Мікалай Цімафеевіч Сушанаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Цімафеевіч Сушанаў
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1920(1920-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1997(1997-01-27) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі» медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені

Мікалай Цімафеевіч Сушанаў (15 кастрычніка 1920, в. Тростань Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці — 27 снежня 1997, Брэст) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1931 года жыў у вёсцы Чырвоны Усход Шчарбакульскага раёна Омскай вобласці, куды сям’я пераехала пасля смерці бацькі. Закончыў 9 класаў, з 1936 года працаваў у калгасе «Красный Восток» брыгадзірам, у жніўні 1940 года назначаны сакратаром Славянскага сельсавета. 25 верасня 1940 года прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў пагранічныя войскі. Праходзіў службу ў 55-м пагранічным атрадзе ў Чыцінскай вобласці.

На фронце ў Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся з 15 лютага 1943 года. Служыў на пасадах камандзіра аддзялення, памочніка камандзіра ўзвода, намесніка парторга 1-га стралковага батальёна. Са жніўня парторг батальёна 188-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Удзельнік Арлоўска-Курскай бітвы (ліпень—жнівень 1943 года).

Вылучыўся ў час вызвалення Беларусі ў складзе 1-га Беларускага фронту. 15 кастрычніка 1943 года з групай байцоў пад агнём пераправіўся на правы бераг Дняпра каля Лоева і знішчыў некалькі агнявых кропак праціўніка, забяспечыўшы фарсіраванне ракі батальёнам. 16-18 кастрычніка ўдзельнічаў у баях за пашырэнне плацдарма, трое сутак, адрэзаны ад сваіх, абараняў з таварышамі ўчастак.

12 лістапада 1943 года назначаны намеснікам камандзіра па палітчастцы 3-га стралковага батальёна. 29 лістапада яму было прысвоена званне малодшы лейтэнант. У наступальных баях у Палескай вобласці 28 лістапада быў паранены і трапіў у палон. 7 снежня пры этапіраванні ў лагер ваеннапалонных яму ўдалося ўцячы, праз два тыдні блуканняў прымкнуў да партызан атрада імя Чарткова брыгады імя Дзяржынскага Брэсцкага злучэння.

У 188-м палку яго палічылі прапаўшым без вестак. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм М. Ц. Сушанаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 2485).

Мікалай Сушанаў ваяваў у партызанскім атрадзе спачатку радавым, а з 30 студзеня 1944 года — камандзірам аддзялення, з 16 сакавіка — камандзірам дыверсійнай роты.

У ліпені 1944 года партызанскі атрад злучыўся з Чырвонай арміяй. Брэсцкі абкам КПБ(б) накіраваў ягона аднаўленне разбуранай народнай гаспадаркі. Ён быў назначаны на пасаду адказнага сакратара, намесніка старшыні Шарашоўскага райвыканкама Брэсцкай вобласці. У 1948 годзе ён закончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ(б). Працаваў сакратаром партарганізацыі Ружанскай МТС, старшынёй калгаса, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі ў Ружанскім райвыканкаме.

З 1960 года працаваў у Брэсцкім раёне — кіраўніком аддзялення, сакратаром парткама саўгаса «Брэсцкі» (в. Тэльмы). У 1967 года завочна скончыў Беларускую сельгаспадарчую акадэмію. У 1965—1980 гадах працаваў начальнікам Брэсцкага раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. Пасля выхаду на пенсію нейкі час працаваў інструктарам Брэсцкага абкама КПБ.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Памёр 27 студзеня 1997 годзе, пахаваны на Гарнізонных могілках г. Брэста. На доме, дзе ён жыў з 1987 годзе, устаноўлена мемарыяльная дошка (вул. Энгельса, 12). У в. Тэльмы-2 Брэсцкага раёна яго імем названа вуліца. У горадзе Навазыбкаве Бранскай вобласці на Алеі Герояў 23 верасня 2017 года ўстаноўлены бюст (скульптар Міхаіл Чырок). 4 кастрычніка 2018 годзе імя лейтэнанта М. Ц. Сушанава прысвоена 3-й пагранзаставе пагранічнай камендатуры «Лоеў» 19-й пагранічнай групы (Гомельская вобласць), на яе тэрыторыі ў маі 2019 года ўстаноўлены помнік-бюст.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1944), Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны І (1985) і ІІ (1944) ступеняў, Чырвонай Зоркі (1943), «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За баявыя заслугі» (1943), «Партызану Айчыннай вайны» II ступені (1944) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сушанаў Мікалай Цімафеевіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 635.
  • Сушанаў Мікалай Цімафеевіч // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 473.
  • Сушанаў Мікалай Цімафеевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 10. С. 139.