Мінскі гарадавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Мінскі гарадавы
Мінскі гарадавы.jpg
53°53′56,4″ пн. ш. 27°33′09,7″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Аляксандр Дранец
Архітэктар Павел Вайніцкі[d]
Дата заснавання 2017
Дата пабудовы 2017 год

Мінскі гарадавы — бронзавая скульптура ў Мінску, размешчаная па вул. Гарадскі Вал, насупраць будынка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Атрымала дурную славу ў часы міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча пасля шматлікіх інцыдэнтаў з затрыманнем людзей, якія спрабавалі кантактаваць з ёй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рашэнне ўсталяваць скульптуру мінскаму гарадавому было прынята пры правядзенні рэканструкцыі будынка 1914 года, у якім у наш час размяшчаецца музей МУС[1], і прымеркавана да 100-годдзя міліцыі Беларусі, якое адзначалася ў 2017 годзе. 2 сакавіка 2017 года адбылося ўрачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі і музея[2], у якім прынялі ўдзел Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, Міністр культуры Барыс Святлоў, старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіча, старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і іншыя адказныя асобы[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарамі «Мінскага гарадавога» сталі скульптар Аляксандр Дранец і архітэктар Павел Вайніцкі. Канцэпцыя помніка належыць міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу, які настаяў на прысутнасці ў кампазіцыі двух яе характэрных элементаў: маленькага беспароднага сабачкі, які ўтульна прыстроіўся каля ног гарадавога, і ліхтара, які па начах будзе гарэць над іх галовамі. Фігура царскага гарадавога выканана паводле архіўнай фатаграфіі. Як і гістарычны прататып ён мае розныя пагоны: у тыя часы на службу галоўным чынам бралі былых салдатаў — на адным плячы заставаўся армейскі пагон, з якім ён звальняўся, а на іншым — паліцэйскі, які яму выдавалі[1].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

З’яўленне скульптуры прымеркавана да 100-годдзя беларускай міліцыі, якая вядзе сваю гісторыю ад бальшавікоў — з 4 сакавіка 1917 года, калі баявыя атрады рабочых пад кіраўніцтвам Міхаіла Фрунзэ захапілі ў Мінску паліцэйскую ўправу і раззброілі паліцэйскіх, узяўшы горад пад свой кантроль. Аднак гарадавы — прадстаўнік гарадской паліцыі Расійскай імперыі, якіх і раззбройвалі бальшавіцкія атрады[3]. У часе рэвалюцыйных падзей гарадавых арыштоўвалі і нават забівалі[4].

Інцыдэнты[правіць | правіць зыходнік]

Выбачэнне перад скульптурай[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2018 года 17-гадовы падлетак у скачку даў скульптуры поўху. Гэта заўважылі міліцыянеры, якія затрымалі хлопца, апыталі і склалі адміністрацыйны пратакол паводле арт. 17.1 КаАП РБ («хуліганства»). Міністэрства ўнутраных спраў выклала на сваім Youtube-канале відэаролік, у якім падлетак выбачаецца перад скульптурай гарадовага і перад міліцыянтамі[10][11]. Дзеянні супрацоўнікаў МУС выклікалі абурэнне ў грамадстве, якое палічыла іх празмернымі, тым больш, што скульптура не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і не з’яўляецца помнікам[12].

16 лістапада блогер Яўген Ліпковіч запусціў на Petitions.by збор подпісаў за знос скульптуры, названай «маламастацкім творам», абгрунтаваўшы гэта тым, што яна «правакуе жыхароў і супрацоўнікаў міліцыі на неадэкватныя дзеянні»[13].

Пасля відэа, апублікаванага МУС, беларусы арганізавалі флэшмоб, пачаўшы прасіць прабачэння ў помнікаў у сацсетках і публікуючы іх пад хэштэгамі #помнікпрабач (руск.: #памятникпрости)[14].

17 лістапада 2018 года міліцыя затрымала і правяла выхаваўчую гутарку з мінчуком, які завязаў шалік скульптуры. Паводле меркавання супрацоўнікаў праваахоўных органаў «гэта скульптура з’яўляецца тварам МУС», таму «нічога на помнік вешаць не варта»Памылка ў зносках: The opening <ref> tag is malformed or has a bad name.

Раніцай 19 лістапада чатыры акцёркі «Свабоднага тэатра» прыйшлі да скульптуры гарадавога з сабакам, каб выказаць пратэст яе «асабліваму статусу». Яны пачалі яе цалаваць, абдымаць, каб «сагрэць», і рабіць сэлфі.​ Практычна адразу з Музея МУС выйшлі два міліцыянеры, якія папярэдзілі, што скульптуру цалаваць і нават датыкацца да яе нельга[15][16].

20 лістапада ў прэс-службе МУС паведамілі, што фатаграфавацца побач са скульптурай гарадавога, абдымаць яе і гладзіць скульптуру сабачкі можна[12].

Архітэктар Павел Вайніцкі заявіў, што «гарадская скульптура — гэта дэкаратыўны аб’ект у архітэктурным целе горада, да якога не трэба ставіцца з фанатызмам і адмысловым трапятаннем. Не думаю, што ёсць злачынства ў тым, што чалавек дакрануўся да статуі». Скульптар Аляксандр Дранец таксама ваказаўся, што не супраць, каб з яго скульптурай кантактавалі[12].

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы» за іміджавы правал з выбачэннямі перад гарадавым звольнены начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Георгій Яўчар[17]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 В Минске установили памятник городовому
  2. ДОСЬЕ: К 100-летию белорусской милиции
  3. В Минске появился памятник городовому
  4. В Петербурге почтили память городовых — жертв Февральской революции (руск.) . rusk.ru (26 траўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2018. Праверана 17 лістапада 2018.
  5. Касінерава аштрафавалі за пятлю на шыі «царскага гарадавога». Жывы блог
  6. Анекдот с петлёй на шее. № 17 (1093) 2 мая 2017 г. Общество. БелГазета
  7. Каля статуі гарадавога насупраць МУС зьявілася ЛГБТ-клюмба. Фатафакт
  8. Журналіста Андрэя Шаўлюгу і ўдзельнікаў акцыі насупраць МУС пакаралі штрафамі ў 73,5 рубля
  9. Каля статуі гарадавога насупраць МУС зьявілася ЛГБТ-клюмба. Фатафакт
  10. Як у Чачні: падлетак, які даў поўху скульптуры гарадавога, просіць прабачэння ў помніка і міліцыянтаў ВІДЭА
  11. Міліцыя апублікавала ВІДЭА выбачэньняў хлопца перад помнікам царскаму гарадавому
  12. 12,0 12,1 12,2 МВД: «Делать селфи с городовым можно! Гладить собачку тоже»
  13. За знос менскага помніка царскаму гарадавому пачалі збор подпісаў
  14. За знос менскага помніка царскаму гарадавому пачалі збор подпісаў
  15. Милиционер запретил девушкам дотрагиваться до памятника городовому
  16. Міліцыя забараніла дзяўчатам цалаваць скульптуру царскага гарадавога ў Менску. ФОТА і ВІДЭА
  17. Крыніцы: за іміджавы правал з выбачэннямі перад гарадавым звольнены прэс-сакратар МУС Георгій Яўчар