Перайсці да зместу

Мікалай Іванавіч Вядута

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Вядута
Дата нараджэння 6 лютага 1913(1913-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1998(1998-04-25) (85 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Yelena Veduta[d]
Род дзейнасці эканаміст, кібернетык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Эканоміка,
эканамічная кібернетыка,
стратэгічнае планаванне
Месца працы Цэнтральны навукова-даследчы інстытут тэхнічнага кіравання
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт НАНБ
Альма-матар
Вядомы як стваральнік дынамічнай мадэлі МГБ
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»  — 1966
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Іванавіч Вядута (6 лютага 1913, г. Старабельск, Харкаўская губерня[1] — 25 красавіка 1998) — савецкі і беларускі эканаміст-кібернетык, доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1969), заснавальнік Навуковай школы стратэгічнага планавання. Аўтар больш за 100 навуковых прац.

Нарадзіўся ў сям’і данскога казака-урача Івана Вядуты і дваранкі Любові Барбэ.

У 1938 годзе скончыў Харкаўскі політэхнічны інстытут[1].

Працоўную дзейнасць пачаў з майстра машынна-трактарнай станцыі. У пачатку вайны быў адпраўлены ў Сталінград перабудоўваць трактарны завод пад вытворчасць танкаў. Пасля Сталінграда М. І. Вядута быў адпраўлены ў Чалябінск перабудоўваць пад вытворчасць танкаў Чалябінскі трактарны завод, а ў 1943 г. — у Барнаул будаваць новы трактарны завод. Пасля вайны ён вярнуўся ў Харкаў, стаў галоўным канструктарам Харкаўскага трактарнага завода. У 1952 годзе павінен быў выехаць у Румынію будаваць трактарны завод, аднак, па звароце ЦК КПСС, як практык і арганізатар вытворчасці, М. І. Вядута быў накіраваны ў аспірантуру Інстытута эканомікі АН СССР.

У 19571962 гг. — намеснік дырэктара і загадчык сектара Інстытута эканомікі АН БССР[1].

У 19621967 гг. — дырэктар Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнага кіравання (ЦНДІТК)[2], член калегіі Міністэрства прыборабудавання СССР. Кіраваў укараненнем першых у краіне аўтаматызаваных сістэм кіравання вытворчасцю на машынабудаўнічых прадпрыемствах.

У 1967 годзе ў БДІНГ імя В. У. Куйбышава была створана кафедра эканоміка-матэматычных метадаў і праграмавання, М. І. Вядута быў першым яе загадчыкам[3].

У 19671977 гг. — загадчык сектара Інстытута эканомікі АН БССР і адначасова — загадчык кафедры Беларускага інстытута народнай гаспадаркі[1].

У 19771989 гг. — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара НДІЭВМ (Мінск) і ў 1978—1982 гг. — прафесар Рэспубліканскага міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін[1].

Мікалай Вядута працаваў галоўным інжынерам Мінскага трактарнага завода, а затым начальнікам аддзела перспектыўнага планавання ў Дзяржплане Беларусі.

Дачка — А. М. Вядута  (руск.) — расійскі эканаміст-кібернетык, прафесар МДУ.

Вобласць навуковай дзейнасці

[правіць | правіць зыходнік]
М. І. Вядута «Экономическая кибернетика»

З канца 1950-х гг. М. І. Вядута цесна супрацоўнічаў з вучонымі Цэнтральнага эканоміка-матэматычнага інстытута  (руск.) Акадэміі навук СССР — акадэмікамі В. С. Нямчынавым, М. Я. Петраковым  (руск.), М. П. Федарэнкам  (руск.), С. С. Шаталіным  (руск.), прафесарам В. В. Наважылавым  (руск.) і іншымі ў станаўленні і развіцці эканоміка-матэматычнага напрамку ў СССР. У сваёй доктарскай дысертацыі ён асаблівую ўвагу надае мадэляванню метаду паслядоўных набліжэнняў, якія імітуюць практыку гаспадарання, што з’явілася развіццём метаду «выдаткі-выпуск» В. В. Лявонцьева для мэт эфектыўнага кіравання эканомікай.

