Перайсці да зместу

Стадолішчанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бяскатаўскі сельсавет)
Стадолішчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 44 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Дубрава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 872
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Стадо́лішчанскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дубрава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бяскатаўскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бяскатава. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вышадскага сельсавета[1]. 4 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Болецкага сельсавета (19 населеных пунктаў: Багамазава, Буракова, Ваўненкі, Вокшава, Грыбалі, Заазер’е, Зайцы, Казырова, Кашчыха, Круглікі, Лапушніца, Міроненкі, Нова-Болецк, Новая Вёска, Перадзелка, Працінцы, Ушакова, Шэцікі і Яроненкі)[2]. 15 кастрычніка 1960 года ў склад сельсавета з Бычыхінскага сельсавета перададзена вёска Загаране[3]. 22 снежня 1960 года ў склад сельсавета з Вярэцкага сельсавета перададзены вёскі Карнілы, Масееўка, Прывальні, Прывальні 2-я і Шандры[4]. 3 ліпеня 1970 года ў склад Бычыхінскага сельсавета перададзены вёскі Забароўцы і Загаране[5]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Загуззе і Маркаўцы[6].

26 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Стадолішча, сельсавет перайменаваны ў Стадолішчанскі сельсавет[7][8]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 56 населеных пунктаў[9]. У 1987 годзе скасаваны вёскі Новая Зара і Перацінцы[10]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вярэцкага сельсавета (14 вёсак: Вярэчча, Дубрава, Забарок, Загуззе, Заналючык, Зарэчча, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка, Стаі, Стырыкі, Сяло)[11]. У чэрвені 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубрава. 30 сакавіка 2012 года скасаваны вёскі Загуззе і Стаі[12], 29 верасня 2017 года — вёскі Бабахіна і Кручкі[13], 31 жніўня 2018 года — вёска Нізкія[14], 24 верасня 2021 года — вёскі Карнілы, Масееўка і Пазнякова[15], 29 снежня 2022 года — вёска Шандры[16].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1418 чалавек[17], з іх 89,1 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[18]; паводле перапісу 2019 года — 872 чалавекі[19].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  6. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  7. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 237. — 248 с. — 10 000 экз.
  8. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  9. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 46. — 248 с. — 10 000 экз.
  10. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  11. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  12. Пералік назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі, якія спынілі сваё існаванне за 2012 год Архівавана 5 красавіка 2016.
  13. Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района Архівавана 5 кастрычніка 2018.
  14. Решение Городокского районного Совета депутатов от 31 августа 2018 г. № 24 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
  15. Решение Городокского районного Совета депутатов от 24 сентября 2021 г. № 198 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Архівавана 28 кастрычніка 2021.
  16. Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 декабря 2022 г. № 277 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
  17. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  18. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  19. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.