Міхаіл Бачыла
Міхаіл Бачыла | |
---|---|
![]() Міхаіл Бачыла ў 2020 годзе | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1994 (30 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Інструменты | труба |
Жанры | класічная музыка |
Міхаіл Бачыла, поўнае імя Міхаіл Анатолевіч Бачыла (англ.: і польск.: Mikhail Bachyla, руск.: Михаил Бачило; нар. 31 ліпеня 1994, Мінск, Рэспубліка Беларусь) — беларускі і польскі трубач, міжнародны саліст. З 2017 года працуе ў сімфанічным аркестры «Sinfonia Iuventus» імя Ежы Сэмкова (Польшча)[1][2][3][4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску 31 ліпеня 1994 года. Маці і дзед па маці — музыкі. У 2013 годзе скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка ў Мінску[5].
Тры гады навучаўся на аркестравым факультэце кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас прафесара М. М. Волкава )[6][7], у 2017 годзе скончыў Кракаўскую музычную акадэмію (клас прафесара Беныдыкта Матусіка )[8], затым — магістратуру ў Музычнай акадэміі імя Фелікса Нававейскага ў Быдгашчы (Польшча) па класе натуральнай трубы (клас прафесара Томаша Слюсарчыка (Tomasz Ślusarczyk) і выкладчыка Міхала Тыраньскага (Michał Tyrański)). Грае на музычных інструментах — труба натуральная (барокавая); труба ўсіх строяў Сі-бемоль, До, Рэ/Мі-бемоль; труба-пікала ; карнет; флюгельгорн ; фартэпіяна.
Творчая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Музычныя калектывы:
- 2013—2014 гады — Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі» (цяпер Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга»), артыст аркестра другой катэгорыі[9];
- 2014—2016 гады — беларускі кавер-бэнд «Дзеці Падзямелля»[10][11];
- 2015—2016 гады — Нью-Ёркскі маладзёжны аркестр YPHIL-International Youth Philharmonic Orchestra. На праслухоўванні ў склад аркестра прымалі ўдзел больш за 1000 музыкаў з больш за 70 краін[12][13]. Выступы на сцэнах канцэртных залаў Symphony Space , «Дэвід-Гэфен-хол» і «Карнэгі-хол»[2];
- 2014—2019 гады — I, Culture Orchestra[14][15][16][17]. Аркестр створаны ў 2011 годзе Інстытутам Адама Міцкевіча (польск.: Adam Mickiewicz Institute) пры Міністэрстве культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, складаецца з маладых музыкаў Польшчы і краін Усходняга партнёрства. Місія калектыву — падтрыманне пазітыўных змен у культурным і сацыяльным развіцці краін Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказа, прадстаўляць мерапрыемствы найвышэйшай музычнай якасці[18][19]. У Беларусі першы канцэрт I, Culture Orchestra адбыўся 27 жніўня 2012 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дырыжыраваў 19-гадовы Ільіч Рывас (Венесуэла). У праграме — Чайкоўскі, Шыманоўскі, Дворжак, Рэспігі. З таго часу аркестр паспеў выступіць на прэстыжнейшых канцэртных пляцоўках Еўропы і свету — Эдынбургскім міжнародным фестывалі[20], у Берлінскай філармоніі , у Каралеўскай фестывальнай зале ў Лондане і іншых[5][7];
- 2018—2019 гады — запрошаны трубач аркестры Pan-European Philharmonia[21][22][23];
- 2019 год — польскі аркестр Santander Orchestra[24];
- 2019—2022 гады — запрошаны трубач аркестры Польскай каралеўскай оперы ;
- 2021—2024 гады — запрошаны трубач аркестры Вармінска-Мазурскай філармоніі імя Фелікса Нававейскага ў Ольштыне;
- 2021—2022 гады — канцэртмайстар групы труб у Гожаўскай філармоніі (Гожаў Велькапольскі, Польшча)[25][26];
- 2022-2023 гады — галоўны запрошаны трубач Гожаўскай філармоніі;
- з 2023 года — запрошаны трубач аркестра Варшаўскай камернай оперы[27];
- з 2017 года — аркестр Sinfonia Iuventus, артыст аркестра (труба); з 1 чэрвеня 2022 года — кіраўнік групы духавых інструментаў.[28]
- з 2023 года — першы трубач аркестра Калішскай філармоніі (Каліш, Польшча)[29];
- з 2023 года — галоўны саліст групы труб сімфанічнага аркестра Судэцкай філармоніі (Валбжых, Польшча)[30][31];
У складзе International Youth Philharmonic Orchestra
[правіць | правіць зыходнік]Першы выступ аркестра адбыўся ў верасні 2015 года ў зале Peter Norton «Symphony Space», другое — на Геральд-скверы, трэцяе — на Таймс-скверы, чацвёртае — у холе Нью-Ёркскага ўніверсітэта «NYU’s Skirball Hall», пятае — Bowling Green Park, Уол-стрыт, шостае — у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы на Пятай авеню, самае апошняе — у Карнэгі-холе. Усе рэпетыцыі і канцэрты былі зняты, выпушчаны і распаўсюджаны як дакументальны фільм для тых, хто не змог быць на гэтых мерапрыемствах[13][32][33].
