Рэдзькавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэдзькавіцкі сельсавет
Краіна  СССР
Уваходзіць у Вілейскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Рэдзькавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 6 верасня 1957

Рэ́дзькавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Рэдзькавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 3 жніўня 1954 года ў склад Велікасельскага сельсавета Маладзечанскага раёна перададзены вёскі Кутляны і Самалі[1]. З 24 ліпеня 1957 года сельсавет у складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вязынскага сельсавета[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Постановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.