У даследаваннях «Аб эканамічнай эфектыўнасці капітальных укладанняў у прамысловасць» (1960), «Эканамічная эфектыўнасць новай тэхнікі» (1964) і іншых М. І. Вядута асаблівую ўвагу надаваў праблемам павышэння эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, прадукцыйнасці працы, рацыянальным размяшчэнні прадукцыйных сіл, спецыялізацыі і кааперавання[4].

Канструюючы цэнтралізаваную (змешаную) эканоміку на аснове айчыннага і замежнага вопыту, М. І. Вядута распрацаваў дынамічную мадэль МГБ, якая прадугледжвае ўключэнне ўздзеяння рынку (коштаў раўнавагі) на вызначэнне прапорцый плана.

Прынцыпы спалучэння плана і рынку, для аптымізацыі кіравання эканомікай, былі выкладзены ім у кнізе «Эканамічная кібернетыка»[5] (1971).

У апошняй кнізе М. І. Вядуты «Сацыяльна эфектыўная эканоміка» (1998) утрымліваюцца асновы сістэмы нацыянальнага рахункаводства для разліку стратэгічнага плана, а таксама матэматычны інструментарый для правядзення канкрэтных разлікаў па складанні траекторыі развіцця дзяржавы.

Герой Савецкага Саюза, генерал арміі В. І. Варэннікаў у сваім сямітомніку «Непаўторнае» згадвае Мікалая Вядуту, як чалавека, які ўнёс уклад у сусветную эканамічную думку[6].

На думку д. э. н. В. Н. Камкова, Вядута быў заснавальнікам школы эканоміка-матэматычнага мадэлявання ў Беларусі і заснавальнікам эканамічнай кібернетыкі ў беларускай эканамічнай навуцы[7].

Міжнароднае прызнанне

[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе выдавецтва «Міжнародны біяграфічны цэнтр» (г. Кембрыдж) уключыла біяграфію Н. І. Вядуты ў кнігу «2000 выдатных вучоных 20 стагоддзя»[8]. Цікавасць да дынамічнай мадэлі стратэгічнага планавання назіралася ў Кітаі, Германіі і іншых краінах[9].

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ведута, Н. И. Социально эффективная экономика / Под общей ред. докт. экон. наук. Ведута Е. Н. — М.: РЭА, 1999. — 254 с. Архівавана 11 снежня 2017.
  • Ведута, Н. И. Марксизм-ленинизм и мы. — Мн.: Радзіма, 1996.
  • Ведута, Н. И. Экономическая кибернетика. — Мн.: Наука и техника, 1971. — 318 с.
  • Ведута, Н. И. Экономика механизации управленческого труда / Н. И. Ведута, И. Б. Левин, С. И. Лукашевич. — М.: Экономика, 1968. — 149 с.
  • Ведута, Н. И. Экономическая эффективность новой техники. — Мн.: Наука и техника, 1964. — 336 с.
  • Ведута, Н. И. Об экономической эффективности капитальных вложений в промышленности. — Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1960.

Зноскі

  1. а б в г д Ведута Николай Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
  2. История предприятия. ОАО «ЦНИИТУ» Архівавана 11 снежня 2017.
  3. Кафедра математических методов в экономике
  4. Белорусская Советская Социалистическая Республика (Беларуская Савецкая Сацыяліcтычная Рэспублікa), Белоруссия (Беларусь), (Большая советская энциклопедия) Архівавана 14 мая 2009.
  5. «Эканамічная кібернетыка»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2017. Праверана 20 лістапада 2013.
  6. Варенников В. И.. Неповторимое. — Москва: Советский писатель, 2001. — 544 с. — ISBN 5-265-03487-0.
  7. Ведута Николай Иванович Архівавана 4 сакавіка 2016.
  8. 2000 Outstanding Scientists of the 20th Century / Jon Gifford. — International Biographical Centre, 2000. — 292 с. — ISBN 9780948875687.
  9. Ведута Елена Николаевна: «Стратегическое планирование эффективного развития российско-китайских отношений» Архівавана 21 жніўня 2017. // Газета «Жэньминь Жибао»
  • Вяду́та Мікалай Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 183. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.