Перайсці да зместу

Камунараўскі сельсавет (Любанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нежынскі сельсавет)
Камунараўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Любанскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сосны
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 491
Камунараўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Камуна́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Сосны.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ніжынскі (Нежынскі) сельсавет у складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ніжын (у 1928—1935 гадах — вёска Кузьмічы). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці.

16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Камуна, сельсавет перайменаваны ў Камунараўскі, са складу Даманавіцкага сельсавета Старобінскага раёна перададзена вёска Забярэзінец[1]. У 1978 годзе скасаваны хутар Вострыя Ёлкі[2]. 13 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Сосны[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3339 чалавек[4], з іх 97,4 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,3 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2491 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня, 13 лютага і 13 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 12 (1566).
  3. Решение Любанского районного Совета депутатов от 13 марта 2008 г. № 55 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2025. Праверана 30 сакавіка 2024.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 24 лістапада 2018.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 30 сакавіка 2024.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.