У складзе I, Culture Orchestra
[правіць | правіць зыходнік]25 кастрычніка 2018 года адбылося выступленне аркестра ў Цэнтры прыгожых мастацтваў у Бруселі. У праграме — Стравінскі, Пендарэцкі, Шыманоўскі[34]. 29 кастрычніка 2018 года — выступленне з такой жа праграмай у Вялікай зале Эльбскай філармоніі, Германія[35].
У складзе Santander Orchestra
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 2019 года ў складзе аркестра выступіў у «Незвычайным канцэрце»[36], на фестывалі «Бетховен і рамантычная песня»[37] і на XXIII Велікодным фестывалі імя Людвіга ван Бетховена[38].
У складзе аркестра Sinfonia Iuventus
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2017 года ўдзельнічаў у прэм’ерным выкананні рэлігійнай оперы «Маісей» Антона Рубінштэйна ў Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве. Мерапрыемства арганізавана пад патранатам Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы і польскай нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА[39].
20 лютага 2021 года адбыўся анлайн-канцэрт «The Rite of Brass» з удзелам аркестра Sinfonia Iuventus і запрошаных салістаў. Трансляцыя адбывалася з вялікай залы Канцэртнай студыі польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага на канале YouTube і на сайце аркестра Sinfonia Iuventus. Канцэрт працягваўся больш за гадзіну, рэпертуар складаўся амаль выключна з твораў для медных духавых інструментаў. Фінальным нумарам праграмы стаў «Канцэрт для трубы з аркестрам» Аляксандра Аруцюняна ў выкананні Міхаіла Бачылы[40][41].
14 мая 2023 года ў вялікай актавай зале Каралеўскага замка ў Варшаве адбыўся канцэрт «Гендэль. Канцэрт барокавай музыкі» з удзелам аркестра Sinfonia Iuventus пад кіраўніцтвам брытанскага дырыжора Пола Эсвуда і салісткі Філіпы Хідэ[42] (сапрана). Канцэрт працягваўся больш двух гадзін, рэпертуар складаўся выключна з твораў Георга Фрыдрыха Гендэля. Фінальным нумарам праграмы была арыя з яго араторыі «Самсон » «Let The Bright Seraphim» для сапрана і трубы з камерным аркестрам у выкананні Філіпы Хідэ, Міхаіла Бачылы і аркестра Sinfonia Iuventus[43][44].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- 2008 — V Маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў-удзельніц СНД; намінацыя «Труба, сольнае выкананне, узроставая група 10-16 гадоў», сярэбраны медаль (II месца)[45].[46]
- 2015 — VI Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Сурми Буковини», Чарнаўцы, Украіна; старэйшая ўзроставая група, I месца[47].
- 2016 — лаўрэат міжнароднага конкурсу маладых трубачоў у рамах Стыпендыяльнай праграмы «Yamaha Music Gulf FZE Scholarship Program», фінал якой праходзіў 14 лютага ў Дубаі, ААЭ. У конкурсе прынялі ўдзел 39 студэнтаў вышэйшых музычных устаноў адукацыі з Афрыкі, Блізкага Усходу і краін СНД. У фінале Міхаіл Бачыла выканаў «Санаціну для трубы» французскага кампазітара Жана Франсэ ; узнагароджаны стыпендыяй у памеры 1000 долараў (агулам стыпендыю атрымалі 5 з 16 фіналістаў)[48][49].
