Перайсці да зместу

Баева (Дубровенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Баева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 112 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2137
Паштовыя індэксы
211587
Аўтамабільны код
2
СААТА
2224817008
Баева (Беларусь)
Баева
Баева
Баева (Віцебская вобласць)
Баева
Баева

Ба́ева[2] (трансліт.: Bajeva, руск.: Баево) — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Зарубскага сельсавета.

Да 2004 года цэнтр Баеўскага сельсавета[3].

Фіксаваліся прозвішчы Бай (Ружаны), Баевіч (Адэльск), Баевіч (Смаргонь)[4][5][6]. Ёсць літоўскія Bajus, Bajelis[7]. Аснова Bai- выкарыстоўвалася ў старажытных балцкіх двухасноўных імёнах.[8]

Вёска знаходзіцца за 28 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Дуброўна, за 120 км ад Віцебска, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна. Каля вёскі працякае рака Мярэя.

Вядомая з XVI стагоддзя. Згадваецца ў 1646 як цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце ВКЛ[9]. З 1772 г. у Копыскім, з 1861 г. у Горацкім паветах Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. У 1886 годзе з вёсцы было 98 двароў, валасное ўпраўленне, дзейнічалі 2 школы, 2 праваслаўныя царквы, вадзяны млын, багадзельня і 7 крамаў. З 1919 года Баева — мястэчка ў Гомельскай губерні, з 1922 года — цэнтр воласці ў Смаленскай губерні РСФСР. З 1924 года Баева ў складзе БССР, цэнтр сельсавета ў Ляднянскім, з 1931 г. у Дубровенскім раёнах. У Вялікую Айчынную вайну, у час акупацыі з ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г., захопнікі спалілі вёску і загубілі 110 яе жыхароў.

  • 1880 год — 98 двароў, каля 1000 жыхароў:
  • напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны — 220 двароў, 1095 жыхароў;
  • 1995 год — 98 двароў, 297 жыхароў.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Баева // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 226.
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 36. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.