце
Moscow, Arbat 53k1.JPG
Заснаваны 1986
Месцазнаходжанне 121002, Масква, вул. Арбат, д. 53
Тэлефон +7 (495) 241-9295
Праезд м. Смаленская
pushkinmuseum.ru/fl_aspu…
Commons-logo.svg Мемарыяльная кватэра Пушкіна
на Арбаце
на Вікісховішчы

Мемарыяльная кватэра Пушкіна на Арбаце (г. Масква, вул. Арбат, 53) — музей у старым арбацкім доме, куды паэт упершыню прывёз сваю жонку Н. М. Ганчарову. Філіял Дзяржаўнага музея А. С. Пушкіна.

Будынак быў пабудаваны ў 1815 годзе наўзамен згарэлага падчас пажару 1812 года. У перыяд пражывання Пушкіна сядзіба належала ў Мiканору Міканоравічу Хітраво.

У 1884-1885 гадах, калі дом належаў І. В. Патрыкееву, у кватэры другога паверха пражываў брат вялікага рускага кампазітара Анатоль Ільіч Чайкоўскі. У гэты перыяд у яго часта гасцяваў Пётр Ільіч Чайкоўскі, які прыязджаў у Маскву з сяла Майданава Клінскага павета.

У 1921 годзе на 2-ім паверсе дома працаваў Акруговы самадзейны тэатр Чырвонай Арміі. Авангардысцкім тэатрам кіраваў У. Л. Жамчужны, рэвалюцыйныя ідэі абнаўлення тэатральнага мастацтва падтрымліваў А.Луначарскі. У мастацкі савет тэатра ўваходзілі У. У. Маякоўскі, У. Э. Меерхольд.

Падчас Вялікага тэрору тут знаходзіўся Ваенны трыбунал Маскоўскай ваеннай акругі, пазней у доме з'явіліся камунальныя кватэры. У 80-х гадах нарадзілася ідэя аднавіць пушкінскі інтэр'ер. Музей «Мемарыяльная кватэра А. С. Пушкіна на Арбаце» быў адкрыты 18 лютага 1986 г. Экспазіцыя носіць мемарыяльны характар, бо ўся абстаноўка была страчаная. Залы першага паверха прысвечаны тэме «Пушкін і Масква».

Пастаянная экспазіцыя прысвечана ўзаемаадносінам Пушкіна і Масквы, тут жа знаходзяцца мемарыяльныя пакоі сям'і Пушкіных. У фондах музея захоўваюцца творы беларускага графіка А.Г.Лось

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Пушкінскія месцы