Крывасельскі сельсавет
Крывасельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Вілейскі раён |
Уключае | 44 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Крывое Сяло |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 699 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 1771 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Крывасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Крывое Сяло.
Юрыдычны адрас: 222430, Мінская вобласць, Вілейскі раён, аг. Крывое Сяло, вул. Першамайская, д. 10.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рабунскі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рабунь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года ў склад сельсавета з Рэчкаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Баравыя, Камары, Лейлава, Ліпневічы, Міхнічы і Татараўшчына)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Асавец, Балашы, Варонічы, Гарадзілавічы, Грыгаркі, Губы, Дашкаўка, Жукавічы, Катлоўцы, Куляшы, Малькевічы, Навікі, Путрычы, Рэчкі, Стражы, Усцінавічы) Куранецкага сельсавета і 11 населеных пунктаў (Альшэўцы, Арпа, Асташкава, Валоські, Горная, Гутараўшчына, Ерхі, Івашынавічы, Карэкаўцы, Лявонавічы, Сосенка) Касцяневіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета быў перанесены ў аграгарадок Крывое Сяло, а сельсавет перайменаваны ў Крывасельскі[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сельсавет мяжуе з Куранецкім, Любанскім, Людвіноўскім, Ільянскім, Вязынскім і Асіпавіцкім сельсаветамі Вілейскага раёна і горадам Вілейка, таксама з Мядзельскім раёнам на поўначы. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Крывое Сяло знаходзіцца за 10 км ад Вілейкі. Сельсавет месціцца на Нарачана-Вілейскай нізіне. З поўначы на поўдзень тэрыторыя сельсавета цягнецца на 20 км, з захаду на ўсход — на 21 км. На поўдні мяжуе з Вілейскім вадасховішчам, у якое ўпадаюць рэкі Жучка, Арпа, Касутка. На поўначы бярэ свой пачатак рака Чорная. На землях сельсавета развітая сістэма каналаў, шмат сажалак.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі: Р29 Ушачы — Вілейка, Р58 Мінск — Калачы — Мядзел, Р63 Барысаў — Вілейка — Ашмяны; развітая сетка мясцовых дарог. Чыгунка прадстаўлена участкам лініі Полацк — Маладзечна з прыпыначным пунктам Стражы.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Налічваецца 44 населеныя пункты. Найбольш буйныя — аграгарадкі Крывое Сяло і Ерхі; вёскі Рабунь, Балашы, Рэчкі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 988 чалавек[3], з іх 96,7 % — беларусы, 2,4 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (44 населеныя пункты) — 1699 чалавек[5].
Дэмаграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі сельсавета жыве 1913 чалавек. Па ўзроставым складзе:
- дзяцей да 16 гадоў — 264
- працаздольнага насельніцтва — 968
- старэй працаздольнага — 681
Прадпрыемствы
[правіць | правіць зыходнік]адсутнічаюць
Сельская гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]- Філіял «Усходні» ААТ «Вілейскі камбікормавы завод»
- ААТ «Алая заря»
Гандаль і побытавае абслугоўванне
[правіць | правіць зыходнік]- 7 крам раённага спажывецкага грамадства (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі, вёскі Чыжэвічы, Рабунь, Рэчкі, Балашы, Сосенка)
- 1 гандлёвы аб’ект ААТ «Вілейскі камбікормавы завод»
- 2 комплексна-прыёмных пункта (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі)
- 1 страўня ФСГП ААТ «Вілейскі камбікормавы завод»
Сувязь
[правіць | правіць зыходнік]3 аддзяленні паштовай сувязі (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі, вёска Рабунь).
Ахова здароўя
[правіць | правіць зыходнік]3 фельчарска — акушэрскіх пункта (аграгарадок Крывое Сяло, вёскі Рабунь і Балашы).
