Мікалай Радзівіл (1546—1589)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Радзівіл (1546-1589))
Мікалай Радзівіл
Мікалай Радзівіл
Мікалай Радзівіл
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
9-ы Ваявода новагародскі
1579 — 18 снежня 1589
Папярэднік Павел Сапега
Пераемнік Фёдар Тышкевіч
Вялікі лоўчы літоўскі
1574 — 1580
Папярэднік Рыгор Багданавіч Валовіч
Пераемнік Мікалай Нарушэвіч
Староста мазырскі
1576 — 18 снежня 1589
Папярэднік Мікалай Радзівіл Руды
Пераемнік Юрый Радзівіл

Нараджэнне 1546
Смерць 18 снежня 1589(1589-12-18)[1]
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл Руды[2]
Маці Катажына з Таміцкіх
Жонка Аляксандра з Вішнявецкіх[3][2] і Соф’я з Глябовічаў[d][2]
Дзеці Юрый Радзівіл[2], Соф’я з Радзівілаў[d][2], Кацярына з Радзівілаў[d][2], Ян Радзівіл[d][2] і Вацлаў Радзівіл[d][2]
Веравызнанне кальвінізм
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Радзівіл (каля 1546 — 18 снежня 1589), у родавым шэрагу Мікалай VIIвялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі лоўчы літоўскі (1574—1580), ваявода новагародскі (з 1579).

Старэйшы сын Мікалая Радзівіла Рудога і Кацярыны Таміцкай, брат Крыштафа Радзівіла Пяруна.

Атрымаў дамашнюю адукацыю. На чале ўласных атрадаў браў удзел у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў, узяцці Полацка ў 1579 годзе. Вызнаваў кальвінізм.

Валодаў маёнткамі Віжуны, Дубінкі ў Віленскім павеце, Беліца, Дакудава, Ліпічна, Жырмуны ў Лідскім павеце, Мядзел у Ашмянскім павеце, Востраў у Новагародскім павеце, Індура ў Гарадзенскім павеце; трымаў Мазырскае стараства (з 1576), Мерацкую дзяржаву.

У першым шлюбе жанаты з Аляксандрай Вішнявецкай. У шлюбе з Аленай Глябовіч меў трох дачок і сына Юрыя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]