Фадзей Аляксеевіч Браўковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фадзей Аляксеевіч Браўковіч
Пастаянны прадстаўнік БССР пры ўрадзе Саюза ССР
1928
Пераемнік Аляксандр Паўлюкевіч
Старшыня выканкама Полацкай акругі
1926 — 1928
Кіраўнік урада Язэп Адамовіч
Папярэднік Аляксандр Сташэўскі
Сцяг Народны камісар фінансаў БССР
ліпень 1925 — снежань 1925
Кіраўнік урада Язэп Адамовіч
Папярэднік Сяргей Карп
Пераемнік Іван Васілевіч
Член Часовага беларускага бюро ЦК РКП(б)
4 лютага 1924 — 14 мая 1924

Нараджэнне 1894
Смерць 29 сакавіка 1940(1940-03-29)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Бітвы

Фадзе́й Аляксе́евіч Браўко́віч (1894, в. Слабодка Аршанскага павета Віцебскай губерні (цяпер Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці) — 29 сакавіка 1940) — беларускі савецкі палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Аршанскае гарадское вучылішча. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Член КПСС з мая 1917 года. З сям’і рабочага. З 1908 года — у Копысі, рабочы кафельнага завода. З 1915 года ў царскай арміі, фельчар, удзельнік Першай сусветнай вайны. З лютага 1918 года ў Чырвонай Арміі: сакратар павятовага ваенкамата, ваенкам павета, З 1921 года — член Рагачоўскага павятовага камітэта партыі, з 1923 — старшыня Рагачоўскага павятовага выканкама. У 1925 годзе — народны камісар фінансаў БССР. У 1926 — 1932 — старшыня Полацкага акружнога выканкама, пастаянны прадстаўнік БССР пры СНК СССР у Маскве, саветнік паўпрэдства СССР у Варшаве. З 1933 года дырэктар Белдзяржвыдавецтва ў Менску, пасля — дырэктар рыбгаса «Волма» (Чэрвеньскі раён). Член ЦК КП(б)Б (1924—1935), член ЦВК БССР (1924—1936).

Арыштаваны 16 жніўня 1936 года ў Менску[1]. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». 17 снежня 1936 года «тройкай» НКУС быў асуджаны да 10 гадоў лагераў і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у канцлагеры 29 сакавіка 1940 года. Пасмяротна рэабілітаваны 24 студзеня 1962 года пленумам Вярхоўнага Суда СССР. Групавая справа № 17387-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]