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]- ДУА «Рабунскі КПК дзіцячы сад — базавая школа»
- ДУА «Ерхаўскі дзіцячы сад»
Культура
[правіць | правіць зыходнік]- 1 сельскі Дом культуры (аграгарадок Крывое Сяло)
- 2 сельскія клубы (аграгарадок Ерхі, вёска Рабунь)
- 4 бібліятэкі (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі; вёскі Рабунь і Балашы)
Рэлігійныя арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]Тры прыходы праваслаўнай царквы:
- Свята-Духаўская царква (Рэчкі)
- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Рабунь)
- Свята-Петрапаўлаўская царква (Касута)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Піліп Орлік — украінскі палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Запарожскага Войска ў выгнанні (1710—1742), паэт, публіцыст (1672—1742)
- Эдвард Жалігоўскі — польскі паэт, філосаф, грамадскі дзеяч, (1816—1964)
- Ганна Аляксееўна Новік — беларуская паэтэса, удзельніца нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі на Вілейшчыне, (1914—1997)
- Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей (Касьян Вясёлы) — беларускі пісьменнік, драматург, (1886—1916)
- Леанід Дзмітрыевіч Малькевіч — удзельнік партызанскага руху ў Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, (1922—1944)
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла 1941—1944 гадоў у вёсцы Рэчкі (Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей 613Д000130)
- Брацкая магіла савецкага воіна і партызана ў вёсцы Усцінавічы
- Помнікі землякам у вёсках Ерхі, Грыгаркі, Крывое Сяло, Рабунь, Рэчкі
- Мемарыял партызану Малькевічу Л.Д (1944) у вёсцы Малькевічы
- Магіла ахвяры фашызма (1943) Верамей Юліі Карэкаўцы
- Вайсковыя могілкі Першай сусветнай вайны ў вёсцы Рабунь [6]
- Памятныя крыжы на месцы растрэла вязняў Вілейскай турмы ля Касуты [7]
- Памятны знак Піліпу Орліку ў вёсцы Касута [8]
- Памятны знак, прысвечаны сяброўству Эдварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі.[9].
- Памятны знак пісьменніку Вікенцію Іосіфавічу Аўдзею (Касьян Вясёлы) [10]
- Пагоркі «Рэчкінскія» — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння
- Вялікі камень івашынавіцкі — геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння
- Крыніца «Святая вада» — гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння
- Гарадзішчы і селішчы (Арпа, Рэчкі), паселішчы (Сосенка)
- Капліцы ў вёсках Касута, Карэкаўцы [11] і Лявонавічы
- Культавыя валуны — «Язэпаў камень» [12], «Забалацкі камень», «Белы камень», безназоўны ля вёскі Татараўшчына
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Рэчкі. Брацкая магіла
-
Грыгаркі. Помнік землякам.
-
Малькевічы. Мемарыял партызану
-
Касута. Памятны знак Піліпу Орліку
-
Губы. Памятны знак Касьяну Вясёламу
-
Пагоркі Рэчкінскія
-
Вялікі камень івашынавіцкі
-
Капліца ў Касуце
-
Капліца ў Карэкаўцах
-
Каплічка ў Лявонавічах
-
Язэпаў камень
-
За́балацкі камень з ямкамі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
- ↑ Рабунскаму храму 155 год Архівавана 4 лістапада 2017. // «Шлях Перамогі»
- ↑ У Вялейцы ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій Архівавана 30 чэрвеня 2016. // Вялейка
- ↑ У гонар украінскага гетмана Піліпа Орліка Архівавана 11 мая 2017. // Вялейка
- ↑ «Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» Архівавана 14 кастрычніка 2016. // «Рэгіянальная газета»
- ↑ Касьян Вясёлы — яшчэ адзін ураджэнец Вялейшчыны Архівавана 5 лютага 2019. // Вялейка
- ↑ Каплички вечный зов… // 21.by
- ↑ На Вілейшчыне з’явіўся яшчэ адзін добраўпарадкаваны помнік археалогіі Архівавана 12 чэрвеня 2017. // Вялейка
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.
- Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі / [А. К. Карабанаў, В. Ф. Вінакураў, Л. У. Дучыц і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут прыродакарыстання. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — 235 с. — ISBN 978-985-08-1295-7.
- Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Крывасельскі сельсавет Архівавана 22 снежня 2017. на сайце Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 8 ліпеня 2014. (руск.)
- Вілейскі камбікормавы завод (руск.)
- ДУА «Рабунскі КПК дзіцячы сад — базавая школа» Архівавана 7 студзеня 2018. (руск.)
- ДУА «Ерхаўскі дзіцячы сад» Архівавана 23 сакавіка 2018. (руск.)