Перайсці да зместу

Мікалай Аляксандравіч Гарулёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Аляксандравіч Гарулёў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 лістапада 1919(1919-11-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1980(1980-05-07) (60 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, перакладчык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
медаль «За працоўную адзнаку»
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Мікалай Аляксандравіч Гарулёў (6 лістапада 1919, Баева, цяпер Дубровенскі раён — 7 мая 1980, Мінск) — рускі і беларускі савецкі паэт, празаік, перакладчык, сцэнарыст і драматург. Заслужаны работнік культуры БССР (1979)[1].

Нарадзіўся 6 лістапада 1919 года ў сям’і настаўніка[2]. Скончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута ў 1941 годзе[2]. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны[1] баец 1-га камуністычнага знішчальнага батальёна пры ЦК КП Беларусі, потым — баец, афіцэр-палітработнік у Савецкай Арміі[2].

Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе працаваў адказным сакратаром магілёўскай абласной газеты «За Радзіму»[2]. У 1949 годзе пераехаў у Мінск, працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, у рэдакцыі часопіса «Советская Отчизна», загадчыкам літаратурнай часткі Рускага драматычнага тэатра, на кінастудыі і культуры Беларусі[2]. У 1970—1979 гадах адказны сакратар рэдакцыі бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»[1].

Член СП СССР і Беларусі з 1947 года.

Памёр 7 мая 1980 года[2] ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (П-1, 16/12/18)[3].

Паэзія і проза

[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш апублікаваў у газеце «Камунар Магілёўшчыны» ў 1938 годзе[2]. Пісаў на рускай і беларускай мовах[2]. У 1949 годзе выдаў нарыс «Шлях рацыяналізатара»[2].

Аўтар зборнікаў вершаў «Сверстники» (1950), «В пути» (1956), аповесці для юнацтва «Друзья-товарищи» (1954), раману пра жыццё студэнцкай моладзі напярэдадні і ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны «Прощайте, любимые» (1979), аповесці для дзяцей «Новый учитель» (1974), юмарыстычных апавяданняў[2].

Зрабіў літаратурны запіс кнігі М. Каралёва «Сыновья народа» (1955)[2].

Выступаў як драматург. Аўтар п’ес «Выбух» (з М. Алтуховым, 1959, пастаўлена ў 1958), «Второе знакомство» (паст. 1960, выд. 1961), «Если любишь» («Призвание»; паст. 1962, выд. 1963), «Моя дочь» (паст. у 1965, выд. 1966), «Друг или враг» («Кровью скреплённая»; паст. 1966, выд. 1967), «Месть Половинкина» (паст. 1968), «Москвич-408» (1971) і іншыя прысвечаны маральна-этычным праблемам[1][2].

Напісаў кінааповесь «Наследники Матвея Марковича» (1963) і сцэнарыі трох дакументальных фільмаў[2].

Пераклаў на рускую мову раманы М. Паслядовіча «Святло над Ліпскам» (1950) і М. Зарэцкага «Вязьмо» (1965), а таксама паасобныя творы Я. Коласа, Э. Самуйлёнка, П. Галавача, М. Танка, П. Панчанкі, А. Бялевіча, У. Краўчанкі, Я. Скрыгана, І. Мележа і іншых[2].

  • Наследники: Пьесы. — Мн., 1971
  • Признание. — Мн., 1976
  • Медалі[2]
  • Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1979)[2]
  1. а б в г Горулёв Николай Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 165-166. — 737 с.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Биография, Гарулёў Мікола (Гарулёу Микола, Горулёв Николай). Біяграфія.(недаступная спасылка)
  3. Брэская — Гарэцкі – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 4 жніўня 2024.