Міхаіл Міхайлавіч Сомаў
Міхаіл Міхайлавіч Сомаў | |
---|---|
руск.: Михаил Михайлович Сомов | |
Дата нараджэння | 25 сакавіка (7 красавіка) 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 снежня 1973[1] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, географ |
Навуковая сфера | акіяналогія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Міхайлавіч Со́маў[2] (руск.: Михаил Михайлович Сомов; 7 красавіка 1908 — 30 снежня 1973) — савецкі акіянолаг, палярны даследчык, доктар геаграфічных навук (1954), Герой Савецкага Саюза (1951).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]М. М. Сомаў нарадзіўся ў Маскве. З 1928 года жыў і працаваў ва Уладзівастоку[3]. У 1929 годзе паступіў на суднабудаўнічы факультэт Далёкаўсходняга політэхнічнага інстытута. У 1933 годзе перапыніў вучобу і быў прыняты на пасаду лабаранта ў Ціхаакіянскі інстытут рыбнай гаспадаркі[3], дзе прымаў удзел у Ціхаакіянскай экспедыцыі пад кіраўніцтвам П. Ю. Шмідта і К. М. Дзяругіна. Пазней ён пераходзіць на працу ва Упраўленне бяспекі руху суднаў Далёкага Усходу на пасаду навукова-тэхнічнага супрацоўніка гідраметэаралагічнага аддзела[3]. З 1934 года М. М. Сомаў у Маскве. У 1937 годзе скончыў Маскоўскі гідраметэаралагічны інстытут. З 1938 годзе залічаны ў склад экспедыцыі па лядовай разведцы з паветра цэнтральнай Арктыкі. З 1939 года працаваў у Арктычным інстытуце ў Ленінградзе і вучыўся ў аспірантуры пры ім. У 1939 годзе прымаў удзел у першым паходзе па Паўночнаму марскому шляху[4]. У 1940 годзе М. М. Сомаў залічаны ў аспірантуру Арктычнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі[4] з лістапада 1941 года. Удзельнічаў у лядовых аперацыях у складзе Беламорскай флатыліі, адбіцці атакі нямецкага крэйсера «Адмірал Шэер» на востраў Дзіксан у жніўні 1942 года[4]. У 1943 годзе звольнены ў запас у званні капітана[4]. У 1948—1949 гадах прымаў удзел у Высокашыротных паветраных экспедыцыях «Поўнач-2» і «Поўнач-4»[4]. У 1950 годзе абараніў М. М. Сомаў абараніў кандыдацкую дысертацыю і быў прызначаны гідролагам Цэнтральнага штаба марскіх аперацый у Галоўным упраўленні Паўночнага марскога шляху[3]. У 1950—1951 гадах узначальваў дрэйфуючую станцыю «Паўночны плюс-2». З 1951 года М. М. Сомаў на пасадзе намесніка дырэктара па навуковай частцы Арктычнага інстытута. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1955 годзе прызначаны начальнікам першай Комплекснай антарктычнай экспедыцыі Акадэміі навук СССР, якая 13 лютага 1956 года першую савецкую навуковую абсерваторыю «Мірны» ў Антарктыдзе. У ліпені 1957 года М. М. Сомаў прызначаны намеснікам дырэктара па антарктычных даследаваннях Арктычнага навукова-даследчага інстытута, у 1962 годзе — начальнікам восьмай сезоннай савецкай антарктычнай экспедыцыі[3].
Жыў і працаваў М. М. Сомаў у Ленінградзе. Памёр 30 снежня 1973 года. Пахаваны на могілках у пасёлку Камарова (Курортны раён Санкт-Пецярбурга)[4].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя навуковыя працы М. М. Сомава па вывучэнню лядовага рэжыму палярных мораў і забеспячэнню арктычнай навігацыі лядовымі прагнозамі. У 1958—1964 гадах быў прадстаўніком СССР у Спецыяльным камітэце па антарктычных даследаваннях (сучасны Навуковы камітэт па антарктычным даследаванням (SCAR)).
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (1952)
- 3 ордэны Леніна (1949, 1952, 1957)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945)
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1945)
- Медалі, у тым ліку
- медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я»,
- медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»,
- медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»,
- юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»,
- юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»,
- медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»,
- Нагрудны знак «Ганароваму палярніку» (1945)
- Медаль «Вега» Шведскага каралеўскага таварыства антрапалогіі і геаграфіі (1957)
- Залаты медаль Брытанскага геаграфічнага таварыства (1961)
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У гонар Міхаіла Міхайлавіча Сомова названыя ледавік у масіве Вольтат ва Усходняй Антарктыдзе на Зямлі Каралевы Мод, мора Сомова ў Ціхаакіянскім сектары Паўднёвага акіяна, навукова-даследчае судна і малая планета 3334.
- На «доме палярнікаў» у Санкт-Пецярбургу, дзе доўгі час жыў М. М. Сомаў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
- Поштай Расіі выпушчаны паштовы канверт і паштовая марка, прысвечаныя М. М. Сомаву.
Зноскі
- ↑ а б в Сомов Михаил Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д Михаил Михайлович Сомов (1908—1973) (руск.) // Сайт Арктычнага і антарктычнага навукова-даследчага інстытута
- ↑ а б в г д е Сомов Михаил Михайлович на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сомаў Міхаіл Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 81—82. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Памяти знаменитого полярника Михаила Сомова // ВОО «Русское географическое общество» (руск.)
- Михаил Михайлович Сомов (1908—1973) (руск.) // Сайт Арктычнага і антарктычнага навукова-даследчага інстытута
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 30 снежня
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Камароўскіх могілках
- Дактары геаграфічных навук
- Члены КПСС
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Акіянолагі
- Даследчыкі Арктыкі
- Даследчыкі Антарктыкі
- Асобы на марках
- Афіцэры СССР