Мікалай Янавіч Глябовіч
(Пасля перасылкі з Мікалай Глябовіч)
Jump to navigation
Jump to search
Мікалай Янавіч Глябовіч польск.: Mikołaj Hlebowicz | ||
![]() Герб «Ляліва» | ||
| ||
---|---|---|
1621 — 1632 | ||
Папярэднік | Януш Радзівіл | |
Пераемнік | Крыштаф Радзівіл | |
Дзейнасць | ваенны | |
Веравызнанне | кальвінізм | |
Смерць | 18 лістапада 1632 Варшава | |
Род | Глябовічы | |
Бацька | Ян Янавіч Глябовіч | |
Маці | Кацярына з Кратоўскіх | |
Жонка | Марцыбела Ганна з Карэцкіх | |
Дзеці | Ян Самуэль, Ежы Караль |
Мікалай Янавіч Глябовіч (? — 18 лістапада 1632) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода смаленскі (1611—1621), кашталян віленскі (1621—1632).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з роду Глябовічаў гербу «Ляліва», сын троцкага ваяводы Яна Глябовіча і Катарынай Кратоўскай.
Вялікі падстолі літоўскі з 1605, ваявода смаленскі з 1611, кашталян віленскі з 1621, староста анікштанскі і радашковіцкі. У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 вызначыўся ў бітвах са шведамі пры Дынамюндэ, Тарнавай, Кірхгольмам. Удзельнічаў у паходзе на Маскву.
У 1607 ажаніўся з Марцыбелай Ганнай Карэцкай, дачкой князя Яўхіма Карэцкага. Пакінуў сыноў Яна Самуэля і Ежы Караля.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Заяц Ю. Глябовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 540. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.