- 2016 — лаўрэат Міжнароднага фестывалю кавер-бэндаў у складзе кавер-бэнда «Дзеці Падзямелля» ў Ваўкавыску, Беларусь[10][50].
- 2016 — VII Міжнародны конкурс імя Мірона Старавецкага, Цярнопаль, Украіна. Намінацыя «Трубачы-прафесіяналы ва ўзросце да 30 гадоў», III прэмія[51][52].
- 2023 — X Агульнапольскі фестываль трубачоў у Калішы, Польшча. Конкурс ў намінацыі «Аркестровага выканаўства», адкрытая катэгорыя, III месца.[53]
- 2024 — лаўрэат стыпендыяльнай праграмы для маладых дзеячаў мастацтва з выдатнымі дасягненні «Młoda Polska 2024», адбор у яе праходзіў з лістапада 2023 да красавіка 2024 года ў Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве. У праграме бралі ўдзел 886 дзеячоў мастацтва ў такіх намінацыях як фільм, музыка, літаратур, у т. л. журналістскі рэпартаж, выяўлечнае мастацтва, у т. л. фатаграфія, танец і тэатр. У намінацыі музыка з 65 кандыдатаў заяўка Міхаіла Бачылы заняла першае месца; узнагароджаны стыпендыяй Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы памерам 55 000 злотых, агулам стыпендыі атрымалі 107 дзеячаў мастасцтва з 886 кандыдатаў.[54]
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Браў удзел у запісе наступных выдадзеных кампакт-дыскаў:
- 2014 — I, Culture Orchestra. Shostakovich • Karayev. Conductor — Kirill Karabits [55][56]
- 2016 — Final Audition Yamaha Music Gulf FZE 2015/2016.
- 2017 — Zarębski: Danses Galiciennes, Lutosławski. I, Culture Orchestra & Andrey Boreyko[57][58][59]
- 2018 — Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus, Chór Filharmonii Narodowej. Anton Rubinstein: Moses.[60]
- 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Polish Overtures and Concertos of the 20-th and 21-th centuries.[61][62]
- 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Krzysztof Penderecki: Concerto’s vol. 8.[63][64][65][66]
- 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Krzysztof Penderecki: Concerto’s vol. 9.[67][68][69]
- 2022 — Sinfonia Iuventus. Richard Williams[70] — Frozen: Trailer, Main Theme, Credits. Conductor — Marek Wroniszewski (аудыёзапісы да відэа гульні — House Flipper 2)[71]
- 2023 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Krzysztof Penderecki: Concerto’s vol. 10 [Special Edition]. Conductor Maciej Tworek[72]
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Маці — Таццяна Паўлаўна Роман (нар. 7.01.1961), выкладчыца па класе домры ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 8 імя Р. Р. Шырмы горада Мінска[73]. Скончыла Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі (домра) і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, працавала артыстам вышэйшай катэгорыі ў Інструментальным ансамблі Белтэлерадыёкампаніі.
- Дзед — Павел Іванавіч Роман (1932—2006), трамбаніст духавога аркестра штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Mikhail Bachyla (англ.) . Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus. Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ а б "Час барока" с уникальным инструментом исполнит молодой дуэт в Витебской филармонии (руск.). Белта (18 верасня 2019).
- ↑ Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus im. Jerzego Semkowa c Michał Baczyło (польск.). Facebook.
- ↑ Orchestra. Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus (англ.). Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus.
- ↑ а б Светлана Шидловская Я - оркестр! // Минский курьер. — 8: 2017. — № 92 (3016). — С. 7. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019.
- ↑ Музыканты: Тратим 20 лет на учебу, а потом получаем, как уборщик без образования (руск.). Хартыя’97 www.charter97.org (24 жніўня 2017).
- ↑ а б Юлия Андреева. На площади перед Ратушей выступил Международный молодежный оркестр I, CULTURE Orchestra (руск.). Беларусь сегодня (30 жніўня 2017).
- ↑ Akademia Muzyczna im. Krzysztofa Pendereckiego w Krakowie (польск.). Facebook.
- ↑ Калектыў – Национальный Академический концертный оркестр Беларуси . Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ а б Евгений Карпов. От минских переходов до "Карнеги холл". История студента-трубача, которого можно услышать на улице (руск.). TYT.BY (6 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2016. Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ https://levardo.com/profile/podzemelya-igor-2385850411
- ↑ About (англ.). YPHIL International Youth Philharmonic Orchestra.
