Міхась Клімковіч
Міхась Клімковіч | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэнні: | Міхаіл Мікалаевіч Клімковіч |
Дата нараджэння: | 20 лістапада 1899 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 5 лістапада 1954 (54 гады) |
Месца смерці: | |
Пахаванне: | |
Грамадзянства: | |
Жонка: | Марыя Язэпаўна Клімковіч[d] |
Дзеці: | Святлана Міхайлаўна Клімковіч і Мая Міхайлаўна Клімковіч[d] |
Літаратурная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | паэт, драматург, празаік, крытык |
Мова твораў: | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у |
Міха́сь Клімко́віч (Міхаі́л Мікала́евіч; 20 лістапада 1899, в. Сялітранка, цяпер Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — 5 лістапада 1954, Мінск) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар тэксту гімна БССР — «Мы, беларусы».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага павета ў сялянскай сям'і. У 1915 г. скончыў Барысаўскае вышэйшае чатырохкласнае вучылішча. Здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Настаўнічаў у Барысаўскім павеце (1915—1921). Служыў у Чырвонай Арміі (1921—1923), потым ізноў настаўнічаў. Працаваў на партыйнай і прафсаюзнай рабоце. У 1932—1934 гг. — старшыня аргкамітэта па стварэнні Саюза пісьменнікаў БССР, а ў 1934—1939 — першы старшыня праўлення гэтага камітэта. У 1937 г. пад ціскам абвінавачванняў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам[1].
У 1943—1947 гг. быў галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве, потым у Мінску.
У 1932—1937 гг. кандыдат у сябры ЦК КП(б) Беларусі. Сябра ЦВК БССР у 1931—1938 гг.
З жонкай Марыяй Язэпаўнай мелі дачок Маю і Святлану. Памёр 5 лістапада 1954 года, пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Паэма «14 слуцкіх»
- Вершаваныя п'есы: «Кацярына Жарнасек» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы), «Адплата», «Уся ўлада Саветам»
- Драматычная трылогія «Георгій Скарына» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы)
- П'еса «Адплата»
- Лібрэта да опер і балетаў: «Князь-возера», «Кастусь Каліноўскі», «Апошні вечар на хутары», аднаактовак «На віленскім шляху», «На скрыжаванні дарог, «Маленькая хмарка»
- Пераклады на беларускую мову твораў рускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх аўтараў і інш.
Аўтар тэксту Дзяржаўнага гімна БССР «Мы, беларусы» (1944)
У 1946 г. у дзяржаўным выдавецтва БССР выйшаў зборнік прозы М. Клімковіча «Лясное возера». Апрацаваў зборнік «Беларускія народныя казкі» (1946). У 1947 г. выйшаў зборнік «Драматычныя паэмы». У 1959 г. выдадзены Збор твораў у 2 тамах.
Даследаваў беларускую літаратуру. Аўтар прац «Літаратура Савецкай Беларусі за 15 год» (1934), «Аб жыватворчым уплыве рускай літаратуры на беларускую літаратуру (1953), «Літаратурна-крытычныя артыкулы (1962).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Міхась Клімковіч // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
Зноскі
- ↑ Жанна Васанская Больший родители и их дети (руск.) . БД (web.archive.org) (3 мая 2002).
- Нарадзіліся 20 лістапада
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
- Памерлі 5 лістапада
- Памерлі ў 1954 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Члены КПСС
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Крытыкі Беларусі
- Крытыкі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Драматургі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Постаці беларускага літаратуразнаўства
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Старшыні Рэвізійнай камісіі КПБ