Нацыянальны батанічны сад Украіны
| Нацыянальны батанічны сад імя Міколы Грышка НАН Украіны | |
|---|---|
| укр. Національний ботанічний сад імені Миколи Гришка НАН України | |
Від з Нацыянальнага батанічнага саду на Выдубіцкі манастыр | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Тып | батанічны сад |
| Плошча | 117 га |
| Дата заснавання | 1935 |
| nbg.kiev.ua/en/ (укр.) (англ.) | |
| Размяшчэнне | |
| 50°24′55″ пн. ш. 30°33′45″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
Нацыяна́льны батані́чны сад імя́ Міко́лы Грышка́ Нацыяна́льнай акадэ́міі наву́к Украі́ны (укр.: Національний ботанічний сад імені Миколи Гришка Національної академії наук України) — навукова-даследчая ўстанова для праектавання і стварэння новых батанічных садоў і паркаў, распрацоўкі навуковых асноў азелянення і фітадызайну прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама іншых напрамкаў тэарэтычнай і прыкладной батанікі. Сад размяшчаецца ў Кіеве па адрасе вул. Ціміразеўская, 1. Дырэктарка — Наталля Заіменка, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, прафесар, доктар біялагічных навук.
Батанічны сад уваходзіць у прыродна-запаведны фонд Украіны і з’яўляецца аб’ектам комплекснай аховы, належыць да земляў прыроднага і гісторыка-культурнага прызначэння, якія ахоўваюцца як нацыянальны здабытак.

Адной з галоўных задачаў батанічнага саду з’яўляецца правядзенне даследаванняў у галіне аховы прыроды, стварэнне базы для захавання генафонду раслін і ўсёй біялагічнай разнастайнасці, а таксама асветніцкая дзейнасць па пытаннях экалогіі і выкарыстання раслін.
Паводле разнастайнасці калекцый жывых раслін, маштабаў тэрыторыі, узроўню навуковых даследаванняў займае адно з вядучых месцаў сярод найбольшых батанічных садоў Еўропы. У склад батанічнага саду ўваходзіць 8 навуковых аддзелаў, унікальны калекцыйны фонд Нацыянальнага батанічнага саду налічвае каля 11180 таксонаў, што адносяцца да 220 сямействаў і 1347 родаў.
Да тэрыторыі Нацыянальнага батанічнага саду прымыкае тэрыторыя Выдубіцкага манастыра.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Смолій В.А., Федорченко В.К., Цибух В.І. Енциклопедичний словник-довідник з туризму. — Київ: Видавничий Дім «Слово», 2006. — 372 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны батанічны сад Украіны- Афіцыйная старонка
- Панорамы Батанічнага саду