- ↑ а б YPHIL Youth Philharmonic Orchestra (англ.) (2 лютага 2015).
- ↑ Вынікі праслухоўвання 2014 — https://web.archive.org/web/20141021145505/http://www.orchestra.iam.pl/news-2/ico-2014-audition-results/
- ↑ Вынікі праслухоўвання 2015 — Wyniki przesłuchań do I Culture Orchestra (польск.). brasserwis.pl (19 мая 2015).
- ↑ Вынікі праслухоўвання 2017 https://web.archive.org/web/20170920081500/http://www.orchestra.culture.pl/news-2/ico-2017-audition-results
- ↑ Вынікі праслухоўвання 2018 — https://web.archive.org/web/20220520094827/https://culture.pl/pl/wydarzenie/znamy-wyniki-przesluchan-i-szczegoly-letniej-trasy-i-culture-orchestra-w-2018-roku
- ↑ I, CULTURE ORCHESTRA Auditions . web.archive.org (7 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2018. Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ I, Culture Orchestra wybrana! (польск.). TerazTeatr (18 мая 2015).
- ↑ Fisher, Neil. The I, Culture Orchestra: uniting troubled countries through music (англ.) (15 студзеня 2024). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ Peter Tiboris leads the Pan-European Philharmonia of Warsaw in a performance of Tchaikovsky’s Symphony No. 5 on April 25, 2018 in Warsaw
- ↑ The Pan-European Philharmonia of Warsaw Peter Tiboris, Music Director and Conductor Ludwig van Beethoven: Symphony No. 7 in A major, Op. 92
- ↑ The Pan-European Philharmonia of Warsaw Peter Tiboris, Music Director and Conductor Pyotr Ilyich Tchaikovsky: Symphony No. 4 in F minor, Op. 36 Recorded live on April 18, 2019 Polish Radio Witold Lutoslawski Concert Studio, Warsaw, Poland Jakub Fiebig, Executive Producer
- ↑ Skład orkiestry (польск.). Santander Orchestra.
- ↑ Myzycy (польск.). Filharmonia Gorzowska (25 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2022. Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ Радыё Унэт — 15.12.2021 r. II by Radio WNET / 1:05:13 — 1:14:05
- ↑ https://operakameralna.pl/event/the-telephone-th-medium/
- ↑ https://sinfoniaiuventus.pl/sinfonia-iuventus-en/orkiestra-en/
- ↑ Skład Orkiestry Symfonicznej Filharmonii Kaliskiej . filharmoniakaliska.pl. Праверана 3 снежня 2024.
- ↑ Filharmonia Sudecka - skład orkiestry(нявызн.). Filharmonia Sudecka (28 кастрычніка 2024). Праверана 3 лістапада 2024.
- ↑ Mikhail Bachyla(нявызн.). Filharmonia Sudecka (25 лістапада 2024). Праверана 12 снежня 2024.
- ↑ YPHIL presents Seven Epic Concerts Concert for Global Peace, NYC (англ.). Average Socialite (27 верасня 2015).
- ↑ YPHIL INTERNATIONAL PHILHARMONIC ORCHESTRA (англ.). Youtube (24 кастрычніка 2017).
- ↑ I, CULTURE ORCHESTRA . Bozar (25 кастрычніка 2018).
- ↑ Polen I, Culture Orchestra (ням.) (29 кастрычніка 2018).
- ↑ Nadzwyczajny koncert Santander Orchestra (польск.). Filharmonia Śląska (6 красавіка 2019).
- ↑ Dorota Szwarcman. Festiwal pieśni się rozpoczął (польск.) (19 красавіка 2019).
- ↑ Santander Orchestra gościem festiwalu (польск.). Beethoven Festiwal (2 лютага 2019).
- ↑ Modern world premiere of the religious opera „Moses” by Anton Rubinstein (англ.). Sinfonia Iuventus (15 кастрычніка 2017).
- ↑ O czym TRĄBIĄ w internecie? (польск.). Ruch Muzyczny (24 лютага 2021).
- ↑ Polish Sinfonia Iuventus Orchestra: The rite of brass (англ.)(недаступная спасылка). Polish Music Information Centre POLMIC (20 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2023. Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ https://www.philippahydesoprano.com/Biography.php
- ↑ Mikhail Bachyla & Philippa Hyde — G.Händel «Let the Bright Seraphim» | Live Concert at Royal Castle
- ↑ HÄNDEL. BAROQUE MUSIC CONCERT (англ.) . Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus (8 сакавіка 2023). Праверана 16 мая 2023.
- ↑ Победители и призеры (руск.). Пятые молодежные Дельфийские игры государств-участников СНГ (2 лютага 2008).
- ↑ 5-е молодежные Дельфийские игры стран СНГ в Минске в 2008 году.
- ↑ VІ Мiжнародний конкурс юних виконавцiв на духових та уданих iнструентах «Сурми Буковини-2015» (укр.). Буковиньский центр культури i мистецтва (7 мая 2015).
- ↑ Евгений Карпов. Три трубача из Академии музыки стали финалистами международной программы в Дубае (руск.). TUT.BY (19 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2016. Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ ОБНОВЛЕНО! Сразу три белорусских трубача поедут в Дубай на конкурс YAMAHA (эст.). Магазин «MUZ.by» (15 лютага 2016).
- ↑ Фестиваль кавер-бэндов – 2016 (руск.). ГУК "Волковысский городской Дом культуры" (26 чэрвеня 2016).
- ↑ Міжнародний конкурс ім. Мирона Старовецького (укр.)(недаступная спасылка) (23 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2022. Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ Akademia Muzyczna im. Krzysztofa Pendereckiego w Krakowie. Gratulacje (польск.). Facebook.
- ↑ Historia Ogólnopolskiego Festiwalu Trębaczy - Strona 10 z 10 (польск.). Państwowa Szkoła Muzyczna I i II stopnia im. Henryka Melcera w Kaliszu. Праверана 14 студзеня 2024.
- ↑ https://www.nck.pl/upload/2024/04/mloda-polska-2024-laureaci.pdf
- ↑ https://web.archive.org/web/20141006084715/http://www.orchestra.iam.pl/news-2/
- ↑ https://www.discogs.com/release/23762246-I-Culture-Orchestra-Shostakowich-Karayev
- ↑ https://www.amazon.com/Zarebski-CULTURE-ORCHESTRA-ANDREY-BOREYKO/dp/B07F57K3QY
- ↑ https://www.prestomusic.com/classical/products/8507129--zarebski-danses-galiciennes-lutos-awski-concerto-for-orchestra
- ↑ https://www.music-island.pl/opisplyty-NIFCCD+055.html
- ↑ https://sinfoniaiuventus.pl/sinfonia-iuventus-en/discography-and-reviews/anton-rubinsteinmoses/
- ↑ https://sinfoniaiuventus.pl/sinfonia-iuventus-en/discography-and-reviews/polish-overtures-and-concertos-of-the-20th-and-21st-centuries/
- ↑ https://sklep.polskieradio.pl/pl/p/Sinfonia-Iuventus-Polskie-uwertury-i-koncerty-XX-i-XXI-wieku-CD/1170
- ↑ https://sinfoniaiuventus.pl/sinfonia-iuventus-en/discography-and-reviews/krzysztof-penderecki-concertos-vol-8/
- ↑ http://en.dux.pl/penderecki-concertos-vol-8-frackiewicz-dus.html
- ↑ https://www.discogs.com/de/release/24162641-Penderecki-Maciej-Frąckiewicz-Bartłomiej-Duś-Jerzy-Semkow-Polish-Sinfonia-Iuventus-Orchestra-Maci
- ↑ https://audio.com.pl/muzyka/recenzje/klasyczna/27748-krzysztof-penderecki-concertos-vol-8
- ↑ https://sinfoniaiuventus.pl/sinfonia-iuventus-en/discography-and-reviews/krzysztof-penderecki-concertos-vol-9/
- ↑ http://en.dux.pl/penderecki-concertos-vol-9-bogdanovic-ishizaka.html
- ↑ https://www.discogs.com/de/release/24161468-Penderecki-Maja-Bogdanović-Danjulo-Ishizaka-Andrzej-Ciepliński-Jerzy-Semkow-Polish-Sinfonia-Iuvent
- ↑ Richard Williams — composer
- ↑ House Flipper 2 — Official Gameplay Trailer 2022
- ↑ Krzysztof Penderecki - Concertos vol. 10(нявызн.). Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus. Праверана 15 чэрвеня 2024.
- ↑ https://dmshi8.by/team/roman-tatjana-pavlovna/