Юрый Хаджымуратавіч Караеў
Юрый Хаджымуратавіч Караеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Юрий Хаджимуратович Караев | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Ігар Анатолевіч Шуневіч | ||||||
Пераемнік | Іван Уладзіміравіч Кубракоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 чэрвеня 1966 (58 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Род войскаў | Унутраныя войскі МУС СССР[d], Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікi Беларусь і Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь | ||||||
Званне |
генерал-лейтэнант міліцыі |
||||||
Бітвы | Карабахская вайна | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ю́рый Хаджымура́тавіч Кара́еў (нар. 21 чэрвеня 1966, г. Арджанікідзэ, Паўночна-Асецінская АССР, РСФСР, СССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч у званні генерал-лейтэнанта міліцыі (2020). Міністр унутраных спраў Беларусі (2019—2020). Кіраўнік карных аперацый супраць мірнага насельніцтва ў перыяд акцый пратэсту 2020 года. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гродненскай вобласці з 2020 года[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Арджанікідзэ[2] (цяпер Уладзікаўказ) у сям’і Хаджымурата Цімафеевіча Караева, які працаваў электраслесарам, і Раісы Міхайлаўны, якая працавала інжынерам. Аддаваў перавагу чытанню, а не актыўным гульням. У секцыю бокса яго адвёў дзядзька Саламгірэй Царахаў, які быў палкоўнікам унутраных войск. Прыклад дзядзькі вызначыў будучыню Караева[3].
У 1987 годзе скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае Чырванасцяжнае вучылішча МУС СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага[2][3].
У 1987 годзе атрымаў размеркаванне ў БССР. Спачатку служыў у Магілёве, праз паўгода быў пераведзены ў мінскі полк аператыўнага прызначэння МУС СССР[2]. На розных афіцэрскіх пасадах праходзіў службу ў 43-й канвойнай дывізіі ўнутраных войскаў МУС СССР[4]. У той перыяд правёў 22 месяцы ў камандзіроўках на Каўказ: Ерэван, Баку, Сцепанакерт, Нагорны Карабах, Агдам[2].
У 1992—1994 гадах камандаваў навучальнай ротай 3-й АБрСП (в/ч 3214) Унутраных войскаў МУС Беларусі[4].
Адзін з 20-ці першых беларускіх ваенных, якія атрымалі крапавыя берэты. Здаў кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта ў маі 1993 года[2].
Затым Юрый Караеў служыў першым намеснікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі. З канца 2012 года па 11 чэрвеня 2019 года працаваў на пасадзе намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі МУС. Скончыў факультэт Генеральнага штаба Узброеных сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
У 1996 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ ў Маскве[2]. Быў прызначаны старшым афіцэрам у адну са структур галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі. Камандаваў батальёнам 3-й АБрСП[4].
У 1999—2005 гадах камандаваў воінскай часцю 5527 у Бабруйску, або іначай 5-м асобным спецыяльным міліцэйскім батальёнам. Затым палкоўніка Караева перавялі ў Гомель[3], дзе з 13 красавіка 2005 па 21 чэрвеня 2008 года з’яўляўся камандзірам 6-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войск МУС Беларусі (воінская часць 5525)[5].
У канцы ліпеня 2008 года прызначаны камандзірам палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама, замяніўшы на гэтай пасадзе Юрыя Падабеда[6].
З кастрычніка 2008 па чэрвень 2009[4] года камандзір 3-й АБрСП, замяніў на пасадзе Дзмітрыя Паўлічэнку[2].
У 2009 годзе прызначаны першым намеснікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войск МУС, у 2012 годзе — намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі[2].
11 чэрвеня 2019 года прызначаны Міністрам унутраных спраў Беларусі[7]. Палітычны агляднік Аляксандр Класкоўскі адзначыў, што, стаўшы на чале МУС, Юрый Караеў спачатку спрабаваў выглядаць лібералам і гуманістам на фоне свайго папярэдніка Ігара Шуневіча, які набыў скандальную славу недарэчнымі ўчынкамі і выказваннямі. Але на фоне пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе «ўвесь велікасвецкі глянец з Караева зляцеў, ён стаў выглядаць тыповым вінцікам рэпрэсіўнай сістэмы»[8].
