Перайсці да зместу

Мікалай Пракопавіч Мельнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Пракопавіч Мельнікаў
Дата нараджэння 7 (20) снежня 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1982(1982-06-20) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Альма-матар
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Ленінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную доблесць» медаль «За працоўную адзнаку» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія

Мікалай Пракопавіч Ме́льнікаў[1] (20 снежня 190820 чэрвеня 1982) — вучоны ў галіне будаўнічай механікі і тэорыі формаўтварэння металічных канструкцый, акадэмік Акадэміі навук СССР (1979).

Нарадзіўся у вёсцы Быкі (сучасная вёска Знамя ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1934 годзе скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1933 г. працаваў у інстытуце «Гипростальмост» у Маскве. З 1944 года на пасадах упраўляючага маскоўскім аддзяленнем, галоўнага інжынера, намесніка дырэктара Дзяржаўнай праектнай канторы «Стальканструкцыя». З 1944года М. П. Мельнікаў на пасадзе дырэктара трэста «Праектстальканструкцыя» (сучасны Цэнтральны навукова-даследчы і праектны інстытут металаканструкцый імя М. П. Мельнікава). У 1952 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1962 годзе — доктарскую. У 1976 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР.

Памёр М. П. Мельнікаў 20 чэрвеня 1982 г. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

М. П. Мельнікаву належаць працы па формаўтварэнню і кампаноўцы металаканструкцый розных галін прамысловасці і гаспадаркі, стальных канструкцый ядзерных рэактараў і метадах іх разліку, шматслойных звышмагутных сферычных пасудзін ціску і інш. Займаўся пытаннямі аўтаматызаванага праектавання металаканструкцый.

Аўтар больш за 130 навуковых прац.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.