Міхась Явар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхась Явар
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

1903

Месца нараджэння:

Мінявічы, Гродзенскі павет, Гродзенская губерня, Літоўскае генерал-губернатарства, Расійская імперыя

Дата смерці:

27 чэрвеня 1933(1933-06-27)

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт

Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Міхась Явар, сапр. Міхаіл Андрэевіч Карась (27 лютага 1903, в. Мінявічы, цяпер Мастоўскі раён — 27 чэрвеня 1933) — беларускі паэт, удзельнік нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У час 1-й сусветнай вайны, з 1915 з сям'ёй быў у бежанстве. Па вяртанні з бежанства, Міхась пачаў рыбачыць на Нёмане[1] і прадаваць рыбу гандлярам у мястэчку Лунна. Меў толькі тры класы адукацыі.

Пісаў вершы, арганізоўваў вечары з пастаноўкамі п'ес, песнямі і танцамі, спяваў сам. У 1920-я быў сябрам БСРГ. За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым і культурным руху пераследаваўся польскімі ўладамі[1].

У гады крызісу даведзены да адчаю, хворы на туберкулёз, скончыў жыццё самагубствам, застрэліўшыся на беразе Нёмана[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся ў «Беларускай газеце»[1], часопісе «Шлях моладзі», заходнебеларускіх газетах, некаторыя вершы распаўсюджваліся вусна і ў рукапісах[1]. Паэтычная спадчына М. Явара амаль не захавалася, перад смерцю куфэрак з вершамі, паэмамі і лістамі паэт занёс свайму сябру Вінцуку Мікулу. У час Вялікай Айчыннай вайны, Вінцука шукалі немцы і яго жонка, баючыся, знішчыла гэты архіў — засталося толькі тое, што было апублікавана ў заходнебеларускім друку (напр. паэмы «Шляхам цярністым», «Думы ў адзіноце», «За сэрцам»). Верш М. Явара «Паклон чалавечаму страданню» уключаны У. Калеснікам у анталогію «Ростані волі».

Асноўная тэма паэзіі Явара — пратэст супраць жорсткіх умоў жыцця, бядоты, зневажання чалавека працы. Аптымізмам прасякнутыя вершы пра прыгажосць роднага краю, прыроды («О Неман мой мілы»), у любоўнай лірыцы пераважалі трагічныя матывы («Думы ў адзіноце»)[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • у кн.: «Сцягі і паходні». Мн., 1965

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Явор Михась // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 714. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Міхась Явар
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 227. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
  • Чыгрын С. Жыў паэт з сумнай душою // Ніва № 31(2464), 3 жніўня 2003 г.