29 кастрычніка 2020 года быў адпраўлены ў адстаўку з пасады міністра ўнутраных спраў і прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці[9]. У той жа дзень Аляксандр Лукашэнка прысвоіў Юрыю Караеву воінскае званне генерал-лейтэнанта міліцыі[10].
Прыязджаў на Марш пенсіянераў у Гродне 23 лістапада 2020 года, абураўся, навошта яны там ходзяць[11].
4 сакавіка 2021 года ініцыятыва BYPOL апублікавала аўдыёзапіс меркаванага звароту Караева да супрацоўнікаў ГУБАЗіК восенню 2020 года[12]. У аўдыёзапісе тагачасны міністр унутраных спраў дазваляе сабе абразы беларускага народа, а таксама інструктуе супрацоўнікаў ГУБАЗіК адносна спосабаў і метадаў пазасудовых распраў над людзьмі[12][13].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]31 жніўня 2020 года Караеў быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[14].
2 кастрычніка 2020 года Савет Еўрапейскага саюза ўключыў Караева ў Чорны спіс Еўрасаюза як экс-міністра ўнутраных спраў, які застаўся актыўным пры рэжыме Лукашэнкі ў якасці памочніка прэзідэнта — інспектара па Гродзенскай вобласці і нясе адказнасць за «кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзяць сілы МУС у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў»[15]. У той жа дзень Караеў трапіў у спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[16].
Акрамя таго, яго ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[17][18], Канада[19], Швейцарыя[20][21]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[22].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае двух сыноў. Старэйшы сын Герман (нар. 6 студзеня 1993) працуе трэнерам па каратэ[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2015)[23].
Зноскі
- ↑ Кубракоў стаў новым міністрам унутраных спраў. Караеў будзе памочнікам Лукашэнкі па Горадзеншчыне Архівавана 1 лістапада 2020., Свабода, 29-10-2020
- ↑ а б в г д е ё ж Юрый Караеў прызначаны міністрам унутраных спраў Беларусі Архівавана 18 верасня 2020.
- ↑ а б в г Пяць фактаў пра новага міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева
- ↑ а б в г Новый глава МВД — один из первых белорусских «краповиков»
- ↑ Войсковая часть 5525. О подразделении [Электронный ресурс] // УВД Гомельского облисполкома . — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://www.uvd.gomel.by/Voiskovaia_chast_5525/O_podrazdelenii.html Архівавана 19 чэрвеня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Командир минского полка спецназа Юрий Подобед ушел в отставку Архівавана 9 красавіка 2015.
- ↑ Міністрам унутраных спраў Беларусі назначаны Юрый Караеў Прэзідэнт 11.06.2019. // БелТА
- ↑ naviny.media Архівавана 1 лістапада 2020.
- ↑ blr.belta.by
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 29 октября 2020 г. № 388 «О присвоении специального звания»
- ↑ У Гродне на Марш пенсіянераў прыехаў Юрый Караеў
- ↑ а б В Сети опубликован полный список карателей из ГУБОПиК (руск.). Хартыя'97 (5 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2021. Праверана 5 сакавіка 2021.
- ↑ Саморазоблачение преступника: выступление Караева, которое будет использовано на Гаагском трибунале (руск.). Салідарнасць. Хартыя'97 (4 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2021. Праверана 5 сакавіка 2021.
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ↑ Council implementing regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.). Journal of the European Union (2 кастрычніка 2020). Праверана 24 снежня 2020.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ↑ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Staff, Reuters. UK sanctions Belarus leader Lukashenko (англ.). Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List . Міністэрства міжнародных спраў Канады (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2015 года № 108 «Аб узнагароджанні» Архівавана 14 студзеня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юрый Хаджымуратавіч Караеў
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ва Уладзікаўказе
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў беларускай міліцыі»
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «100 год міліцыі Беларусі»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў беларускай міліцыі»
- Міністры ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гродзенскай вобласці
- Генерал-лейтэнанты міліцыі (Беларусь)
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС